seethe

[ˈsi:ð]

1.

v.i.

1) бурлі́ць, пе́ніцца

Water seethed under the falls — Вада́ бурлі́ла й пе́нілася пад вадаспа́дамі

2) Figur. хвалява́цца, непако́іцца

3) мо́кнуць

2.

v.t.

мачы́ць; вымо́чваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

áufregen

1. vt

1) хвалява́ць, узру́шваць; нервава́цца

2) высок. выкліка́ць, абуджа́ць

2. ~, sich (über A) хвалява́цца (з прычыны чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

gären* vi брадзі́ць, кі́снуць, перакіса́ць;

die Milch gärt малако́ пракіса́е; перан. хвалява́цца;

es gärt in ihm у ім усё кіпі́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Бзы́каць ’гудзець’, таксама бзыча́ць, бзыя́ць (БРС, Сцяшк. МГ, Сцяц.). Гукапераймальнае ўтварэнне. Параўн. укр. бзича́ти, польск. bzikać, чэш. bzikati, bzučeti і г. д. Гл. Фасмер, 1, 164; Слаўскі, 53; падрабязна Махэк₂, 79. Сюды з іншай семантыкай бзы́каць ’злавацца, хвалявацца і бегаць’ (Шат.), бзды́каць ’бегаць з месца на месца’ (Бяльк.). Але бел. бзік (БРС), бзікава́ты ’з норавам, з дзівацтвамі’ (БРС, Бяльк.), рус. бзик ’дзівацтва’ запазычаны прама з польск. bzik, bzikowaty. Гл. Шанскі, 1, Б, 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празму́ста ’спакушальны’ (Бяльк.). Вытворнае пры дапамозе прыстаўкі пра- (гл.) ад зму́ста ’спакуса; дрэнны прыклад’ (Нас., Гарэц.), змусці́ць ’спакусіць’ (Нас., Гарэц.), параўн. рус. смусти́ть, сомусти́ть ’збянтэжыць, спакусіць’, сомусти́тель ’спакушальны’, якія разглядаюцца як вынік кантамінацыі мутить і мясти ’бянтэжыць’ (Фасмер, 3, 694), што да *męsti ’бянтэжыць, блытаць’, ітэратыў mǭtiti ’тс’ (гл. муціць параўн. ст.-бел. смятатися ’бянтэжыцца, хвалявацца’ (Ст.-бе. п. лексікон). На канец беларускага слова, несумненна, паўплываў назоўнік шуста ’падбухторванне’, утвораны ад знушчацца ’глуміцца, здзекавацца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

undulate

1. [ˈʌndʒəleɪt]

v.i.

1) хвалява́цца (пра ваду́, мо́ра)

2) быць хва́лістым

undulating hair — кучара́выя валасы́

2.

v.t.

выкліка́ць хвалява́ньне (вады); рабі́ць хва́лістым

3. [ˈʌndʒələt]

adj.

хва́лісты (пра валасы́); кучара́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

falować

fal|ować

незак.

1. хвалявацца; калыхацца;

morze ~uje — мора хвалюецца;

kurtyna ~owała — заслона калыхалася;

2. разм. працаваць; дзейнічаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

◊

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wind up

а) зако́нчыць, даве́сьці да канца́

I am winding up my work — Я зако́нчваю сваю́ пра́цу

б) напру́жыцца, хвалява́цца

Sometimes he gets wound up — ча́сам ён ро́біцца нэрво́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

