чырво́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
1. Назва замежных залатых манет (дукатаў, цэхінаў) у дапятроўскай Расіі.
2. Найменне рускіх залатых манет 3-рублёвай і 5-рублёвай вартасці ў 18—19 стст.
3. 3 1922 г. да 1947 г.: грашовы крэдытны білет у 10 рублёў.
|| прым. чырво́нцавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неагегелья́нства, ‑а, н.
Адна з плыней буржуазнай філасофіі 19–20 стст., прадстаўніка якой выкарыстоўваюць рэакцыйныя бакі філасофіі Гегеля з мэтай апраўдання палітыкі імперыялістычнай буржуазіі.
[Ад грэч. neos — новы і гегельянства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэкадэ́нцтва, ‑а, н.
Упадніцкі кірунак у буржуазным мастацтве і літаратуры канца 19 і пачатку 20 стст., які характарызуецца крайнім індывідуалізмам, фармалізмам, пропаведдзю «чыстага мастацтва».
[Ад фр. décadence — заняпад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вестго́ты, ‑аў.
Заходняе адгалінаванне готаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі, а ў 3–4 стст. рассяліліся паміж Днястром і панізоўем Дуная.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
этуа́ль, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі канца 19 — пачатку 20 стст. — модная актрыса, якая выступала ў лёгкіх жанрах (камедыі, аперэце, на эстрадзе і пад.).
[Ад фр. étoile — зорка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неакласіцы́зм, ‑у, м.
Розныя па сацыяльнай накіраванасці плыні ў мастацтве другой паловы 19–20 стст., якім уласцівы зварот да традыцый антычнасці, эпохі Адраджэння і класіцызму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэі́зм, ‑у. м.
Рэлігійна-філасофскае вучэнне (17–18 стст.), якое прызнае бога першапрычынай, тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў з’явы прыроды і грамадскага жыцця.
[Ад лац. deus — бог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́льдэн, ‑а, м.
1. Грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам.
2. Залатая, а пасля сярэбраная манета ў радзе краін Цэнтральнай Еўропы ў 14–19 стст.
[Ням. Gulden.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іканабо́рства, ‑а, н.
Гіст. Грамадскі рух у Візантыі ў 8–9 стст. супроць уціску царквы і манастырскага землеўладання, які праходзіў пад знакам барацьбы супроць пакланення іконам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лаўцы, ‑аў; адз. полавец, ‑лаўца, м.; палаўчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. палаўчанкі, ‑нак; ж.
Гіст. Народнасць цюркскага паходжання, якая ў 11–13 стст. насяляла паўднёварускія стэпы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)