службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая спачатку выконвала вайсковыя даручэнні за межамі Рыма, пазней — намеснік правінцыі, што прызначаўся з ліку колішніх консулаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАРЧУ́К (Георгій Васілевіч) (н. 1.1.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1973) і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1977). З 1970 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980—82 заг.літ. часткі, рэдактар-кансультант Т-ра-студыі кінаакцёра, з 1996 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1966. Дылогія «Крык на хутары» (1981), «Прызнанне ў забойстве» (1985) пра падзеі ў б.Зах. Беларусі. Раманы «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон», «Сава Дым і яго палюбоўніцы» (абодва 1990) на маральна-этычную праблематыку. У кнізе навел «Хаос» (1997) роздум пра хаос і гармонію, дзень сённяшні і Вечнасць, прызначэнне чалавека. Даследаванне бел.нац. характару ў аповесці «Паляшук» (1987), рамане «Без ангелаў» (1993). Аўтар рамана «Год дэманаў» (1995), камедый «Люцікі-кветачкі» (паст. 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (паст. 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя», «Альдона, Анета, Анфіса» (абедзве паст. 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве паст. 1990), «Варвара і яе блудны муж» (паст.Бел. т-рам імя Я.Коласа, 1998), аднаактовых п’ес, апавяданняў, сцэнарыяў тэле- («Вясковы эрудзіт», 1985; «Запрашэнне», 1988) і кіна- («Кветкі правінцыі», 1994) фільмаў, дакумент. фільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (1990, у сааўт.) і інш. Творам М. ўласцівы псіхалагізм, філасафічнасць, спавядальнасць, дынамізм дзеяння. Піша для дзяцей: кн. казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1987), п’есы-казкі «Чаканне сабакі Тэафіла» (паст.Дзярж. т-рам лялек Беларусі, 1979), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1984), «Чужое багацце» (паст. 1999) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАВА́ЙО (Bulawayo),
горад на ПдЗ Зімбабве. Адм. ц.правінцыіПаўн. Матабеленд. Засн. ў 1893. 620,9 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл., прамысл. і турыстычны цэнтр. Машынабуд., хім., гарбарна-абутковая, харч. (у т. л. цукровая), шынная, мэблевая, тэкст., дрэваапр., асфальтавая, цэм., с.-г. абсталявання, папяровая прам-сць. Цэнтр горназдабыўнога раёна (храміты, азбест, каменны вугаль, золата, волава, медзь, нікель). Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКВІ́НК (Aguincum),
горад рымскіх часоў (каля 10 да н.э. — 409 н.э.), з 107 н.э. — гал. горад рым.правінцыі Ніжняя Панонія. Руіны Аквінка знаходзяцца каля Будапешта. Раскопкі вядуцца з 1775. Аквінк складаўся з паселішча мясц. племя эравіскаў, рым. ўмацаванага лагера, ваен. ці лагернага горада і цывільнага горада. У час раскопак выяўлены рамесныя кварталы, амфітэатр, абарончыя сцены, водаправод, палац намесніка Ніжняй Паноніі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТУРЫ́ЙСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
найбуйнейшы ў Іспаніі, на Пд і ў цэнтры правінцыі Аўеда. Пл. каля 3 тыс.км². Адклады вугляноснага карбону. Запасы каменнага вугалю 1215 млн.т. Гал. радовішчы: Цэнтральнае, Тэверга, Хіхон. Прамысл. распрацоўка з сярэдзіны 19 ст. Вуглі ўсіх марак — ад антрацытаў да блізкіх да бурых. Цеплыня згарання 28—34,7 МДж/кг. Вуглі выкарыстоўваюцца ў металургіі як энергет. сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЕ́ДА (Oviedo),
горад на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах. Адм. цэнтр аўт. вобласці Астурыя і правінцыі Аўеда. Засн. пры кляштары, пабудаваным каля 780. 196,1 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Аванпорт на Біскайскім зал. — Хіхон. Цэнтр найбуйнейшага ў краіне вугальнага басейна, металургія, машынабудаванне (пераважна цяжкае), харч., тэкст., цэментная, керамічная, фармацэўтычная прам-сць. Арх. помнікі 8—18 ст.Ун-т. Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТЫ (Getae),
паўночна-ўсходнія фракійскія плямёны, якія ў 5 ст. да н.э. засялялі тэр. паміж Балканамі і Дунаем. Асн. заняткі насельніцтва — земляробства і жывёлагадоўля. У 60-х г. да н.э. аб’ядналіся з дакамі і стварылі магутны ваенна-племянны саюз. У 20-я г. да н.э. заваяваны Рымам, вялі вызваленчую барацьбу. У 106 канчаткова пераможаны, іх тэрыторыя ўвайшла ў склад рымскай правінцыіДакія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАГУЭ́Й (Camagüey),
горад на У Кубы. Адм. ц.правінцыі Камагуэй. Засн. ў 1515. 283 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны гандл.-прамысл. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: хім., маш.-буд., тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая (у т. л. мяса-малочная, кансервавая, вінаробчая, тытунёвая). Ун-т. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (16—19 ст.). Музей Ігнасіо Аграмонтэ (мастацтва каланіяльнага перыяду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙП-БРЭ́ТАН (Cape Breton),
востраў у Атлантычным ак., каля ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, пры ўваходзе ў зал. Св. Лаўрэнція. Частка правінцыі Канады — Новая Шатландыя. Пл. 10,3 тыс.км². Хвалістае пласкагор’е, складзена з крышт. парод, выш. да 532 м. У цэнтр. частцы воз. Бра-д’Ор (пл. 932 км²). Хвойныя лясы. Нац. парк Кейп-Брэ-тан-Хайлендс. Рыбалоўства. Асн. населеныя пункты — Сідні і Глейс-Бей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ВІК,
археалагічны помнік у правінцыі Сконе на Пд Швецыі, месца размяшчэння аднаго з буйнейшых пахавальных насыпаў у Скандынавіі. Меў 64 м у дыяметры, насыпаны над цыстай (каменная скрыня для пахавання), пліты якой упрыгожаны малюнкамі з выявамі працэсій, чалавечых фігур, калясніцы з вознікам, караблёў, коней, сякер, сонечных дыскаў. На час адкрыцця (1748) быў поўнасцю разрабаваны. Паводле стылю малюнкаў датуецца 10 ст. да н.э.