1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі.Панчанка.
2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́вер2
(англ. lever, ад лац. levare = паднімаць)
адкрытая з абодвух бакоў трубка з расшырэннем пасярэдзіне для набірання невялікай колькасці вадкасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дзе́ннік Прастора пасярэдзіне двара паміж хлявамі (Віц., Шэйн, 502).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВАРГА́Н, вурган (лац. organum ад грэч. organon прылада, інструмент; магчыма, ад стараслав. варга рот),
старажытны самагучальны язычковы муз. інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з дрэва, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу або сталі. У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танц. мелодыямі і найгрышамі. На пач. 19 ст. створаны канцэртны прафес. інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на метал. дыску). На Беларусі існаваў у 12—19 ст. як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОЛЬФ (англ. golf),
спартыўная гульня з мячом і клюшкай. Полем для гольфа служыць участак натуральнай умерана перасечанай мясцовасці (поле, парк, узлесак) пл. ад 50 тыс. да 200 тыс.м², на якім размечана 9—18 дарожак-трас (даўж. 150—470 м, шыр. 30—40 м). У канцы кожнай з іх зроблены пляцоўкі пл. каля 20 м² з ямкай-лункай пасярэдзіне (глыб. 11 см, дыяметр 10 см). Мяч з літой літай* гумы (вес вага 42,5 г), клюшкі (у наборы) даўж. ад 85 да 110 см з галоўкамі рознай формы. Мэта гульні — ударамі клюшкай па мячу пракаціць яго праз усе дарожкі і патрапіць ім у кожную лунку. Перамагае той ігрок ці каманда, якія зробяць гэта найменшай колькасцю ўдараў.
Зарадзіўся гольф у сярэднія вякі ў Даніі. Найб. развіты ў Вялікабрытаніі, Канадзе, Аўстраліі, ЗША, краінах Скандынавіі. Уваходзіў у праграму Алімпійскіх гульняў (1900, 1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВЕ́СКА,
від стараж. падвесных упрыгожанняў да адзення (часцей жаночага), збруі і інш. Служылі таксама амулетамі. Найчасцей іх насілі разам з каралямі і пацеркамі, на ланцужках, шнурках, прышывалі на адзенне На Беларусі найб.стараж. П. адносяцца да палеаліту (з зубоў жывёл). У бронзавым веку выкарыстоўвалі бурштынавыя П. з вял. адтулінай пасярэдзіне, а таксама медныя акулярападобныя П. У жал. веку пашыраны П. металічныя (бронзавыя і жал.), касцяныя, гліняныя розных геам. форм. У 10—13 ст. з каляровых і каштоўных металаў выраблялі П. ў выглядзе плоскіх сімвалаў нябесных свяціл, жывёл, птушак, бытавых рэчаў, крыжыкаў, званочкаў. П. знаходзяць на паселішчах і ў пахаваннях. Найб. цікавыя П. знойдзены ў Барысаве, Віцебску, гарадзішчы Маскавічы, курганных могільніках каля в. Лудчыцы Быхаўскага р-на і в. Калодзецкая Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амфіма́кр
(гр. amphimakrqs = падоўжаны з абодвух бакоў)
трохскладовая стапа ў антычным вершаскладанні, якая складаецца з двух доўгіх складоў і аднаго кароткага пасярэдзіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сарафа́н
(рус. сарафан, ад перс. sräpā = урачыстае адзенне)
рускі народны жаночы ўбор у выглядзе свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
налі́плы, ‑ая, ‑ае.
Які наліп на што‑н. або прыліп да чаго‑н. Лёд ля берагоў быў шэры, з наліплымі латкамі снегу, а пасярэдзіне ракі цямнела вада.М. Стральцоў.За плячамі ў .. [Валіка] быў вялікі мокры кош з наліплымі на дно і дужку водарасцямі, асакой.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Абл. Кухонная чыгунная пасудзіна на ножках і з доўгай ручкай. Пасярэдзіне, у вялікай рынцы, дыміцца бульба.Лупсякоў.Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая ў рынцы ўчарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі, таксама ўчарашнія.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)