ПРЫАПУЛІ́ДЫ (Priapulida),

рэліктавая група (клас) ніжэйшых чарвей тыпу першаснаполасцевых чарвей. Вядомы з кембрыю (каля 570 млн. г. назад). 7 родаў, 11 відаў. Пашыраны ва ўмераных акіянскіх водах. і на вял. глыбіні ў экватарыяльнай зоне. Жывуць у пясчаных норках. Перамяшчаюцца ўсвідроўваннем у грунт.

Даўж. ад 2 мм да 20 см. Цела чэрвепадобнае, нерасчлененае, унутр. поласць (цэлом) запоўнена поласцевай вадкасцю. Пярэдняя ч. цела (хабаток) уцягваецца ўнутр. Мускулатура развітая, моцная. Кішэчнік прамы, скразны. Крывяноснай сістэмы няма. Дыхаюць паверхняй цела, у некат. ёсць хваставыя шчэлепныя прыдаткі. Нерв. сістэма складаецца з каляглоткавага кольца і брушнога цяжа. Драпежнікі. Раздзельнаполыя, некат. маюць лічынку з двухстворкавым панцырам.

А.​М.​Петрыкаў.

Прыапуліды: 1 — прыапулюс; 2 — макабеус.

т. 13, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

твар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Пярэдняя частка галавы чалавека.

Загарэлы т.

Прыгожы т.

2. перан. Індывідуальнае аблічча, выгляд, характэрныя рысы каго-, чаго-н.

Мяняецца т. гарадоў.

Да твару (разм.) —

1) ідзе, падыходзіць каму што-н.;

2) адпавядае чыйму-н. становішчу.

У твар (ведаць, знаць каго-н.) — па знешнім выглядзе.

|| памянш.-ласк. тва́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фаса́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Пярэдняя галоўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу. Галоўны фасад павільёна ўпрыгожваецца велічнай каланадай. «Беларусь». Цешыла і вабіла ўсё: .. абліты вадою асфальт, у якім люстраваліся фасады будынкаў, машыны і людзі. Грамовіч.

2. Спец. Вертыкальная праекцыя аб’екта.

[Фр. façade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАМЕРА́НІЯ (лац. Pomerania, ням. Pommern ад скажонага польскага Pomorze Памор’е),

сярэдневяковае герцагства (1170—1648) у складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі», створанае на месцы германізаванага слав. княства памаран. Займала ўзбярэжжа Балтыйскага м. на У і на З ад р. Одэр (Одра). Паводле Вестфальскага міру 1648 зах. ч. П. адышла да Швецыі, усх. — да Брандэнбургска-Прускай дзяржавы (з 1701 каралеўства Прусія), якая ў 1679, 1720 і 1815 авалодала ўсёй П. Былое герцагства склала асн. ч. прускай прав. П. з цэнтрам у г. Штэцін (цяпер Шчэцін у Польшчы). Паводле рашэнняў Патсдамскай канферэнцыі 1945 б.ч. П. з г. Шчэцін адышла да Польшчы (гл. Памор’е), астатняя, на З ад р. Одэр, засталася ў складзе Германіі (цяпер ч. зямлі Мекленбург—Пярэдняя Памеранія).

т. 12, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕЧАНО́ГІЯ, брахіяподы (Brachiopoda),

клас (тып) беспазваночных жывёл. Вядомы з кембрыю (каля 560 млн. г. назад). 2 кл., 11—12 атр. (5 сучасных), каля 10 тыс. відаў (каля 300 сучасных). Марскія адзіночныя, пераважна прымацаваныя формы. Да субстрату прымацоўваюцца пры дапамозе сцяблінкі або ракавінай. Выкапнёвыя рэшткі выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геал. адкладаў.

Даўж. двухстворкавай вапняковай ракавіны (у сучасных П.) да 10 см. Цела знаходзіцца ў задняй ч. ракавіны: пярэдняя яе ч., высланая мантыяй, занята парай доўгіх нарасцяў цела — «рукамі», на якіх размешчаны шчупальцы з раснічкамі. Другасная поласць цела вялікая, ёсць сэрца і крывяносныя сасуды, каляглотачнае нерв. кольца і нервы. Большасць раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам; лічынкі свабоднаплаваючыя.

А.​М.​Петрыкаў.

Да арт. Плечаногія. Тэрабратуліна.

т. 12, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Су́галаўепярэдняя частка саней’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), сугало́ўя ’вузгалаўе ў возе’ (кіраў., ЛА, 2), суголо́вок ’брус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі’ (бяроз., Шатал.). Гл. вузгалаўе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вось¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Шпень ці тонкі вал, на якім трымаюцца колы, часткі машын або механізмаў.

Пярэдняя в.

2. Уяўная прамая лінія, якая праходзіць цераз геаметрычную фігуру або якое-н. цела і валодае толькі ёй характэрнымі ўласцівасцямі (спец.).

В. сіметрыі.

В. вярчэння.

Зямная в.

3. перан. Стрыжань якіх-н. падзей.

В. палітычнага жыцця.

|| прым. во́севы, -ая, -ае і асявы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насца́к ’выспятак’ (Ян.; браг., Нар. словатв.), ’выспятак, штуршок’ (Сцяшк.), параўн. носца, носцэм у выразах: даць носца (носцэм) ’даць выспятка’ (ТС). Як паказвае апошні прыклад, у аснове ўтварэння ляжыць незафіксаванае *носец ’насок’, паралельнае да сучаснага насик ’насок, пярэдняя частка ступні’: даць пасака ’даць выспятка’ (Мат. Маг.), насокпярэдняя частка абутку’: даць наском ’ударыць пальцамі нагі’ (Сл. ПЗБ), усё да нос (гл.). Разглядаемае слова ўтварылася суфіксальным шляхам на базе формы носца (род. скл. адз. л. ад *носец), успрынятай як прыслоўе тыпу басяки ’басяком’, драла ’бягом’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зако́т ’франтон з бярвення’ (ТСБМ). Рус. бранск. зако́тпярэдняя частка гары, вышкі’, укр. зако́т ’адварот (чобата, рукава…)’. Відаць, зах.-рус. бязафіксны наз. ад дзеяслова закотити (параўн. укр. законити ’загарнуць (рукавы і г. д.)’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашо́сцікпярэдняя пляцоўка перад вусцем печы’ (Касп.), рус. пск. ашосток (Тр. прибалт. диал. конф. 1968 г., Тарту, 1970, 182). З а‑шосцік месца, якое знаходзіцца каля шастка (стаяка на прыпечку, які падтрымлівае казырок печы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)