апусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго-што. Перамясціць у больш нізкае становішча.

А. сцяг.

2. што. Схіліць, нахіліць.

А. галаву.

А. вочы (скіраваць позірк уніз).

3. каго-што. Змясціць у што-н. куды-н. уніз.

А. пісьмо ў паштовую скрынку.

4. Перавесці з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае, адчыняючы або зачыняючы што-н.

А. шлагбаум.

5. што. Зрабіць пропуск, выключыць.

Пры чытанні а. слова.

6. каго-што. Занядбаць, запусціць.

А. гаспадарку.

|| незак. апуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. апуска́нне, -я, н.

|| наз. апушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агіта́цыя

(ням. Agitation, ад лац. agitatio = прывядзенне ў рух)

1) палітычная дзейнасць, звязаная з уздзеяннем на свядомасць і настрой мас шляхам распаўсюджання (вусна і праз друк) праграмных ідэй, лозунгаў;

2) перан. пераконванне ў чым-н., угаворванне з мэтай схіліць да чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.

1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца.

В. да начальства.

В. спевака апладысментамі.

В. вучня (прапанаваць адказаць).

2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад.

В. на спаборніцтва.

В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.

3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць.

В. апетыт.

Гэта не выкліча цяжкасцей.

Чым быў выкліканы пажар?

|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

привяза́ть сов.

1. прывяза́ць, мног. папрывя́зваць;

2. стр., архит. прывяза́ць;

3. перен. (расположить, склонить к себе) схілі́ць; (вызвать, внушить чувство привязанности) вы́клікаць прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (привлечь) прыва́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абярну́ць

1. (перакуліць) (m)stürzen vt, mwerfen* vt;

2. (павярнуць назад, убок) (m)khren vt; wnden* vt;

3. (ператварыць) verwndeln vt; mgestalten vt;

4. (схіліць да чаго-н.) bekhren vt (zu D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

przejednać

зак.

1. kogo залагодзіць; паддобрыцца да каго; папрасіць прабачэння ў каго; памірыць каго;

2. схіліць на свой бок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перавярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што. Павярнуць процілеглым бокам, павярнуць з аднаго боку на другі.

П. хворага на другі бок.

П. уверх дном што-н. (таксама перан.: учыніць беспарадак дзе-н.).

2. што. Бязладна раскідаць, перабіраючы што-н. у пошуках, ператрэсці.

П. усе паперы.

3. каго-што ў каго-што. Пераканаўшы, схіліць да якіх-н. змен; ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў (у казках, легендах).

П. у сваю веру.

П. у ваўка.

4. што. Змяніць, сказіць сэнс, змест чаго-н. (разм.).

П. на свой лад.

|| незак. пераваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увагну́ць

1. (сагнуць, уціснуць унутр) (hin)inbiegen* vt;

2. (нагнуць, схіліць плечы, шыю) nigen vt, nederbeugen vt, snken vt;

увагну́ць галаву́ den Kopf snken;

3. (з цяжкасцю сагнуць) begen* vt, krümmen vt, bugen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. і з дадан. сказам. Прымусіць паверыць чаму‑н., упэўніць у чым‑н. Словы [Лясніцкага] пераканалі і супакоілі дзяўчыну. Шамякін. Варановіч пераканаў Шлыка, што той можа мець яшчэ і вышэйшую адукацыю, калі .. возьмецца за вучобу. Дуброўскі.

2. з інф. або злучн. «каб». Угаворамі схіліць да чаго‑н., прымусіць зрабіць што‑н. Бастуючым удалося пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі. «Полымя». Паспрабуй пераканаць чалавека, каб ён рабіў тое, да чаго ў яго ахвоты няма. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улама́ць разм.

1. (праламаць) drchbrechen* vt; inschlagen* vt, drchstoßen* vt (прабіць); drchhauen* vt (прасячы дзірку);

2. (адламаць) bbrechen* vt;

3. перан. (схіліць да чаго-н.) (mit Mühe) überrden vt, (mit Mühe) überzugen vt, hermbringen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)