НАВУКО́ВА-ФАНТАСТЫ́ЧНЫ ФІЛЬМ,

фільм фантаст. кірунку, які грунтуецца на навук. гіпотэзах. Ад фільмаў групы «фэнтэзі» (ад англ. fantasy фантастыка) адрозніваецца тым, што аснову іх складаюць міфы і казкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Гал. тэмы Н.-ф.ф. — падарожжы ў часе і касм. прасторы, кантакты з іншапланетнымі цывілізацыямі, альтэрнатыўная гісторыя чалавецтва, грамадства ва ўмовах будучыні. Развіццё такіх фільмаў звязана з навук. дасягненнямі і сац. зменамі ў грамадстве. Першы Н.-ф.ф. — «Заваяванне паветра» (1901, рэж. Ф.​Зека, Францыя). Як жанр склаўся ў фільмах рэж. Ж.​Мельеса, які прыдумаў першыя спецэфекты для здымак фантаст. кіно («Падарожжа на Месяц», 1902, ЗША; «20 000 лье пад вадою», 1907; «На заваяванне полюса», 1912, абодва Францыя, і інш.). У 1920-я г. з’явіліся фільмы з сац.-філас. кірункам і арыгінальнай стылістыкай («Аэліта», 1924, рэж. Я.​Пратазанаў, СССР; «Метраполіс», 1926; «Жанчына на Месяцы», 1929; абодва рэж. Ф.​Ланг, Германія, і інш.). З 1930-х г. пашырыліся фільмы пра звар’яцелых вучоных («Забойства на вуліцы Морг», 1932, рэж. Р.​Флорэ; «Чалавек-невідзімка», 1933; «Франкенштэйн», 1931; «Нявеста Франкенштэйна», 1935; усе рэж. Дж.​Уэйл, ЗША), фантаст. цывілізацыі («Страчаны гарызонт», 1937, рэж. Ф.​Капра, ЗША). У 1950—80-я г. пераважалі фільмы пра касм. падарожжы, прыбыццё іншапланецян на Зямлю, перспектывы развіцця навукі і тэхнікі і інш., у якіх цэнтр увагі часта пераносіўся на маральныя, філас., сац., экалагічныя праблемы: «Напрамак — Месяц» (1950, рэж. І.​Пайчэл), «Гэта прыйшло з іншай прасторы» (1953, рэж. Дж.​Арналд), «Заваяванне космасу» (1955, рэж. Б.​Хаскін), «На апошнім беразе» (1959, рэж. С.​Крамер), «Доктар Стрэйнджлаў, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў бомбу» (1963; усе ЗША), «Касмічная Адысея 2001» (1968, Англія—ЗША), «Завадны апельсін» (1971, Англія; усе рэж. С.​Кубрык), «Зорныя войны» (1977, рэж. Дж.​Лукас), «Іншапланецянін» (1982, рэж. С.​Спілберг), «Чужыя» (рэж. Дж.​Кэмеран), «Муха» (рэж. Д.​Кроненберг, абодва 1986; усе ЗША) і інш. Пашырыліся фантаст. кінасерыялы («Зорны шлях», з 1979, рэж. Р.​Уайз, І.​Кершнер і інш.). У 1990-я г. з’явіліся фільмы сінтэтычнага кірунку, якія спалучаюць рысы «фэнтэзі» і Н.-ф.ф., для маст. вырашэння актыўна выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і камп’ютэрныя спецэфекты («Парк Юрскага перыяду», 1995, рэж. Спілберг, ЗША, і інш.). З 1960-х г. развіваўся сав. Н.-ф. ф.; «Чалавек-амфібія» (1962, рэж. Г.​Казанскі, У.​Чабатароў), «Салярыс» (1972, рэж. А.​Таркоўскі), «Маўчанне доктара Івенса» (рэж. Б.​Мятальнікаў), «Масква—Касіяпея» (абодва 1974), «Падлеткі ў сусвеце» (1975), «Праз церні да зорак» (1981, усе рэж. Р.​Віктараў), «Атэль «Каля загінуўшага альпініста» (1979, рэж. Р.​Краманаў), «Завяшчанне прафесара Доўэля» (1984, рэж. Л.​Менакер), «Кін-дза-дза» (1986, рэж. Г.​Данелія) і інш.

Г.​У.​Шур.

т. 11, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)