Другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: разлічаны на столькі гадзін, колькі паказана ў першай частцы; назначаны на пэўную гадзіну дня або ночы. Сямігадзінны рабочы дзень. Пяцігадзінны кінасеанс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макрэ́ча, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і макрата. [Дождж] нарабіў столькі макрэчы, што здавалася, вадою набрыняла нават жалеза на дахах.Васілёнак.Пасля сумнага туману і .. макрэчы сёння зноў паказалася сонца.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́жанне, ‑я, н.
Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, сутнасць якога заключаецца ў тым, што адзін лік павялічваецца ў столькі разоў, колькі адзінак у другім ліку. Знак множання. Табліца множання. Паслядоўнае множанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустапаро́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пустапарожняга; пустая, бяссэнсавая справа. — Ці варта было траціць столькі дарагіх для чалавека гадоў дзеля такой пустапарожнасці? Ніякага значэння для навукі, для жыцця ў гэтым адкрыцці няма...Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
thus[ðʌs]adv.fml
1. так, гэ́так, такі́м чы́нам;
as thus вось так;
thus and thus так і так
2. такі́м чы́нам, гэ́так, пагэ́таму
3. насто́лькі
♦
thus far да гэ́тай пары́;
thus muchсто́лькі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КРЫЧЭ́ЎСКІ (Міхайла) (у каталіцтве Станіслаў; ?, каля г. Брэст — 3.8.1649),
казацкі военачальнік, удзельнік вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54, палкоўнік кіеўскі (1648—49). З бел. шляхецкага роду. У 1620-я г. служыў у каронным войску Рэчы Паспалітай. У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй. З 1643 палкоўнік казацкіх рэестравых войск Рэчы Паспалітай. У 1647 садзейнічаў уцёкам Б.Хмяльніцкага з турмы ў Крылове ў Запарожскую Сеч. Пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі (5—6.5.1648) у крымскім палоне. Выкуплены Хмяльніцкім за 4 тыс. талераў (12 тыс. польскіх злотых). Летам 1649 пасланы Хмяльніцкім на Беларусь. Да 15 тыс. казакоў К. далучылася амаль столькі ж сялян-паўстанцаў Беларусі. У ходзе Лоеўскай бітвы 1649 войска К. было разбіта, а сам ён цяжка паранены. Памёр ад ран на 3-і дзень пасля бітвы.
В.І.Мялешка.
М.Крычэўскі. Пасмяротны партрэт (з гравюры па рыс. 1649).
1.што. Скончыць пячы; пекучы, давесці да поўнай гатоўнасці. Дапячы хлеб.
2.чаго. Спячы дадаткова. Дапячы бліноў.
3.перан.; каму і без дап. Нашкодзіўшы, надакучыўшы чым‑н., вывесці з раўнавагі; даняць. Ляшчэню так і парывала дапячы чым-небудзь Вабейку — няхай хоць бы перад сваімі прыяцелямі не крывіў душой, не хітраваў.Хадкевіч./убезас.ужыв.Столькі дакораў і ўшчуванняў, столькі непрыемнасцей! Усім дапякло, надакучыла.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Абудзіць у кім‑н. пачуццё кахання да сябе, прымусіць пакахаць. Уласна кажучы, у апошнія гады.. [Тамары Аляксандраўне] не столькі хацелася зачараваць.. [Яраша], закахаць, колькі проста пераможна ўзяць — націскам, прыступам.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчу́ленасць, ‑і, ж.
Стан расчуленага; усхваляванасць. [Хлопчык] паволі змаўкаў, сціха хліпаючы не столькі ад гора, колькі ад расчуленасці.Гарэцкі.Засталася расчуленасць, ціхая, трошкі як быццам хмельная радасць успамінаў, выразных да самай найменшай драбніцы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвы́клы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным. З таго часу прайшло столькі год. Зараз, як тады ў дзяцінстве, зноў пачынаеш здзіўляцца і радавацца самаму, здавалася б, звычайнаму, абвыкламу.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)