ра́ут

(англ. rout)

урачысты званы вечар, прыём, які часта мае палітычнае значэнне (напр. дыпламатычны р.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

КРЫЖА́НІЧ ((Križanić) Юрый) (каля 1618, Обрх, Славенія — 12.9.1683),

харвацкі рэліг. дзеяч, публіцыст, адзін з папярэднікаў панславізму. Д-р багаслоўя (1642). Каталіцкі свяшчэннік-місіянер. Прапагандаваў ідэю «славянскага адзінства». У 1647 наведаў Маскоўскую дзяржаву. У час другога прыезду ў Маскву (1659) выступаў за унію праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, рэліг. аб’яднанне ўсіх слав. народаў пад вяршэнствам рым. папы, палітычнаерас. цара, намагаўся стварыць штучную агульнаслав. мову; сасланы рас. ўладамі ў г. Табольск (1661—76). У 1678 прыехаў у Вільню і ўступіў у ордэн дамініканцаў. У складзе войска Рэчы Паспалітай дапамагаў вызваляць ад тур. аблогі Вену, каля якой і загінуў. Аўтар тэалагічных, філас., мовазнаўчых і інш. трактатаў, у г.л. «Палітыка» (1663—66), «Тлумачэнне гістарычных прароцтваў» (1674).

Тв.:

Рус. пер. — Политика. М., 1965.

Літ.:

Пушкарев Л.Н. Юрий Крижанич: Очерк жизни и творчества. М., 1984.

т. 8, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

акру́га, ‑і, ДМ ‑крузе; Р мн. акруг; ж.

1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі. Нацыянальная акруга. Выбарчая акруга. Вучэбная акруга. Адміністрацыйна-эканамічная акруга. Тэрытарыяльная акруга.

2. Тое, што і наваколле (у 1 знач.). Бацька, дзед і прадзед ўмелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

settlement [ˈsetlmənt] n.

1. урэгулява́нне; пагадне́нне; рашэ́нне; зго́да;

an amicable settlement сябро́ўская здзе́лка; палюбо́ўнае пагадне́нне;

hаmper a political settlement тармазі́ць паліты́чнае ўрэгулява́нне

2. пасяле́нне, кало́нія, засяле́нне; пасе́лішча, сялі́ба;

an old settlement site гарадзі́шча;

make a settlement засяля́ць ( землі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГЕНЕРА́ЛЬНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ 1812,

палітычнае аб’яднанне магнатаў і шляхты Варшаўскага герцагства, а таксама Беларусі і Літвы з мэтай абуджэння польскага нац.-вызв. руху і мабілізацыі сіл на карысць Францыі ў вайне 1812. Абвешчана па ініцыятыве Напалеона I надзвычайным сеймам герцагства 28.6.1812. Маршал канфедэрацыі — А.​К.​Чартарыйскі; пастаянны орган — Ген. савет (з 11 членаў). Акт канфедэрацыі ад 28 чэрв. абвяшчаў аднаўленне Каралеўства Польскага, заклікаў усіх палякаў далучацца да Генеральнай канфедэрацыі. У ліп.кастр. да канфедэрацыі праз прыняцце адпаведных актаў на павятовых сейміках далучыліся амаль усе паветы Беластоцкай вобл., Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губ., аднак рэальнай улады на тэр. Беларусі і Літвы ад франц. акупац. адміністрацыі яна не атрымала. Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага пасля адмовы Напалеона дазволіць стварэнне асобнай літ. канфедэрацыі ўвайшоў у склад Генеральнай канфедэрацыі. У студз. 1813 Ген. савет эвакуіраваўся з Варшавы ў Кракаў, у крас. 1813 самараспусціўся.

В.​В.​Антонаў.

т. 5, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шо́у

(англ. show)

1) пышнае сцэнічнае відовішча з удзелам майстроў эстрады, цырка і інш.;

2) перан. што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект (напр. палітычнае ш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ло́зунг

(ням. Losung)

зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіроўную ідэю, палітычнае патрабаванне, а таксама плакат з такім зваротам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

«МЕ́НСКАЕ БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА»,

«Беларускае народнае прадстаўніцтва», палітычнае аб’яднанне бел. партый і груп ліберальнай і правасацыялістычнай арыентацыі ў 1918 — пач. 1919. Створана 25.2.1918 з прадстаўнікоў Беларускай народнай партыі сацыялістаў, партыі сацыялістаў-аўтанамістаў, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Бел. праваслаўнага аб’яднання, Бел. саюза зямельных уласнікаў і інш. У выканаўчы к-т «М.б.п.» ўваходзілі протаіерэй П.​Кульчыцкі, К.А.Кандратовіч, Р.А.Скірмунт, В.Гадлеўскі, У.М.Уласаў, П.П.Аляксюк, В.​І.​Чавусаў, Р.А.Зямкевіч, А.​Русецкі. Друкаваны орган — газ. «Беларускі шлях». Аб’ядноўвала паліт. сілы, якія супрацьстаялі Беларускай сацыялістычнай грамадзе ў барацьбе за ўладу ва ўмовах ням. акупацыі. У праграмным дакуменце заявіла, што «прадстаўляе інтарэсы беларускага народа і з’яўляецца палітычным цэнтрам», які абараняе незалежнасць Беларусі, культуру і самабытнасць бел. народа. Выступала за стварэнне адзінага нац. цэнтра, цесны саюз з Германіяй, захаванне буйнога землеўладання. 12.4.1918 выканаўчы к-т «М.б.п.» кааптаваны ў склад Рады БНР. З нарастаннем вызв. барацьбы бел. народа супраць ням. акупантаў паліт. ўплыў «М.б.п.» зніжаўся, паступова яно распалася.

М.​С.​Сташкевіч.

т. 10, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

свабо́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.

Суадносіны свабоды і неабходнасці.

2. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт.

Барацьбіты за свабоду народа.

3. Адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць грамадства або яго членаў.

С. выбару веравызнання.

С. слова.

4. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н., асабістая незалежнасць, самастойнасць.

Поўная с.

5. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.

Выпусціць на свабоду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аліга́рхія

(гр. oligarchia = улада нямногіх)

1) гіст. дзяржава, заснаваная на панаванні арыстакратычных вярхоў;

2) палітычнае і эканамічнае панаванне ў краіне невялікай групы прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу (напр., фінансавая а.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)