Прыту́лак ’месца, дзе можна схавацца, адпачыць, прабыць патрэбны час’, ’дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей і інш.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл., Сл. ПЗБ), прыту́л ’прыстанішча’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ’сховішча, прытон’ (Нас.), прыту́ла ’прыстанішча’, прыту́лішча ’тс’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Ян.), прыту́лле ’тс’ (Касп.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. прытуліцца ’шчыльна прыхінуцца; знайсці прыпынак для жыцця’ (Варл.), ’адчуць ласку, спагаду, спачуванне’ (светлаг., SOr, 39, 356), прытуліць ’паставіць адзін прадмет упрытык да другога’ (там жа). Гл. туліць. Аналагічныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус.дыял.приту́л, приту́ла, приту́лище, приту́лье ’прыстанак, прытулак’, укр.приту́л, приту́лок, польск.przytul, przytulisko, przytułek ’тс’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрат ‘начынне’ (Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘памяшканне, месца для захоўвання, сховішча’, ‘месца, дзе можна схавацца’, ‘тайнік’ (ТСБМ, Варл., Сл. ПЗБ), ст.-бел.спрятъ ‘хатні скарб, гаспадарчыя прылады, начынне’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 186), ст.-бел.спратъ (спрадъ, спретъ) ‘інвентар, маёмасць, рэчы’, ‘прадмет дамашняга туалету’, ‘месца захавання’ з ст.-польск.sprzęt ‘тс’. Польскае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад прыставачнага sprątać, што да прасл.*prętati (гл. пратаць); параўн. Борысь, 572, адкуль, відаць, і спронт ‘шапік для посуду’ (Сл. рэг. лекс.). Няясныя адносіны да серб.-харв.спра̏т ‘паверх’, якое Путанец (Rasprave, 29, 242–245) разглядае як метатэзу *stropъ (гл. строп2), а вакалізм о > а тлумачыць уздзеяннем субстрата. Сумніўна.
1. Забіцца, разбіцца на смерць — пра ўсіх, многіх. Па Караліне гуляла ўжо чутка, што Салвесевы сыны ледзь не пазабіваліся.Сабаленка.
2.Схавацца куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабіваліся лісяняты ў норы. □ Ганна хліпала, седзячы каля Якава, і мокрым ручніком абцірала з яго твару кроў. Пазабіваўшыся на печ, плакалі і Андрэй з Лукашом.Лобан.
3.(1і2ас.мн.неўжыв.). Засмеціцца, закупорыцца — пра ўсё, многае. Трубы пазабіваліся пяском.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утулі́цца, утулюся, утулішся, утуліцца; зак.
1. Уткнуўшыся, прыціснуцца да чаго‑н. Гэля маўчала, утуліўшыся тварам у падушку.Гартны.Кастусь Прыбыткоўскі.. убачыў, што Мішурын шпурнуў гранату пад танк і сам кінуўся на зямлю і ўтуліўся ў яе.Чорны.// Адасобіцца, схавацца куды‑н. Васіль яшчэ глыбей утуліўся ў змрочны куток вагона і думаў, думаў, прыкрыўшы вочы.Пестрак.
2. Захутацца ў што‑н. Мы ўтуліліся ў сваё, даволі лёгкае адзенне, сцішыліся і слухалі гутарку вады з вадою.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
затулі́цца, ‑тулюся, ‑туліліся, ‑туліцца; зак.
Разм.
1. Затуліць, засланіць сябе чым‑н. ад чаго‑н. Затуліцца ад сонца. Затуліцца каўняром ад ветру.
2. Захінуцца ў што‑н., схавацца за каго‑, што‑н., дзе‑н. Затуліцца ў плашч. □ Крыху адышоўшы ў бок,.. [падрыўнік] затуліўся за калматую елку, гатовы біцца да апошняга патрона.Шахавец.Сяргейка спалохана затуліўся за пагранічніка, як за родную маці ў час небяспекі.Сабаленка.Калі затуліцца ноччу дзе-небудзь ля палявой дарогі, то можна ўбачыць не аднаго зайца.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verkríechen*, sich
1) хава́цца
2) зале́зці (напр., у кут);
sich vor Angst vor j-m ~ ад стра́ху схава́цца ад каго́-н.;
vor díesem Búrschen musst du dich ~!≅ куды́ табе́ раўня́цца [цяга́цца] з гэ́тым хло́пцам!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кустм.
1. (расліна) Strauch m -(e)s, Sträucher, Busch m -(e)s, Büsche; Stáude f -, -n;
куст малі́н Hímbeerstrauch m;
2.эк. (аб’яднанне) Ver¦éinigung f -, -en, Verbánd m -es, -bände;
◊
схава́цца ў кусты́іран. sich (séitwärts) in die Büsche schlágen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
правалі́цца, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.
1. Упасці ў якую-н. адтуліну.
П. ў яму.
Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.). Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды). П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ад цяжару.
Столь правалілася.
3.перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).
Спробы праваліліся.
П. на экзамене.
4.перан. Прапасці, знікнуць (разм.).
Куды ты праваліўся на два тыдні?
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уваліцца¹ (у 2 знач.).
Вочы праваліліся.
|| незак.права́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.права́л, -у, м. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)