«Войра», «Какетка», гарадскі бытавы (бальны) танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. На Беларусі вядомы з канца 19 ст. напачатку ў гарадах, потым і ў вёсках, дзе зазнаў прыкметны ўплыў нар. харэаграфіі. Выконваецца па крузе любой колькасцю пар. Складаецца з блока рухаў, які паўтараецца некалькі разоў: простыя і пераменныя крокі з прытупам, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», плясканне ў далоні, заглядванне ў твар партнёру і інш. Часта выканаўцы падахвочваюць сябе воклічамі «Ой-ра!» (адсюль назва). Суправаджаецца прыпеўкамі тыпу: «Што за танец ойра, ойра! // Да чаго ж ты стройна, стройна...». Існуюць парныя і сольныя варыянты танца.
Падобны танец вядомы ў цэнтр. Расіі і Сібіры, у Башкортастане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ду́шачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Разм.Памянш.-ласк.да душа (у 1, 2 знач.). — Ой, была жанчына, няхай са святымі супачывае яе душачка!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глуханямы́, ‑ая, ‑ое.
Пазбаўлены слыху і здольнасці мовы. Глуханямое дзіця.//узнач.наз.глуханямы́, ‑ога, м.; глуханяма́я, ‑ой, ж. Пра чалавека, пазбаўленага слыху і здольнасці гаварыць. Школа для глуханямых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
буравы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да бурэння. Буравы станок. Буравая ўстаноўка. Буравая вышка./узнач.наз.бурава́я, ‑ой. Буравая, быццам жывая істота, жыла сваім прывычным паўсядзённым жыццём.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяду́ня, ‑і, м.
Тое, што і дзядуля. [Жанна:] Дзядуня, мне каб трошачкі чаго з’есці, я адразу б і заснула.Шамякін.— Ой, дзядуня! Вазьмі і мяне з сабою, — папрасілася Надзя.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяхо́цце, ‑я, н., узнач.вык.
Разм. Тое, што і смехата; смех. — Вы хто? Добраахвотнікі? — запыталася дзяўчына.. — Будаўнікі мы, — адказаў Лявон.. — Ой, смяхоцце! Якія вы будаўнікі, землякопы вы...Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРАМКО́ Аляксандр Яўгенавіч (н. 24.12.1961, г. Стоўбцы Мінскай вобл.),
бел. музыкант, выканаўца на нар. інструментах. Засл. арт. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі ін-т культуры (1984), з 1990 выкладае ў Бел. ун-це культуры. З 1986 саліст Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Па яго ініцыятыве ў аркестр упершыню ўведзены нар. інструменты акарына, дуда, жалейка, саломка, чаротка (выконвае на іх сола ў аркестры, у т. л. ў складзе квартэта жалеек). Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў («Перагукі-перазвоны», «На вечарынцы», «Кругавыя танцы», «Жалеечны вяночак», «Звіняць цымбалы і гармонік»), апрацовак бел.нар. песень («Чырвоная калінанька», «Ах ты, зорка мая», «Ой, там, на таргу» і інш.; уваходзяць у рэпертуар Дзярж.нар. аркестра), інструментовак цыкла песень С.Манюшкі на словы Я.Чачота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ Соф’я Дзмітрыеўна (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.9.1980),
бел. жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Значная частка твораў прысвечана партызанам Беларусі: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» (усе 1943—44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызаны ў дазоры» (1947), «Партызанская зямлянка» (1968), «Ой бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» (1975) і інш. Сярод інш. работ: пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «Бярозкі» (1972), «На Браслаўшчыне» (1973), «На Лепельшчыне» (1976); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Макі» (1965), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Дзень Перамогі» (1979). Творчасці ўласцівы выразнасць пластычнай мовы, шматграннасць жывапісных сродкаў у спалучэнні з тонкім лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРЭ́НКА Рыгор Фёдаравіч (2.2.1921, с. Мароўск Казялецкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 7.1.1996),
расійскі кампазітар. Засл. арт. Расіі (1960). Нар.арт.СССР (1990). З 1940 баяніст у армейскіх ансамблях, з 1950 у Рус.нар. аркестры імя М.П.Осіпава. З 1952 муз. кіраўнік Волжскага нар. хору, з 1963 — рус.нар. хору Палаца культуры Валгаградскага трактарнага з-да. З 1973 у Краснадары. Працаваў пераважна ў галіне песеннай творчасці. Сярод найб. папулярных песень: «Івушка» («Вербачка»), «Арэнбургская пуховая хустка», «Ой, снег-сняжок», «А дзе мне ўзяць такую песню?», «Расце ў Валгаградзе бярозка». Аўтар аперэты «Старым казацкім спосабам» (паст. 1980), «Гапака» для сімф.арк. (1952), канцэрта для домры з арк. (1950), хароў, песень на словы С.Ясеніна, музыкі для т-ра і кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯ́ЎСКІ Іван Іванавіч (22.6.1919, в. Жажэлка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.9.2001),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941) У 1946—78 настаўнічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1936. Кн. апавяданняў «Ой, рэчанька, рэчанька...» (1962), «Вернасць» (1971), аповесць «Заранка» (1971) прысвечаны калгаснай вёсцы. Раман «Дарога на Замлынне» (1980) пра подзвіг народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесцей «На правым флангу» (1964, пра Героя Сав. Саюза П.І.Купрыянава) і «Сінія вочы» (1986, пра вёску напярэдадні калектывізацыі). Пісаў для дзяцей пра станаўленне і фарміраванне характару падлеткаў, пошук імі мэты і сэнсу жыцця: зб-кі апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Марка» (1969).
Тв.:
А вяселля не было: Аповесці. Апавяданні. Мн., 1989;