любо́ў, -бві іо́ві, ж.

1. Пачуццё сардэчнай прыхільнасці, адданасці каму-, чаму-н.

Л. да радзімы.

Мацярынская л.

2. Схільнасць, цяга да чаго-н.

Л. да музыкі.

3. Тое, што і каханне, а таксама пра чалавека, які выклікае гэта пачуццё.

Мая л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхі́льны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да чаго-н.

П. да працы.

2. Які выказвае сімпатыі да каго-, чаго-н., спачувае каму-н.; які выяўляе адабрэнне, спагаду.

П. слухач. П. позірк.

3. Які выказвае адабрэнне, станоўчы.

П. водзыў.

|| наз. прыхі́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяшлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць смяшлівага; схільнасць да смеху з любой прычыны. Неўзабаве плаксівасць прайшла, а смяшлівасць заставалася да самага юнацтва. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

liability [ˌlaɪəˈbɪləti] n.

1. (for) адка́знасць; абавя́зак;

absolute/limited liability неабмежава́ная/абмежава́ная адка́знасць

2. pl. liabilities econ. даўгі́, грашо́выя абавяза́цельствы

3. infml перашко́да; абу́за, даку́ка, назо́ла

4. (to) схі́льнасць;

liability to infectious diseases схі́льнасць да інфекцы́йных захво́рванняў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

vocation [vəʊˈkeɪʃn] n.

1. прафе́сія, заня́так;

find one’s vocation знайсці́ свой заня́так, сваю́ спра́ву;

mistake one’s vocation памылі́цца ў вы́бары прафе́сіі

2. (for) схі́льнасць, прызва́нне;

She has a vocation for teaching. У яе схільнасць да педагагічнай дзейнасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Секс ‘усё тое, што адносіцца да палавога жыцця’. Запазычана з англ. sex ‘полавая схільнасць’, sexy ‘сексуальна заклапочаны’, першапачаткова значыла ‘натуральны пол’, што з лац. sexus ‘пол’, роднаснага secāre ‘рэзаць, дзяліць’, г. зн. ‘частка, падзел’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

inklinacja

inklinacj|a

ж.

1. схільнасць;

~e do pisania wierszy — схільнасць да напісання вершаў;

2. фіз. магнітнае схіленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

самавыхвале́нне, ‑я, н.

Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг, здольнасцей і пад. Лабановіч заўважыў схільнасць рэдактара да самавыхвалення і вырашыў скарыстаць гэта. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

inclination [ˌɪnklɪˈneɪʃn] n.

1. (towards/for) схі́льнасць, жада́нне

2. fml нахі́л;

an inclination of the head ківо́к галавы́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прытры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. за што. Злёгку трымацца.

П. за парэнчы.

2. чаго. Трымацца бліжэй да чаго-н.

П. правага боку дарогі.

3. перан., чаго. Стаяць за што-н., дзейнічаць згодна з чым-н., мець схільнасць да чаго-н.

П. цвёрдых перакананняў.

П. традыцый.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)