рака ў Іране і Іраку (нізоўі). У верхнім цячэнні наз. Гамасіяба, у сярэднім — Сеймерэ. Даўж. 870 км, пл.бас. 50 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Загрос, цячэ пераважна па днішчах глыбокіх цяснін і каньёнаў, ніжняе цячэнне — па раўнінах Хузістана, дзе падзяляецца на рукавы і губляецца ў балотах Эль-Хавіза. У час разводдзя частка сцёку паступае ў р. Тыгр. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 220 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗЕМНАМО́РСКАЯ ЗО́НА,
прыродная геагр. зона (часам разглядаецца як падзона), уласцівая зах. прыакіянічнаму сектару субтрапічнага пояса сушы. Для М.з. характэрны міжземнаморскі клімат, адметная сезоннасць сцёку рэк (з зімовымі паводкамі), перавага ў прыродным раслінным покрыве вечназялёных лясоў і ксерафітных цвердалістых хмызнякоў. Тэрыторыя М.з. ў значнай ступені асвоена і моцна зменена гасп. дзейнасцю. Тыповая ў Міжземнамор’і, пашырана таксама ў Каліфорніі (ЗША), Чылі, у Паўд. і Паўд.-Зах. Аўстраліі, на Паўд. беразе Крыма і Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кана́ва, кына́ва ’доўгі неглыбокі і нешырокі роў для сцёку вады’ (ТСБМ, Сержп. Ск., Сцяшк., Яруш., Бяльк.; ганц., вільн., гарад.Сл. паўн.-зах.); ’пашыранае і выраўненае рэчышча’ (слаўг., Яшк.); міёр.къна́віна ’канава’, дубров. кына́ў, міёр. (Нар. словатв.), кана́ўка (Сцяшк.; ветк., слаўг., Яшк.). Н.-луж.kanała ’тс’. Пераробленае польск.kanał ’канал’ (параўн. бел. дубров.) > канаў, аднак незвычайнасць заканчэння на ‑ў прывяла да рэгулярнага афармлення ў ‑ва (напр., як ва́рава ’мноства’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лата́к, ‑а, м.
1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго‑н. Тут [у бярэзніку] вясной уся вёска спускае сок з бяроз.. І сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках.Васілевіч.Сёмка і Жэнька ў момант .. адсунулі ўбок дашчаны латак, па якім толькі што бульба прагрукатала ў кармакухню.Паслядовіч.
2. Карыта з невялікім жолабам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБАЛЯ́НКА,
рака на У Беларусі ў Талачынскім, Сенненскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток Лучосы. Даўж. 89 км. Пл. вадазбору каля 810 км². Пачынаецца на Аршанскім узв., цячэ па Чашніцкай раўніне і Лучоскай нізіне. Даліна шыр. 0,6—0,8 км, у ніж. цячэнні да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. ад 0,2 да 0,3 км. Рэчышча звілістае, шыр. 5—10 м. Каля 70% гадавога сцёку прыпадае на вясну. У Талачынскім р-не на рацэ плаціна. Водапрыёмнік меліярац.сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Галоўчыцы, за 18 км на ПдЗ ад г. Драгічын. Створана ў 1979. Пл. 0,59 км². Даўж. 1 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,2 млн.м³. Даўжыня агараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца вадой з Галоўчыцкага канала і ў паводку па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала. Ваганні ўзроўню 4,3 м за год, сярэднегадавы аб’ём сцёку 3,14 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІК’Я́РЭ (Casiquiare),
рака на Пд Венесуэлы. Даўж. 410 км, пл. басейна 45 тыс.км². Прымае частку сцёку (каля ⅓) р. Арынока на ўчастку верхняга цячэння, у раёне г. Сан-Карлас злучаецца з р. Рыу-Негру (бас.р. Амазонка). Сувязь дзвюх вял. рэк Паўд. Амерыкі — класічны прыклад біфуркацыі рэк. Злучэнне К. з р. Арынока адбываецца пры дапамозе «канала» — натуральнага рэчышча даўж. каля 30 км (з падзеннем да 5 м), які служыць вадаскідам з р. Арынока ў бас. Рыу-Негру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́Л,
лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.
Найб. выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАРАЗМЕРКАВА́ННЕ,
планавы забор вады з водных аб’ектаў, транспарціроўка яе ў вузлы выдачы і размеркаванне паміж спажыўцамі. Улічваюцца рэжым крыніц вады, аб’ём зарэгуляванага сцёку, страты вады на фільтрацыю, выпарэнне, сан. попускі і інш. Памеры, тэрміны і парадак падачы вады водакарыстальнікам вызначаюцца паводле планаў водакарыстання (унутрыгаспадарчых, басейнавых і інш.). Водаразмеркаванне праводзіцца ў першую чаргу для задавальнення патрэб насельніцтва ў пітной і быт. вадзе, рацыянальнага і эканомнага выкарыстання водных рэсурсаў, забеспячэнне неабходнай колькасці і якасці вады, прадухілення шкоднага ўплыву яе на навакольнае асяроддзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ АРЛЫ́,
вадасховішча ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., у басейне р. Вятліца (правы прыток Прыпяці), у меліярац. сістэме «Магільна», за 20 км на ПнУ ад г. Столін. Пл. 0,99 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 4,8 м, аб’ём вады 3,5 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 4,4 км. Наліўное, напаўняецца вадой з Бор-Дубянецкага канала ў час разводдзя і за кошт сцёкумеліярац. каналаў. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,8 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння зямель.