навучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго, чаму і з інф.

1. Перадаць якія‑н. навыкі, веды, уменне рабіць што‑н. Навучыць рамяству. Навучыць гуляць у шахматы. □ [Аляксей] мяне навучыў чытаць і любіць кнігу. Скрыпка.

2. Разм. Падвучыць, падгаварыць зрабіць што‑н. — Хто навучыў вас прадставіць у суд фальшывы план? — грозна спытаў у.. [Рыгора] пракурор. Бажко.

3. Даць параду, указанне. — Барташэвіч, братачка, навучы, як заслужыць [дзявочую ласку]! — не адставаў няпрошаны сведка. Карпюк. [Зарына:] Навучы ты, сасна векавая, Як пакуты мае перажыць... Бачыла.

4. Прымусіць зразумець што‑н., пераканаць у чым‑н. Жыццё навучыла кіраўніка калгаса правільна ацэньваць абстаноўку. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

satisfaction

[,sætɪsˈfækʃən]

n.

1) задавальне́ньне n., задаво́леньне n.

2) задаво́ленасьць f., задавальне́ньне n.

3) перакана́ньне n.

if you can prove it to my satisfaction — Калі́ вы мо́жаце перакана́ць мяне́ ў гэ́тым

4) вы́плата до́ўгу; выкана́ньне абавяза́ньня; кампэнса́цыя f.

•

- give satisfaction

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

улама́ць, уламлю, уломіш, уломіць; пр. уламаў, ‑мала; заг. уламі; зак.

Разм.

1. што. Праламаць; зрабіць пралом. Не бегай па страсе, а то ўломіш.

2. што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго‑н.; адламаць. Уламаць хлеба. // Выгадаць, прыдбаць што‑н. (звычайна хітрыкамі). [Бялькевіч:] — Але ў той жа час і трывога ў мяне: што там старой гэтай спатрэбілася? Гэта ж .. нешта хоча ўламаць!.. Савіцкі.

3. перан.; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым‑н. «Ну няўжо я яго [Алеся] не ўламлю», — цвёрда падумала Адэля. Броўка. [Ляснічы:] — Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

argue [ˈɑ:gju:] v.

1. (with), (about/over) спрача́цца;

Do what you are told and don’t argue (with me). Рабі тое, што табе кажуць, і не спрачайся (са мной).

2. аргументава́ць; дака́зваць, даво́дзіць, перако́нваць;

it is argued that… сцвярджа́ецца, што…;

argue against/for smth. прыво́дзіць до́вады су́п раць/на кары́сць чаго́-н.;

argue smb. into/out of doing smth. перакана́ць каго́-н. рабі́ць/не рабі́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́бавіць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак.

Разм.

1. каго-што. Выцягнуць, дастаць што‑н., што засела, загрузла. Выбавіць воз з гразі. Выбавіць каня з дрыгвы. □ [«Газік»] глыбока засеў усімі сваімі чатырма гумавымі нагамі, і часам здавалася, што цяпер не ўсякая сіла зможа яго выбавіць. Ракітны. // перан.; каго. Вызваліць каго‑н. адкуль‑н., дапамагчы выйсці з цяжкага, небяспечнага становішча. Выбавіць з няволі. Выбавіць з бяды. □ [Патапчык:] — Мабыць, пакуль мы тут жартуем, Сымона ў склеп запраторылі. Хадзем, выбавім мы яго адтуль. Чарнышэвіч.

2. каго. Пераканаць, прымусіць каго‑н. выйсці, выехаць адкуль‑н. Выбавіць дзяцей з хаты на вуліцу.

3. што. Знайсці вольны час. [Якубовіч:] — Мой Амелька, як выбавіць дома вольную часіну, трынкае на мандаліне. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак., каго-што.

1. і з інф. або дадан. сказам. Пераканаць словамі, заставіць згадзіцца з кім‑, чым‑н. [Анісім:] Нічога не будзе, хлопчыкі, не ўгаворыце. Гурскі. Трэба было абавязкова ўбачыць Сцепаніду Андрэеўну, угаварыць яе не пакідаць школы. Шахавец. [Данута:] Я не магу ўявіць смерці, і мне лёгка сябе ўгаварыць, што нічога не зменіцца, хоць мяне і расстраляюць. Карпюк. // Падказаць каму‑н. якую‑н. думку, рашэнне. [Марыля:] Нічога яму [Сымону], дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Купала.

2. Супакоіць, уцешыць. Старая жанчына .. усе гэтыя дні вельмі ўжо сумавала па сынах сваіх і па мужу. Марылька не магла яе ўгаварыць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sell

[sel]

v.t. sold, selling

1) прадава́ць

to sell a house — прада́ць дом

2) гандлява́ць

A butcher sells meat — Мясьні́к гандлю́е мя́сам

3) прадава́ць, здра́джваць

4) угаво́рваць, перако́нваць каго́; папулярызава́ць што

to sell the idea to the public — перакана́ць людзе́й у ідэ́і

•

- sell off

- sell on

- sell out

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Stándpunkt m -(e)s, -e

1) пазі́цыя, месцазнахо́джанне

2) пункт по́гляду;

er ist von séinem ~ nicht ábzubringen яго́ не́льга перакана́ць;

vom ~ der Wíssenschaft з пу́нкту по́гляду наву́кі;

das kommt auf den ~ an гэ́та зале́жыць ад пу́нкту по́гляду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przekonanie

przekonani|e

н.

1. перакананне;

trafić komu do ~a — пераканаць каго;

dojść do ~a, że ... — дайсці да пераканання, што...; пераканацца, што...;

2. ~a мн. погляды; перакананні;

~a polityczne — палітычныя погляды

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

vermögen vt магчы́, мець магчы́масць;

ich vermág hier nichts (zu tun) я нічо́га тут не магу́ зрабі́ць;

er vermág mich nicht zu überzéugen ён не мо́жа мяне́ перакана́ць;

er hat sie zu bewégen vermócht… яму́ ўдало́ся ўгавары́ць іх [яе́] (зрабіць што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)