МЯРЭ́ЖКА (Віктар Іванавіч) (н. 28.7.1937, с. Кольгенфельд Растоўскай вобл., Расія),
расійскі кінасцэнарыст. Засл. дз. маст. Расіі (1988). Скончыў Укр.паліграф.ін-т (1961), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1968). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Добры дзень і бывай!» (1973), «Вас чакае грамадзянка Ніканорава», «Багна» (абодва 1978, апошні з Р.Чухраем), «Радня», «Палёты ў сне і наяве» (абодва 1982, за апошні Дзярж. прэмія СССР 1987), «Курачка Раба» (1994) і інш., у якіх узнімаюцца маральныя праблемы сучаснасці, узаемадзеяння грамадства і асобы. Яны адметныя спалучэннем драм., эксцэнтрычных і лірыка-камічных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛУО́КІ (Milwaukee),
горад на Пн ЗША, у штаце Вісконсін. Каля 630 тыс.ж., з прыгарадамі 1,7 тыс.ж. (1998). Порт на воз. Мічыган, пры ўпадзенні р. Мілуокі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр маш.-буд. і металаапр. прам-сці. Вытв-сць рухавікоў, станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання, электраматораў, трансфарматараў, с.-г., дарожна-буд. машын, горнага абсталявання і інш. металаёмістай прадукцыі; аўтамаб. (вытв-сць вузлоў і дэталей), прыладабуд., ваенная прам-сць. Чорная і каляровая металургія. Хім., нафтахім., харчасмакавая, паліграф.прам-сць. 2 ун-ты, кансерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вярста́ць1стаўб. ’ткацкі станок’, карэліц. ’варштат’ (З нар. сл.), палес.вэрста́тʼ, вэрста́цʼ (Уладз.), укр.палес.верста́ть ’ткацкі станок’. Да варста́т (гл.). Канцавое ‑ць‑ — вынік другаснага змякчэння (Карскі, 1, 350), магчыма, пад уплывам слова з той жа семантычнай групы стацівы ’бакавая частка красён’. Параўн. таксама ст.-рус.верстать ’сталярны варштат’ (1686 г.).
Вярста́ць2 (паліграф.) ’размяшчаць набор паводле старонак’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе верста́ть ’тс’ узнікла лексіка-семантычным шляхам на базе дзеяслова верстать ’выраўноўваць’ (Фасмер, 1, 300; Шанскі, 1, В, 64); параўн. верстать: сіб. ’размяркоўваць’, вяц. ’дзяліць раллю’, алан., кастр. ’выраўноўваць’, валаг. ’абрэзваць, выраўноўваючы’; ’ставіць (салдат) у адзін рад’, ст.-рус.верстати ’размяркоўваць, уключаць, ахопліваць падаткамі’; ’выраўноўваць’; ’вызначаць на службу’ (1577 г.), якія ўтвораны ад верста (гл. вярста́) і суф. ‑ати. Сюды ж вярста́цца, вярста́тка (БРС, КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАСТО́ЛЬНАЯ ВЫДАВЕ́ЦКАЯ СІСТЭ́МА,
камп’ютэрная сістэма, прызначаная для аўтаматызаванай апрацоўкі тэкставай і ілюстрацыйнай (чорна-белай і каляровай) інфармацыі пры вырабе фотаформы або арыгінал-макета паліграф. выдання (кнігі, часопіса, газеты і інш.). Звычайна размяшчаецца на адным рабочым месцы і прызначана для выкарыстання ў выдавецтве або сярэднім паводле аб’ёму выдавецка-паліграф. комплексе.
Складаецца з персанальнай ЭВМ (ПЭВМ) з клавіятурай, дысплеем, маніпулятарам тыпу «мыш» і прыстасаваннямі для электронных носьбітаў інфармацыі, спецыялізаванага матэм. забеспячэння (праграмы аўтам. набору і вёрсткі ў пакетным і дыялогавым рэжыме) і дадатковага перыферыйнага абсталявання. Падрыхтоўка выданняў на Н.в.с. ўключае: набор тэкстаў з дапамогай тэкставых рэдактараў, апрацоўку ілюстрацый з дапамогай графічных рэдактараў, вёрстку выданняў і раздрукоўку матэрыялу (на паперы ці плёнцы ў выглядзе арыгінал-макета). Для апрацоўкі тэкстаў звычайна выкарыстоўваецца стандартная ПЭВМ, для вёрсткі і апрацоўкі ілюстрацый — удасканаленая ПЭВМ ці спецыялізаваныя графічныя станцыі. У якасці дадатковага абсталявання (арганізацыйна-тэхнал. забеспячэння) выкарыстоўваюць: сканеры для ўводу ілюстрацый ці тэксту, прынтэры ці фотанаборныя аўтаматы для раздрукоўкі матэрыялу і вываду інфармацыі на святлоадчувальную плёнку. Існуе больш за 100 варыянтаў Н.в.с., пабудаваных паводле модульнага прынцыпу. Стварэнне гарнітур-кегляў ажыццяўляецца праграмным шляхам, магчыма іх практычна неабмежаваная колькасць. Інфармацыя пра шрыфты закладзена ў памяць ЭВМ. У параўнанні з ранейшымі тэхналогіямі Н.в.с. дазваляе больш аператыўна і якасна рыхтаваць выданні.
