2) зямля і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэд. Азіі, Казахскага, Астраханскага, Крымскага ханстваў, якая вызвалялася ад дзяржаўных падаткаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
*Мядзве́дзіны, кобр.мыдвэдыны, малар.мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр.медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц.мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус.медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск.miedźuiedziny, ст.-чэш.medvezie (nedvezie) janod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэдніявякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус.куманика < комонь ’конь’, укр.веприна < вепр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
о́рдэн
(ням. Orden, ад лац. ordo, -dinis = рад, разрад)
1) знак узнагароды за якія-н. заслугі;
2) каталіцкая манаская або (у сярэдніявякі) рыцарская арганізацыя з пэўным статутам (напр. о. езуітаў, о. мечаносцаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВІТЭ́ЛА, Вітэлій (Witelo, Vittelio) Эразм (каля 1230, каля г. Вроцлаў, Польшча — каля 1280), польскі прыродазнавец і філосаф. Вучыўся ў Парыжы і Падуі. Філасофію трактаваў як своеасаблівую навуку аб прыродзе, яго навук. дзейнасць звязана з развіццём эмпірычнага прыродазнаўства, пачатак якому дала оксфардская школа. Аўтар вядомага ў сярэдніявякі трактата па оптыцы «Перспектыва» (1270—73), тройчы выдадзенага ў Нюрнбергу (1535, 1551, 1572). У гэтым творы выкладаюцца элементы геам. оптыкі, вядомыя Эўкліду, Пталамею і Альхазену, а таксама прыводзіцца закон абарачальнасці прамянёў пры пераламленні святла, даказваецца, што парабалічныя люстэркі маюць адзін фокус, разглядаюцца будова вока і ўласцівасці зроку, тлумачыцца прырода вясёлкі на аснове пераламлення святла ў вадзяных кроплях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ШНА (санскр., літар. цёмны, чорны),
у індуізме і індуісцкай міфалогіі бажаство, восьмае ўвасабленне (аватара) бога Вішну. У эпічных легендах К. — мудры і мужны воін, часам вераломны да ворагаў, пазней, у сярэдніявякі, — боскі пастух-асілак (увасабленне сіл прыроды і кахання). Культ К. адыгрывае значную ролю ў індуізме. Легенды пра каханне К. да пастушак і яго подзвігі (забойства дэманаў і цара-тырана Кансу, узніманне над галавой гары, каб выратаваць ад дажджу людзей і іх статкі і інш.) здаўна выкарыстоўваюцца інд. л-рай і мастацтвам. На выявах К. — мужчына з цёмным (часцей цёмна-сінім або цёмна-ліловым) колерам скуры, ад якога і паходзіць яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУШЭ́ЎСКІ Дзмітрый Майсеевіч (13.9.1863, с. Кобрынава Чаркаскай вобл., Украіна — 12.12.1942),
расійскі гісторык-медыявіст. Акад.АНСССР (1929, чл.-кар. 1924), засл.праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886). Праф. Варшаўскага (1897—1906), Петраградскага (1914—17), Маскоўскага (1906—11 і 1917—42) ун-таў. Прадстаўнік сац.эканам. кірунку ў рас.медыявістыцы. Даследаваў гісторыю агр. адносін сярэдневяковай Англіі, у прыватнасці крызіс англ.манара. Сац.-эканам. адносіны ў Англіі 14 ст. разглядаў як капіталістычныя, генезіс феадалізму паказваў як мірны эвалюц. працэс. Асн. працы: «Паўстанне Уота Тайлера» (ч. 1—2, 1897—1901), «Нарысы з гісторыі сярэдневяковага грамадства і дзяржавы» (1907), «Нарысы з гісторыі англійскай дзяржавы і грамадства ў сярэдніявякі» (1903).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мі́стыка ’вера ў надпрыродныя, таямнічыя сілы і зносіны з імі чалавека’, ’нешта загадкавае, нерастлумачальнае’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое праз зах.-еўр. мовы прыйшло са ст.-грэч.μυστικός ’таямнічы’. Не выключана ў якасці пасрэдніцы польск. мова, як у лексемы містэрыя ’тайныя абрады ў гонар бажаства ў старажытных краінах’, ’рэлігійная драма ў сярэдніявякі’, ст.-бел.мистерия ’містэрыя, таінства’ (XVI ст.), якое са ст.-польск.misteryjum < с.-ням.Mysterium (мн. л. Mysteria) < лац.mystērium < ст.-грэч.μυστήριον ’тайна, таінства’ (Булыка, Лекс. запазыч., 179; Фасмер, 2, 627) < ст.-грэч.μύω ’закрываю вочы, стульваю губы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРНІ́,
старажытнаармянскія крэпасць і паселішча за 27 км на У ад Ерэвана. Засн. каля 2 ст. да н.э. на месцы энеалітычнага паселішча. Да 5 ст.н.э. была летняй рэзідэнцыяй арм. цароў. Існавала і ў сярэдніявякі (зруйнаваная землетрасеннем 1679). Захаваліся руіны крапасной сцяны, вежаў, палаца з параднай залай, вінаробняй і лазняй з мазаічнай падлогай (2—3 ст.), язычніцкага храма (1 ст.; адноўлены ў 1975), круглага купальнага хрысц. храма (6 ст.). У паселішчы пры крэпасці — базіліка (5 ст.), руіны шматлікіх арх. збудаванняў (4—17 ст.), надмагільныя пліты-хачкары.
Да арт.Гарні. Рэшткі язычніцкага храма. 2-я пал. 1 ст.Да арт.Гарні. Язычніцкі храм. 2-я пал. 1 ст. (адноўлены ў 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІДА́НІ, кітаі,
саюз манголамоўных плямён, якія ў сярэдніявякі качавалі на тэр. Манголіі і Маньчжурыі. Вядомы з 4 ст. Аснова гаспадаркі — качавая жывёлагадоўля, рэлігія — шаманізм. У 907 К. ўзначаліў Елюй Абаоцзы, які заснаваў імперыю Ляо (916—1125). У 926 К. заваявалі дзяржаву Бахай, пазней пакарылі Паўн. Кітай і дзяржаву чжурчжэняў. Развіваліся горадабудаўніцтва, рамёствы, навука, л-ра, вынайдзены пісьменнасць і кнігадрукаванне (ксілаграфія). У пач. 12 ст. імперыя Ляо разгромлена чжурчжэнямі і ў 1125 спыніла існаванне. Частка К. на чале з Елюй Дашы ў 1124 адкачавала ва ўсх. Туркестан і Сярэднюю Азію, дзе стварыла Каракітаяў дзяржаву.
Літ.:
Е Лун-ли. История государства киданей: Пер. с кит. М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ФТБОЛ (англ. softball літар. — мяккі мяч),
спартыўная камандная гульня з мячом; разнавіднасць бейсбола. 2 варыянты: т. зв. «фаст-піч» і «слоў-піч». Каманда складаецца з 9—10 гульцоў. Гуляюць на ромбападобным корце з даўж. бакоў 18,3—19,8 м. Інвентар: драўляная або метал. біта даўж. 86,5 см; мяч (з расл. пуху або сінт. матэрыялаў) дыяметрам 9,5 см, пальчаткі, ахоўныя маскі, камізэлькі.
Узнік у Ірландыі ў сярэдніявякі. У сучасным выглядзе склаўся ў ЗША у канцы 19 — пач. 20 ст.Міжнар. федэрацыя С. заснавана ў 1952. Чэмпіянаты свету для мужчын і жанчын праводзяцца з 1965 раз у 2 гады. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Кубе, Мексіцы, Японіі і інш.