Няклёпісты ’няскладны, нязграбны’ (Сцяшк.). Гл. нясклёпісты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ngelenk, ngelenkig

a

1) нягну́ткі

2) нязгра́бны, няўклю́дны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым. Гамолка.

2. перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kanciasty

1. вуглаваты;

2. разм. нехлямяжы, нязграбны; рэзкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тапо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тапара.

2. перан. Грубы, нязграбны, як тапаром зроблены. Тапорная мэбля. / Пра чалавека, яго фігуру, твар і пад. Лабановіч першы раз бачыць такую брыдкую, няўдалую жанчыну. Постаць яе няскладная, тапорная. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неуклю́жий нехлямя́жы; нязгра́бны; няспры́тны;

неуклю́жий челове́к няўклю́да;

неуклю́жие мане́ры нязгра́бныя мане́ры;

неуклю́жая фигу́ра нязгра́бная фігу́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клымпава́ты ’выкручаны, нязграбны’ (ТС). Да клыпаваты, клыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́льбіна, ‑ы, ж.

Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.

•••

Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мусяля́к (груб.) ’нязграбны чалавек’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Рус. пск., цвяр. мусли́к, мусля́к ’неахайны чалавек’, уладз., казан. муслюмнязграбны, дурнаваты мужчына, сапляк’. Апошняе, аднак, Корм (AfslPh, 9, 657) выводзіць з араб.-тур. muslim ’мусульманін’. Да мусоліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́рапланязграбны чалавек’ (Непакупны). З літ. keripla ’бясформеннае стварэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)