беладу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Млекакормячая жывёліна роду куніц (з белай плямай на горле); каменная куніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лань, ‑і; Р мн. ‑ней і ‑няў; ж.

Жывёліна роду аленяў, якая вылучаецца стройнасцю цела і хуткасцю бегу. // Самка гэтай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які часта, шырока ўжываецца; агульнапрыняты. Найбольш ужывальнымі суфіксамі назоўнікаў жаночага роду з’яўляюцца наступныя: ‑к-а.., ‑антк-а. Граматыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзага́мія, ‑і, ж.

Характэрны для першабытнаабшчыннага ладу звычай, які забараняў шлюб паміж мужчынамі і жанчынамі аднаго і таго ж роду, племя.

[Ад грэч. éxō і gámos — шлюб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзевяцяры́х прысл. (аб асобах рознага полу ці аб істотах ніякага роду) zu neunt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

neuter

[ˈnu:tər]

1.

adj.

1) Gram. нія́кага ро́ду

“it” is a neuter pronoun — “it” — займе́ньнік нія́кага ро́ду

2) Biol. бяспо́лы

3) нэўтра́льны

2.

n.

1) Gram.

а) сло́ва або́ фо́рма нія́кага ро́ду

б) нія́кі род

2) Biol. бяспо́лая жывёліна, расьлі́на або́ насяко́мае; кастрава́ная жывёліна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дына́стыя, ‑і, ж.

Некалькі манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін другога на троне. Дынастыя Раманавых. Дынастыя Бурбонаў.

[Грэч. dynasteia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца сем дзён. Сямідзённы паход. // Разлічаны на сем дзён. Сямідзённы запас харчоў. // Сямі дзён ад роду. Сямідзённае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаўн, ‑а, м.

1. У старажытнарымскай міфалогіі — бог палёў, гор і лясоў, апякун пастухоў.

2. У заалогіі — амерыканская малпа з роду капуцынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флагісто́н, ‑у, м.

Бязважкая вадкасць асобага роду, пра існаванне якой меркавалася ў сувязі з тлумачэннем гарэння і цеплавых з’яў у 18 ст.

[Грэч. phlogistos — гаручы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)