Кадры́ля ’танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца’ (БРС, ТСБМ; іўеў., Сцяшк.; Янк. 3.), кадрыль ’тс’ (беш., Касп.), кадры ’тс’ (Сцяц.), кадраль ’тс’ (Жд. 3), кадрель ’тс’ (Бяльк.), кадрэля ’тс’ (Шат.). Запазычана з рус.кадриль ’танец у чатыры пары’, відаць, праз гарадское асяроддзе, адносна распаўсюджання слова ў суседніх гаворках даных няма, ва ўкр. мове адзначана ў Лявіцкага. Рус.кадриль з франц.quadrille ’танец у чатыры пары’, рус. слова сустракаецца (у значэнні дзве пары ў танцы) у сярэдзіне XVIII ст. і запазычана, відаць, прыблізна ў гэты ж час.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаршкале́п, ‑а, м.
Разм.жарт. Ганчар. Я з той пары перакананы, Што гаршкалепы — не багі.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Сістэма труб для падачы гарачай вады, пары ад цеплацэнтралі да спажыўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандэнса́цыяж. Kondensatión f -, -en, Verdíchtung f -, -en;
кандэнса́цыя па́рыфіз. Kondensatión des Dámpfes
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
кружы́ццанесов., в разн. знач. кружи́ться;
па́ры ~жы́ліся ў ва́льсе — па́ры кружи́лись в ва́льсе;
самалёт ~жы́ўся над ле́сам — самолёт кружи́лся над ле́сом;
у паве́тры кру́жацца сняжы́нкі — в воздухе кру́жатся снежи́нки;
◊ галава́ кру́жыцца — голова́ кру́жится
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
mating
[ˈmeɪtɪŋ]
n.
1) падбіра́ньне да па́ры
2) спалуча́ньне шлю́бам
3) спаро́ўваньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
анто́німы, ‑аў; адз. антонім, ‑а, м.
Пары слоў з процілеглым значэннем: праўда — хлусня, дабро — зло і пад.
[Ад грэч. anti — супраць і onyma — імя, назва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэляты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які знаходзіцца ў карэляцыі з чым‑н.; суадносны. Карэлятыўныя паняцці. Карэлятыўныя пары слоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасілавы́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які мае адносіны да ператварэння цеплавой энергіі пары 2 ў механічную. Парасілавая ўстаноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКТЫ́ЎНАЯ ТУРБІ́НА,
турбіна, у якой унутраная (патэнцыяльная) энергія рабочага цела (газу, пары, вадкасці) пераўтвараецца ў знешнюю (кінетычную) у нерухомых соплавых прыстасаваннях. Далейшае пераўтварэнне кінетычнай энергіі ў энергію вярчэння ротара адбываецца толькі ў выніку змены напрамку руху рабочага цела на лапатках турбіны. У актыўнай турбіне ціск патоку газу (пары, вадкасці) на ўваходзе і выхадзе з рабочага кола аднолькавы. Гл. таксама Рэактыўная турбіна.