1.Спец. Музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі; проціл. мажор.
2.перан.Разм. Сумны, прыгнечаны настрой. Рэзкім пераходам у мінор аўтар уводзіць слухача ў кола новых настрояў.«ЛіМ».[Паэты] прымушаюць гучаць слова адначасова і ў мажоры і ў міноры, і сурова-драматычна і мякка-лірычна.Лойка.
[Іт. minore, ад лац. minor — меншы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)