Літ.:
Шкаев А.В. Настольные издательские системы: Справ. М., 1994;
Тимофеев Я.Я. Издательство на моем столе. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАХІНО́НАВЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
клас арганічных фарбавальнікаў, вытворных антрахінону. Адметныя хім. устойлівасцю, яркасцю колеру, устойлівасцю да святла і мокрай апрацоўкі. Неабходны колер і адценне Антрахінонавыя фарбавальнікі атрымліваюць дзякуючы ўвядзенню ў будову антрахінону розных замяшчальнікаў. Падзяляюцца на пратраўныя фарбавальнікі (напр., алізарын), якія ўтвараюць на валакне ўстойлівыя нерастваральныя комплексы з іонамі алюмінію, хрому, жалеза; водарастваральныя кіслотныя фарбавальнікі (напр., антрацэн сіні) для воўны і шоўку; асноўныя фарбавальнікі, растваральныя ў вадзе для капрону, нейлону і нерастваральныя для ацэтатнага шоўку і поліэфірных валокнаў; кубавыя фарбавальнікі (напр., 1,5-дыамінаантрахінон). Выкарыстоўваюцца таксама для фарбавання каўчуку, гумы, мінер. масла, у паліграф. і лакафарбавай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СЕЛ (Яўген Сямёнавіч) (н. 14.2.1936, в. Міхайлаўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1964). Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі. Шэраг твораў зроблены ў традыцыях лубка. Сярод работ: серыі гравюр «Беларускія народныя прымаўкі» (1975), «Беларускія жартоўныя песні» (1980), графічныя лісты «Вяртанне рыбакоў» (1979), «Вяргіні цвітуць», «Бацькаўшчына», «Толькі сэрцам трывожным пачую» (усе 1981), зб. карыкатур «Лішняя вага» (1975), ілюстрацыі да апавяданняў М.Гарэцкага (1987), серыя лінарытаў па вершах М.Багдановіча (1992) і інш.
Я.Бусел. Гравюра з серыі «Беларускія народныя прымаўкі». 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ВІЧ (Генадзь Міхайлавіч) (19.9.1934, с. Вялешына 1-е Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 24.4.1992),
бел. графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1966). У 1972—90 працаваў у выд-ве «Беларусь» (з 1980 гал. мастак). Аформіў кнігі: «Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі» (1978), «Лічбы на сэрцы» М.Савіцкага (1980), «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Я.Колас у творчасці мастакоў» і «Я.Купала ў творчасці мастакоў» (абедзве 1982; усе разам з М.Ганчаровым); «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў (Міхаіл Васілевіч) (24.3.1921, в. Бесцвіна Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 7.3.1981),
рускі перакладчык. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1951). Працаваў у час. «Славяне», на Усесаюзным радыё, у апараце СП СССР. Пераклаў на рус. мову раманы «Людзі на балоце» І.Мележа, «Вецер у соснах» і «Сорак трэці» І.Навуменкі, «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава. «Чужая бацькаўшчына» В.Адамчыка, аповесці В.Быкава «Альпійская балада», «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць», асобныя творы П.Галавача, У.Карпава, А.Кулакоўскага, М.Лупсякова, І.Пташнікава, А.Савіцкага, Т.Хадкевіча, І.Шамякіна і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НТЭРБЕРЫ (Canterbury),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі, на У ад Лондана, у графстве Кент. Узнік у 1 ст.н.э. на месцы кельцкага паселішча, якое змяніў рым. лагер. У 6—8 ст. сталіца англа-саксонскага каралеўства Кент. 131 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Невялікія прадпрыемствы гарбарнай, харч., электратэхн., паліграф. прам-сці. Ун-т. У К. самая стараж. ў краіне епіскапская кафедра і абацтва (засн. ў 597). Архіепіскап Кентэрберыйскі — кіраўнік англіканскай царквы. У К. Каралеўскі музей (маст. галерэя, старажытнасці Кента). Кентэрберыйскі сабор (1070—1503), абацтва св. Аўгусціна і царква св. Марціна занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Аляксандр Раманавіч) (н. 14.4.1925, в. Парылава Ужурскага р-на Краснаярскага краю, Расія),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1962). Працуе ў тэхніцы лінагравюры, афорта і інш. Стрыманасцю і лаканізмам адметныя работы, прысвечаныя грамадз. і Вял.Айч. войнам («Народжанаму — мір», 1964, «Хвіліна маўчання», 1975, «Пераемнасць», 1977); рамант. лірычнасцю і ўзнёсласцю нар. тыпажу — «Бабіна лета» (1965), «Свеціць месяц» (1968), «Графічная саната» (1971), «Проба крылаў» (1981). Аўтар трыпціха «Балада пра маці» (1967), ліста «Маці чалавечая» (1969), карціны «Неперспектыўная вёска» (1996).