кансо́рцыум, ‑а, м.

Часовае пагадненне паміж некалькімі капіталістычнымі банкамі або прамысловымі кампаніямі для сумеснага правядзення фінансавых і інш. аперацыя.

[Ад лац. consortium — саўдзел.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагаво́р, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Пісьмовае або вуснае пагадненне; дамова.

Падпісаць д.

2. -а. Дакумент, у якім падаюцца звесткі аб узаемных абавязацельствах; дамова.

|| прым. дагаво́рны, -ая, -ае.

На дагаворных пачатках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джэнтльме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адукаваны і выхаваны мужчына, які адрозніваецца прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з іншымі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю, элегантнасцю.

|| прым. джэнтльме́нскі, -ая, -ае.

Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна ў вуснай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нава́цыя, ‑і, ж.

1. У юрыспрудэнцыі — пагадненне бакоў аб замене аднаго заключанага імі абавязацельства другім.

2. Новаўвядзенне. Фармальная навацыя. Змястоўная навацыя.

[Лац. novatio — абнаўленне, змяненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохбако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае тры бакі; размешчаны з трох бакоў. Трохбаковая забудова.

2. З удзелам трох бакоў. Трохбаковае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bilateral [ˌbaɪˈlætərəl] adj. білатэра́льны, двухбако́вы;

a bilateral treaty двухбако́вае пагадне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

test ban [ˈtestbæn] n. пагадне́нне аб забаро́не выпрабава́ння я́дзернай збро́і

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

trilateral [traɪˈlætərəl] adj. трохбако́вы;

a trila teral agreement трохбако́вае пагадне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дадатко́вы ergänzend; zsätzlich;

дадатко́вае пагадне́нне Zsatzabkommen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

канве́нцыя, ‑і, ж.

Міжнародны дагавор, пагадненне па якіх‑н. спецыяльных пытаннях. Заключыць канвенцыю. Рыбалоўная канвенцыя. Паштовая канвенцыя. Канвенцыя аб забароне бактэрыялагічнай зброі.

[Ад лац. conventio — дагавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)