Вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху’; ’крывіць (душою)’; ’зварочваць убок’ (Нас.), вілі́ць, падві́льваць ’падкідаць мяч у гульні «салавей»’ (Янк. III), віліць ’падманваць, крывіць’ (Кар.). Карскі (Труды, 394) лічыць гэту лексему запазычанай з літ. і лат. моў; параўн. літ. vylióti ’падманваць, заманваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’, што аспрэчвае Лаўчутэ (351). Гл. яшчэ віля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маня́к 1 ’хлус’ (жытк., Арх. ГУ), рус. калуж. мяньяк, польск. maniak ’тс’. Да мані́ць (гл.). Утворана ад назоўніка мана́ ’хлусня’. Аб суфіксе ‑ʼак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Маня́к 2 ’дурак’ (браг., З нар. сл.). З манья́к ’апанаваны маніяй’, ст.-бел. маньякъ ’шалёны (XV ст.) было запазычана з с.-лац. maniacus (Булыка, Лекс. запазыч., 126).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вра́ки ед. нет, прост. хлусня́, -ні́ ж., мн. нет, ілга́нства, -ва ср., (после гласных) лга́нства, -ва ср., брахня́, -ні́ ж., мн. нет, мана́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нево́льный

1. (непроизвольный) міжво́льны, мімаво́льны; (случайный) выпадко́вы;

нево́льная ложь міжво́льная (мімаво́льная) хлусня́;

нево́льное движе́ние міжво́льны (мімаво́льны) рух;

нево́льный вздох міжво́льны (мімаво́льны) узды́х;

2. (вынужденный) вы́мушаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Збаёдаць ’згубіць’, брэсц., капыл. збіёдаць (Янк. Мат., Жыв. сл., Нар. лекс.), збаёдаваць ’сапсаваць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. бранск. збеёдавать ’згубіць, знішчыць’. Параўн. байдосаваць ’біць байды’, ’займацца глупствам’ (Нас.), байдосіць ’біць’ ад байда ’паля’ (гл.). Польск. bajda, bajęda ’несур’ёзнае апавяданне’. Гл. байды біць; параўн. байда ’хлусня’, байдзіць ’страшыць’ (Сл. паўн.-зах.). Можа, ’зрабіць байду, г. зн. нявартую рэч’ > ’сапсаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ілжа́ ’няпраўда, выдумка, хлусня’ (ТСБМ). Рус. ложь, укр. лжа, польск. łeż, уст. і дыял. łga, в.-луж. łža, н.-луж. łdža, чэш., славац. lež, славен. laž, серб.-харв. ла̑ж, балг. лъжа́, макед. лага, ст.-слав., ст.-рус. лъжь, лъжа, ст.-бел. лож, лжя. І‑ мае пратэтычны характар. Прасл. *lъgja ўтворана ад дзеяслова *lъgati (гл. ілгаць) з суф. ‑j‑a.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wierutny

wierutn|y

заўзяты, страшэнны;

~e kłamstwo — страшэнная мана (хлусня);

~y łotr — страшэнны нягоднік; латруга

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ánwurf m -(e)s, -würfe

1) буд. тынко́ўка; тынк

2) напа́дкі; хлусня́, паклёп

3) наро́ст, пухлі́на

4) ураста́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Туфта́ ‘хлусня’ (ТС), тухта́ ‘падман’ (Краязн. газета, 2013, 12, 6). Пранікненне з турэмна-лагернага жаргону, параўн. укр. аргат. туфта́ ‘падробка, фальшыўка’ (Горбач, Арго школярів), рус. туфта́, тухта́ ‘хлусня, падман, ашуканства’, ‘фальсіфікат, падробка’, туфте́ть ‘ілгаць, падманваць’ (Шчарбакова-Бруева, Соц.-корп. лексика), польск. tufta ‘кабета’, ‘прастытутка’, ‘падман’ (з рус., Каня, Słownik). Без пэўнай этымалогіі. Выводзяць з фін. tohko ‘гнілое дрэва’, фін. дыял. tohta ‘розныя рэчы, транты, смецце’, што з улікам асноўнага значэння жаргоннага слова ‘махлярства, калі замест дабраякаснай рэчы прадаюць падробку’ тлумачыць семантыку слова (Вострыкаў, Этим. иссл., 3, 37–38; Гарачава, Этимология–1982, 168; Арол, 4, 122; Анікін, РЭС, 2, 284). Горбач (Арго школярів, 27) параўноўвае з цюрк. takta ‘дошка’ як фігуральнае абазначэнне пачкі паперы, што выдаецца махлярамі замест упакаваных у банку асігнацый; на мажлівую цюркскую крыніцу арыентуе і балг. аргат. ту́фтя, туфти́свам ‘хлусіць’, ту́фа ‘крадзеж’, та́фя, та́фим ‘красці, хлусіць’, таф ‘хлусня, абман’ < тур. tav у розных значэннях, у тым ліку і ‘падман’, параўн. Стойкаў, Соф. ученич. говор, 24, 51. Былыя вязні сталінскіх лагераў бачаць у слове абрэвіятуру ТФТ (рус. «тяжёлый физический труд»), якая ў 1930‑я гады пранікла з лагернай зоны на волю (Шыдлоўскі, Рысы майго пакалення, Мінск, 2001, 126). Урэшце, з улікам сфер ужывання, варта звярнуць увагу на фармальнае падабенства з ід. tuft(e), toft(e), duft(e) ‘выдатны, цудоўны, першакласны’, адносна якога гл. Штэрн, Wörterbuch, 83.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kłam, ~u

м. хлусня, мана;

zadać kłam komu/czemu — выявіць чыю хлусню; абвінаваціць каго ў хлусні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)