(англ. dinnertheater, ад dinner = абед + theater = тэатр)
тэатр за вячэрай; рэстаран, дзе ў час вячэры і пасля яе адбываюцца тэатральныя прадстаўленні для гасцей, якія сядзяць за сталамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРАМА́ДСКАЕ ХАРЧАВА́ННЕ,
галіна нар. гаспадаркі па вытв-сці і рэалізацыі гатовай ежы насельніцтву праз сетку сталовых, кафэ, рэстаранаў, буфетаў. Першыя таверны, якія выконвалі тую ж ролю, паявіліся ў краінах Захаду ў 1-й пал. 17 ст. У 1832 адкрыты першы рэстаран у Нью-Йорку. Вял. ўплыў на развіццё рэстараннай справы зрабіла Францыя.
У Беларусі былі шырока вядомы заезныя дамы, корчмы, шынкі, дзе людзі маглі пасталавацца і адпачыць. З развіццём прам-сці пачалі ўзнікаць і інш. формы абслугоўвання ў харчаванні. У студз. 1918 у Мінску ў нацыяналізаваных рэстаранах «Еўропа» і «Цэнтральны» створаны нар. сталовыя, пазней падобныя ўстановы адкрыты і ў інш. гарадах. Арганізоўвалася бясплатнае харчаванне рабочых на вытв-сці і дзяцей да 16 гадоў. У 1940 тавараабарот дзярж. і каап. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў БССР дасягнуў 68,9 млн.руб. За 1950—75 колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання павялічылася амаль у 5 разоў, пашырылася сетка такіх прадпрыемстваў у сельскай мясцовасці. У 1993 працавала 11,2 тыс. прадпрыемстваў грамадскага харчавання, колькасць месцаў на іх складала 812 тыс. Паслугі прадпрыемстваў грамадскага харчавання былі даступныя шырокім слаям насельніцтва. Складанае фін. становішча дзярж. прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў пач. 1990-х г. абумовіла закрыццё або перапрафіляванне многіх агульнадаступных сталовых, закусачных, чайных у дарагія кафэ і рэстараны. Як альтэрнатыва скарачэнню недарагіх прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў 1995—96 пачалі адкрывацца ў гарадах прадпрыемствы хуткага харчавання. Найб. актыўна ў новым для бел. грамадскага харчавання кірунку працуюць фірмы з прыватным капіталам, у т. л. сумесныя прадпрыемствы з замежнымі інвестыцыямі. У 1996 у Мінску адкрыты 3 рэстараны «МакДональдс» на 540 месцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯМІ́ГА,
адна са стараж. вуліц Мінска. Знаходзіцца ў гіст. цэнтры горада, паміж р. Свіслач і вул. К.Цэткін; працягласць 1840 м. Назва ад р.Няміга (прыток Свіслачы, заключана ў падземны калектар), уздоўж якой вуліца пралягала. Узнікла ў 12 ст. як адна з цэнтр.гандл. магістралей, што злучала гандл. плошчу перад Мінскім замкам (Нізкі рынак) з б. Койданаўскім трактам. У дакументах 16—18 ст.наз.Нямізскай. У 19 ст. ўключала Нізкі і Рыбны рынкі, звязвала гандл. плошчу на Траецкай гары з рынкам у б. Раманаўскім прадмесці (раён сучасных вуліц Раманаўская слабада і Мяснікова). Да канца 18 ст. забудова была пераважна драўляная (у 1793 існавалі толькі 2 мураваныя дамы), шмат разоў гарэла (асабліва моцны пажар у 1835). У пач. 17 ст. на скрыжаванні вуліц Н. і Ракаўскай пабудаваны комплекс правасл. манастыра з Мінскай Петрапаўлаўскай царквой, на правым баку Н. да 1965 стаяў будынак сінагогі 18 ст. У 19 ст. забудавана 2—3-павярховымі жылымі будынкамі з крамамі, якія стваралі суцэльны вулічны фронт, мелі рысы класіцызму. Напачатку праезная ч. вуліцы была вымашчана драўляным насцілам, у 17—18 ст. забрукавана, у пач. 20 ст. заасфальтавана. У Вял.Айч. вайну ў раёне вуліц Н. і Ракаўскай было гета. У пач. 1970-х г. забудова Н. знесена ў сувязі з рэканструкцыяй трансп. магістралі — вуліца М.Горкага (цяпер М.Багдановіча) — Няміга. У 1990-я г. на Н. пабудаваны рэстаран «МакДональдс» (арх. А.Чадовіч), комплекс 12-павярховых жылых дамоў, гандл. цэнтр «На Нямізе» (кіраўнік аўтарскага калектыву арх. С.Мусінскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ajencja
ж.
1. арэнда;
wziąć (dać) restaurację w ajencję — узяць (здаць) рэстаран у арэнду;
2.уст. агенцтва
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ваго́н ваго́н, -на м.;
това́рный ваго́н тава́рны ваго́н;
бага́жный ваго́н бага́жны ваго́н;
пассажи́рский ваго́н пасажы́рскі ваго́н;
ваго́н-рестора́н ваго́н-рэстара́н;
мя́гкий ваго́н мя́ккі ваго́н;
жёсткий ваго́н цвёрды ваго́н;
трамва́йный ваго́н трамва́йны ваго́н;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бар1, ‑а, м.
1. Невялікі рэстаран або частка рэстаране, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі маглі займацца картачнай гульнёй.Лынькоў.
2. Невялікі буфет або аддзяленне ў шафе, буфеце для він.
[Англ. bar.]
бар2, ‑а, м.
Спец. Адзінка вымярэння ціску.
[Ад грэч. baros — цяжар.]
бар3, ‑а, м.
Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі.
бар4, ‑а. м.
Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў народу.
[Англ. bar.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саля́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Разм. Невялікая пасудзіна для солі; сальніца. Рэстаран называецца... Дзяўчына глянула на Тараса і паслухмяна пачала збіраць са стала бакалы і салянкі.Шамякін.Першую лыжку зачэрпне [бацька] — пакаштуе. Калі недасаль, загадае Хвядосу: — Падай салянку.Калюга.
2. Аднагадовая травяністая расліна сямейства лебядовых, якая расце ў засушлівых і засоленых месцах.
саля́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або сасісак і вострымі прыправамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ourselves[ˌaʊəˈselvz, ɑ:ˈselvz]pron.
1. сябе́;
Wesaw ourselves on television. Мы бачылі сябе па тэлевізары.
2. са́мі;
We built the house (all by) ourselves. Мы пабудавалі дом самі;
We had the restaurant all to ourselves. У нашым распараджэнні быў цэлы рэстаран.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wyszynk, ~u
м. продаж на разліў (спіртных напіткаў);
restauracja z ~iem — рэстаран, які мае права прадаваць спіртныя напоі на разліў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
licensed[ˈlaɪsənst]adj.
1. які́ мае дазво́л, ліцэ́нзію, патэ́нт (на што-н.);
a licensed doctor до́ктар, які́ мае дазво́л на прыва́тную пра́ктыку
2.BrE які́ мае дазво́л на про́даж спіртны́х напо́яў;
licensed premises кафэ́ або́рэстара́н, дзе дазво́лена прадава́ць спіртны́я напо́і
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)