Маладзён, маладзёнак ’малады, малы, малакасос’ (Нас.), ’падлетак, малы’ (Шат.), ’жаніх у час вяселля’ (Касп., Пан.), ’малады хлопец, мужчына’ (Нар. Гом.), ’нядаўна народжанае дзіця’ (КЭС, лаг.). Рус. молодёны ’малады з маладой’, молодён ’немаўля’, ’малады чалавек’, польск. młodzień ’юнак’. Да прасл. mold‑ěnъ < moldъ > малады́ (гл.). Сюды ж маладзёна, маладзёнка ’маладзіца’ ’маладая дзяўчына’ (ТС, Нар. Гом.), маладзёны ’маладыя ў час вяселля’ (паўн.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

1. Па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай. Па вуліцах усюды гарцавалі — красаваліся на конях хвацкія камбрыгі і начштабы са сваімі «світамі», разведчыкі, сувязныя. Мележ. // Гулліва бегчы або тупаць, падскокваць на месцы (пра каня). Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі, камякамі падала пена. Гурскі.

2. Разм. Бегаць, скакаць. Цыбаты падлетак, падскокваючы і выбрыкваючы, гарцаваў па тратуары. Самуйлёнак.

[Польск. harcovac з венг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Jgendliche sub m, f -n, -n падле́так, юна́к, дзяўчы́на; pl мо́ладзь;

~ hben (kinen) Ztritt дзе́цям до́ступ (не)дазво́лены (на фільм)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Teen [ti:n] m -s, -s, Teenager ['ti:ne:dʒər] m -s, - падле́так, юна́к, тынэ́йджар (асоба, часцей дзяўчынка ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

juvenile

[ˈdʒu:vənaɪl]

1.

adj.

малады́, юна́цкі, малале́тні

juvenile delinquent — малале́тні злачы́нец, малале́тняя злачы́нка

juvenile books — кні́гі для мо́ладзі

2.

n.

юна́к -а́ m., юна́чка f., падле́так -ка m.

- juvenile court

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sprig

[sprɪg]

n.

1) па́растак, ато́жылак -ка m., галі́нка f.

2) арна́мэнт або́ ўзо́р у вы́глядзе галі́нкі

3) малады́ чалаве́к; юна́к -а́ m., падле́так -ка m.

4) ато́жылак, нашча́дак -ка m. (жартаўлі́ва)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

urchin

[ˈɜ:rtʃɪn]

n.

1) хлапчу́к -а́ m., падле́так -ка m.

2)

а) гарэ́за -ы m.; сваво́льнік, распу́сьнік -а m.

б) ві́сус -а m., informal шчаню́к -а́ m.

3) бе́днае, абадра́нае дзіця́

4) марскі́ во́жык

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

недаро́стак, ‑тка, м.

1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак. Сталыя мужчыны прыносілі з дому сала, курыныя яйкі і гарэлку, падшывальцы і недаросткі, якіх не бралі старэйшыя ў свой гурт, рабавалі качыныя і гусіныя гнёзды. Асіпенка.

2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту. Як паехаў [унук] худым ды бледным недаросткам, такім і [назад] з’явіўся. Ракітны. Дзе-нідзе сустракаюцца бярозкі і асіны, нізенькія, прыгнечаныя сасонкі-недаросткі. В. Вольскі.

3. перан. Той, хто не дасягнуў грамадскай, інтэлектуальнай сталасці. Літаратурныя недаросткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўзмацнеў, павялічыўся ў сіле (пра вецер, дождж і пад.). Узмацнелы вецер. / Пра голас, гукі. Першы, узмацнелы голас мне пачуўся цёткі Ганны: — Давайце ўсё ж [клубніку] на Яхімаўскі вазіць. Кавалёў. / Пра думкі, пачуцці і пад. Узмацнелая дружба. // Які стаў больш трывалым, цвёрдым. Узмацнелы лёд.

2. Які стаў больш здаровым, моцным. Узмацнелы падлетак.

3. Які атрымаў больш шырокі размах і арганізаванасць. Партызанскія злучэнні, узмацнелыя ў барацьбе з ворагам, усё больш набывалі рысы высокаарганізаванай арміі. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сірата́, -ы́, ДМ -раце́, Т -о́й (-о́ю), мн. сіро́ты і (з ліч. 2, 3, 4) сіраты́, -ро́т, м. і ж.

Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або абодвух бацькоў.

Дзе ж сіраце бацьку ўзяць? Круглая с. (без маці і бацькі).

Казанская сірата — пра таго, хто прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго-н.

|| памянш.-ласк. сіро́тка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -тцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -так і сіраці́нка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -нцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -нак.

|| прым. сіро́чы, -ая, -ае і сіро́цкі, -ая, -ае.

Сірочую галоўку дожджык мые.

Зіма сёлета сіроцкая — без моцных маразоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)