Клуж, горад на ПнЗРумыніі, на р. Самеш. Адм. ц. жудзеца Клуж. Вядомы з 1173. 328 тыс.ж. (1992). Трансп. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць абсталявання для лёгкай і харч. прам-сці), хім., фарфора-фаянсавая, гарбарна-абутковая, мэблевая, тэкст., швейная, паліграфічная. Філіял АН. Ун-т (з 1872). Абсерваторыя. Гіст., этнагр., маст. музеі. Арх. помнікі 13—19 ст.: каменныя ўмацаванні, царква св. Міхаіла, манастыр францысканцаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ШЧАНКА (Андрэй Сямёнавіч) (н. 6.12.1921, г. Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1946): Скончыў Віцебскі аэраклуб (1941), Чарнігаўскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1943 на 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка лейт. П. зрабіў 150 баявых вылетаў. Да 1962 у Сав. Арміі, да 1991 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЕ́ШЦІ (Ploieşti),
горад на ПдРумыніі, на р. Прахава. Адм. ц. жудзеца Прахава. Засн. ў 1596. Каля 300 тыс.ж. (2000). Важны трансп. вузел (7 чыгунак, аўтадарогі, нафта- і газаправоды). Цэнтр асн. нафтаздабыўнога раёна краіны. Ў наваколлі П. здабыча нафты, прыроднага газу, бурага вугалю, каменнай солі. Прам-сць: нафтаперапр., маш.-буд. (нафтавае і хім. абсталяванне, падшыпнікі, трансп. сродкі), харч. (мясная, малочная, мукамольная, вінна-гарэлачная, хлебапякарная), хім., тэкст., шкляная, фаянсавая, гарбарная, буд. матэрыялаў, паліграфічная. Буйная ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕРТЫКА́ЛЬ»,
серыя савецкіх геафіз. аднаступеньчатых ракет на вадкім паліве. Выкарыстоўваліся для даследавання касм. прасторы па праграме «Інтэркосмас» з удзелам Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Румыніі. У 1970—81 запушчаны «Вертыкаль-1» — «Вертыкаль-10».
У верхняй ч. ракеты размешчаны зонд з навук. апаратурай: атмасферны (для даследавання верхняй атмасферы і іанасферы; на Зямлю не вяртаецца) ці астрафіз. (для даследавання ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага і інш. выпрамяненняў Сонца і іх паглынання ў атмасферы Зямлі, метэорных часціц і інш.; пасля завяршэння праграмы спускаецца на Зямлю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́Н (Boian),
археалагічная культура эпохі неаліту (2-я пал. 4 — пач. 3-га тыс. да нашай эры) на тэр.Румыніі і Балгарыі. Назва ад паселішча на воз. Баян (Румынія). Насельніцтва жыло на неўмацаваных паселішчах у зямлянках і наземных жытлах са сценамі з дрэва і гліны. Аснова гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля. Характэрна чорная і шэрая глянцаваная кераміка, упрыгожаная паглыбленым геаметрычным арнаментам, запоўненым белай пастай. З’явіліся першыя вырабы з медзі. Культура Баяна адыграла важную ролю ў фарміраванні культуры гумельніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БЫШ (Фёдар Іванавіч) (5.3.1906, в. Коханаў Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.11.1980),
генерал-палкоўнік (1962). Скончыў аб’яднаную бел.вайск. школу (1931), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЁЎ (Іван Раманавіч) (2.5.1922, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.11.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мурманскае ваен. вучылішча сувязі (1946). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля Кіева. У ліку першых пераправіўся на правы бераг і пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСА́ДНІК (Мікалай Георгіевіч) (1.1.1922, в. Вуглы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 24.11.1975),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арэнбургскую школу пілотаў (1942), Маскоўскую вышэйшую школу прафруху ВЦСПС (1959). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, 1, 2 і 3-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Камандзір звяна лётчык-штурмавік лейт. П. зрабіў 106 баявых вылетаў на разведку, штурмоўку і бамбардзіроўку тэхнікі і жывой сілы ворага. Пасля вайны на парт., прафс. і адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎ (Іван Цімафеевіч) (16.8.1910, в. Вялюнь Брэсцкага р-на — 12.2.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1928. З 1943 на 2-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Капітан М. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні р. Ціса на тэр. Венгрыі: 6 ліст. батальён на чале з М. пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціўніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДЗЕ́ЕЎ (Міхаіл Васілевіч) (22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці — 22.6.1979),
Герой Сав. Саюза (1942), ген.-маёр авіяцыі (1957). У Чырв. Арміі з 1932. Скончыў школу ваен. пілотаў (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа, Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветр. баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветр. бой, збіў 17 самалётаў праціўніка.