кваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак.
1. каго (што). Устанавіць (устанаўліваць) ступень чыёй-н. падрыхтоўкі, годнасці да якой-н. працы, дзейнасці.
К. спецыяліста.
2. каго-што. Ацаніць (ацэньваць), вызначыць (вызначаць) якім-н. чынам.
Як к. такія паводзіны?
|| наз. кваліфіка́цыя, -і, ж.
Высокая к. рабочых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцве́рдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.
1. Устанавіць, вызначыць на падставе абследавання.
Урач сцвердзіў запаленне лёгкіх.
2. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы.
С. сваё «я».
3. Афіцыйна ўхваліць, прызнаць устаноўленым; пацвердзіць што-н.
С. дагавор подпісам.
|| незак. сцвярджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. сцвярджэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).
1. Вызначыць (вызначаць), устанавіць (устанаўліваць) цэнтр, цэнтральную кропку чаго-н.
2. Зрабіць (рабіць) адтуліну ў цэнтры чаго-н.
|| зак. зацэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і адцэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. цэнтрава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канта́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцы знаходжання.
Уступіць у к. з хворым.
2. перан. Цесная ўзаемасувязь, узгодненасць у дзеяннях, узаемаразуменне.
Устанавіць к.
Дзелавыя кантакты.
3. Прыстасаванне, якое забяспечвае судакрананне правадоў электрычнага ланцуга (спец.).
|| прым. канта́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зне́сціся 1, знясецца; пр. знеслася і зняслася.
Зак. да несціся 2.
зне́сціся 2, знясуся, знясешся, знясецца; пр. знёсся, знеслася і зняслася, знеслася і зняслося; зак.
Разм. Устанавіць цесныя сувязі, зносіны з кім‑н.; звязацца. Знесціся з паўстанцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«УО́ТЭРГЕЙТ», Уотэргейцкая справа, Уотэргейцкая афера,
палітычны крызіс у ЗША у 1973—74. Вынікаў з папярэдняй парт.-паліт. барацьбы ў перыяд кампаніі 1972 па выбарах прэзідэнта краіны (зноў выбраны лідэр Рэсп. партыі Р.Ліксан), калі ноччу 17.6.1972 у штаб-кватэры апазіц. Дэмакр. партыі, размешчанай у атэлі «Уотэргейт» (Watergate; адсюль назва) у Вашынгтоне, была затрымана група прыхільнікаў кіруючай Рэсп. партыі, якая тайна пранікла туды, каб устанавіць падслухоўвальную апаратуру. Пасля выбараў у лют. 1973 па ініцыятыве Дэмакр. партыі пачалося расследаванне гэтага інцыдэнту, у ходзе якога выяўлены факты злоўжыванняў і карупцыі (часам спрэчныя) з боку Ніксана і яго адміністрацыі. Пад пагрозай імпічменту і суд. разбіральніцтва ў кастр. 1973 пайшоў у адстаўку віцэ-прэзідэнт ЗША С.Агню (яго пераемнікам зацверджаны лідэр рэспубліканцаў у палаце прадстаўнікоў Дж.Форд), а 9.8.1974 і сам Ніксан (першы выпадак у гісторыі ЗША). Прэзідэнтам краіны стаў Форд. «У.» падарваў аўтарытэт дзярж. улады ў ЗША, абвастрыў процістаянне паміж кангрэсам і прэзідэнцкай адміністрацыяй, аслабіў пазіцыі Рэсп. партыі, стварыў надзвычайную сітуацыю ў сферы выбарнасці і прызначэння вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы.
У.Я.Калаткоў.
т. 16, с. 243
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
запанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.
1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.
Настаў такі час, калі бедната запанавала.
2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, устанавіцца.
Запанавала цішыня.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.
У вершах запанавала задумлівая элегія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навіга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст у галіне навігацыі (у 2 знач.).
2. Пераноснае электроннае прыстасаванне, якое дазваляе з дапамогай спадарожнікавай сістэмы пракласці аптымальны маршрут з аднаго месца ў іншае і вызначыць месца на карце, дзе яно ў дадзены момант знаходзіцца.
Устанавіць н.
Аўтамабільны н.
|| прым. навіга́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
угле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго-што, без дап. і з дадан. Заўважыць, прымеціць, згледзець.
У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.
2. за кім-чым. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).
За ўсімі не ўгледзіш.
3. што ў чым. Устанавіць, выявіць, убачыць.
У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апазна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (афіц.).
1. Пазнаць па якіх-н. прыметах, адзнаках.
А. у знаёмых брата былых суседзяў.
А. свае рэчы.
2. Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве.
А. мёртвага.
|| незак. апазнава́ць, -наю́, -нае́ш, -нае́; -наём, -наяце́, -наю́ць; наз. апазнава́нне, -я, н.
|| наз. апазна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)