Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
mislead
[,mɪsˈli:d]
v.t. -led, -leading
1) уво́дзіць у зман
2) наво́дзіць на благо́е
3) ашу́кваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
delude
[dɪˈlu:d]
v.t.
уво́дзіць у зман, ашу́кваць
to delude oneself — ашу́кваць сябе́, це́шыць (надзе́яй, ду́мкай)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аберага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Засцерагаць, ахоўваць ад чаго‑н. шкоднага, небяспечнага. Янукевіч не памыкаўся уводзіць сына ў курс сваіх спраў, аберагаў яго ад трывог і сумненняў — хай хлопец вучыцца.Хадкевіч.// Вартаваць, пільнаваць. І сапраўды, што можа быць высакародней, як аберагаць спакой такіх бязвінных душ, як яго [Грыневіча] Алёшка.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міно́р, ‑у, м.
1.Спец. Музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі; проціл. мажор.
2.перан.Разм. Сумны, прыгнечаны настрой. Рэзкім пераходам у мінор аўтар уводзіць слухача ў кола новых настрояў.«ЛіМ».[Паэты] прымушаюць гучаць слова адначасова і ў мажоры і ў міноры, і сурова-драматычна і мякка-лірычна.Лойка.
[Іт. minore, ад лац. minor — меншы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1.Незак.да увесціся.
2.Уст. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны (у 3 знач.). Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «уводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін.Колас.
3.Зал.дауводзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗОНД (франц. sonde),
1) у медыцыне — інструмент для даследавання (лячэння) пустацелых органаў, каналаў, ран і інш. Дазваляе вызначыць глыбіню і шырыню поласці, наяўнасць іншародных цел, змесціва органа, уводзіць дыягнастычныя і лекавыя сродкі і інш. 2) У метэаралогіі — шар з прыладамі для рэгістрацыі метэаралагічных даных верхніх слаёў атмасферы. Атрыманая інфармацыя перадаецца, напр., па радыё (радыёзонд) і рэгіструецца ў пункце выпуску З.) У ваеннай тэхніцы — металічны стрыжань (шчуп), які служыць, напр., для пошуку мін, снарадаў, авіябомбаў і інш. боепрыпасаў, якія знаходзяцца ў зямлі.
4) У электратэхніцы — металічны электрод для вывучэння (разам з электрометрам) размеркавання патэнцыялу ў эл. ланцугу.
5) У горнай справе — сукупнасць электродаў для вымярэння ў свідравіне эл. праводнасці горных парод. Дазваляе атрымліваць звесткі аб пародах, якія перасякала свідравіна, без падымання ўзораў на паверхню.
6) У рыбалоўстве — суднавая апаратура для кантролю параметраў рыбалоўнага трала і падводных абставін у час тралення. Служыць таксама для навядзення трала на скопішча рыбы, вызначэння ступені напаўнення яго рыбай і інш. 7) У акустыцы — прылада для вымярэння гукавога ціску ў зададзеным пункце гукавога поля. Уяўляе сабой вузкі акустычны хвалявод, злучаны з прыёмнікам гуку, напр. мікрафонам.