Люцэрна 2/37, 593; 3/103; 6/468

- » - сіняя 6/468 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

індафено́лы

(ад лац. indicum = сіняя фарба + фенолы)

сінтэтычнае злучэнне, якое належыць да кубавых фарбавальнікаў; выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, у аналітычнай хіміі як індыкатар 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КО́ЛАСАВА (сапр. Няелава) Яўгенія Іванаўна

(26.12.1780—11.4.1869),

руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1799, педагог І.Вальберх). У 1799—1826 у Пецярбургскім імператарскім т-ры. Дасканала валодала тэхнікай класічнага танца і мастацтвам пантамімы. Сярод партый: Ізора («Рауль Сіняя барада» А.​Грэтры і К.​Каваса), Адэлаіда («Рауль дэ Крэкі...» Каваса і Ц.​Жучкоўскага), Медэя («Медэя і Ясон» Ж.​Ж.​Радольфа), Федра («Федра і Іпаліт» Каваса і П.​Турыка), Дзяўчына («Новы Вертэр» С.​Цітова). Заснавальніца рус. характарнага танца. Адна з першых у Расіі змяніла пышны стылізаваны касцюм на ант. хітон. Іграла ў оперных і драм. спектаклях.

т. 8, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІНЕ́Ц (Abramis ballems),

рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў вадаёмах бас. Балтыйскага, Азоўскага, Каспійскага, Чорнага м. Жыве ў прэсных водах. На Беларусі ў невял. колькасці ў р. Дняпро і яго прытоках (Прыпяць, Сож, Бярэзіна). Нар. назвы кляпец, сіньга, сопа.

Даўж. цела да 40 см, маса да 1 кг. Падобны да ляшча Адрозніваецца больш выцягнутым і сціснутым целам, дробнай луской, завостраным ротам, злёгку накіраваным угору, больш доўгім анальным плаўніком і інш. Спіна цёмна-сіняя (адсюль назва), бакі і бруха серабрыста-белыя з залацістым адлівам, няпарныя плаўнікі бледна-шэрыя, грудныя — жаўтаватыя з чарнаватай аблямоўкай. Корміцца зоапланктонам і бентасам.

т. 14, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жы́лка ж., в разн. знач. жи́лка;

сі́няя ж. — си́няя жи́лка;

арганіза́тарская ж. — организа́торская жи́лка;

бе́лы ма́рмур з шэ́рымі ~камі — бе́лый мра́мор с се́рыми жи́лками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blue

[blu:]

1.

n.

1) блакі́т -у m.; сі́ні ко́лер

2)

а) сі́няя фа́рба

б) сі́нька f.

3) informal “сі́няя панчо́ха”

4) informal сі́няя сту́жка (знак высо́кага вызначэ́ньня)

2.

adj.

1) сі́ні, сі́ненькі; блакі́тны

2) пасіне́лы, сьсіне́лы

blue with cold — пасіне́лы ад хо́ладу

3) су́мны; хму́рны; зьнеахво́чаны

to look blue — мець су́мны вы́гляд

to feel blue — чу́цца прыгне́чаным

4) бязра́дасны, змро́чны, прыгнята́льны

5) esp. Brit. непрысто́йны, салёны

a blue joke — салёны жарт

6) блю́завы

3.

v.t.

сіні́ць (сі́нькай)

•

- into the blue

- out of the blue

- the blue

- the Blue and the Gray

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АКСУ́-ДЖАБАГЛЫ́,

запаведнік у Казахстане, у зах. Цянь-Шані паўн.-зах. ч. Таласкага Алатау. Засн. ў 1926. Пл. больш за 74 тыс. га (у т. л. 10 377 га пад лясамі, 3830 га займаюць лугі, 116 га — вадаёмы). У запаведнік уваходзяць даліны рэк Джабаглы, Ірсу, Аксу з каньёнам (глыб. да 500 м), 9 невял. азёраў і каля 20 ледавікоў. Ахоўваюцца і аднаўляюцца прыродныя комплексы дрэвава-хмызняковай і лугавой расліннасці. Растуць 23 віды пладовых дрэў і кустоў, шмат дэкар. раслін. У фауне трапляюцца млекакормячыя — сібірскі горны казёл, архар, марал (акліматызаваны), даўгахвосты сурок, птушкі — звычайныя кеклік, сіняя птушка, улар, перапёлка, вяхір і інш.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫГАЖУ́НІ (Calopterygidae),

сямейства стракоз падатр. раўнакрылых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў. На Беларусі 2 віды: П. бліскучая (Calopteryx splendens) і П.-дзяўчына (C. virgo).

Размах крылаў да 35 мм. Афарбоўка залаціста-зялёная або сіняя. Ротавыя органы грызучыя. Драпежнікі; дарослыя ловяць насякомых на ляту, лічынкі кормяцца дробнымі воднымі беспазваночнымі. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі маюць 3 шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з глеістым дном і зараснікамі водных раслін. Корм для рыб і каляводных птушак.

А.​Дз.​Пісаненка.

Прыгажуні: 1 — бліскучая; 2 — прыгажуня-дзяўчына (а — самка; б — самец).

т. 13, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ЙСКІЯ ПТУ́ШКІ (Paradisaeidae),

сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 20 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усх. і Паўн. Аўстраліі. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. 9 відаў у Чырв. кнізе МСАП.

Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з метал. адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некат. доўгая, загнутая. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Большасць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.

Райскія птушкі: 1 — серпадзюбая; 2 — вялікая; 3 — чырвоная; 4 — сіняя; 5 — каралеўская; 6 — ніткавая (чарнаваты райскі ўдод).

т. 13, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гу́ста-чырво́на-сі́ні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гу́ста-чырво́на-сі́ні гу́ста-чырво́на-сі́няя гу́ста-чырво́на-сі́няе гу́ста-чырво́на-сі́нія
Р. гу́ста-чырво́на-сі́няга гу́ста-чырво́на-сі́няй
гу́ста-чырво́на-сі́няе
гу́ста-чырво́на-сі́няга гу́ста-чырво́на-сі́ніх
Д. гу́ста-чырво́на-сі́няму гу́ста-чырво́на-сі́няй гу́ста-чырво́на-сі́няму гу́ста-чырво́на-сі́нім
В. гу́ста-чырво́на-сі́ні (неадуш.)
гу́ста-чырво́на-сі́няга (адуш.)
гу́ста-чырво́на-сі́нюю гу́ста-чырво́на-сі́няе гу́ста-чырво́на-сі́нія (неадуш.)
гу́ста-чырво́на-сі́ніх (адуш.)
Т. гу́ста-чырво́на-сі́нім гу́ста-чырво́на-сі́няй
гу́ста-чырво́на-сі́няю
гу́ста-чырво́на-сі́нім гу́ста-чырво́на-сі́німі
М. гу́ста-чырво́на-сі́нім гу́ста-чырво́на-сі́няй гу́ста-чырво́на-сі́нім гу́ста-чырво́на-сі́ніх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)