А́КТЫ ВІ́ЛЕНСКАЙ КАМІ́СІІ (АВК), Акты Віленскай археаграфічнай камісіі (АВАК),
шматтомны збор дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 14—19 ст. (т. 1—39. Вільня, 1865—1915). Сабраны дакументы на старабел., рус., польскай і лац. мовах па паліт., сац.-эканам., царк. гісторыі, этнаграфіі, пра развіццё прам-сці, сельскай гаспадаркі, культуры, становішчы яўрэяў і татараў ВКЛ, вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, вайну 1812. Выданне мела на мэце сцвердзіць справядлівасць далучэння Беларусі і Літвы да Рас. імперыі, прапагандаваць ідэю пра «спрадвечна рускі» характар ВКЛ. Нягледзячына недахопы (тэндэнцыйнасць падбору матэрыялаў, недакладнасці перадачы тэкстаў, друкарскія памылкі) мае вял. каштоўнасць як крыніца па гісторыі Беларусі.
дзяржаўны дзеяч Паўд. В’етнама. Скончыў школу права і адм. кіравання ў Ханоі (1921). Губернатар правінцыі, потым — міністр унутр. спраў пры ўрадзе апошняга в’етн. імператара Бао Дая. У 1950—54 у эміграцыі ў ЗША У 1954—56 кіраўнік в’етн. ўрада наПд В’етнама, пасля абвяшчэння там у 1956 Рэспублікі В’етнам — яе прэзідэнт. Усталяваў рэжым асабістай улады. Нягледзячына поспехі ў эканоміцы, выклікаў масавую незадаволенасць карумпіраванасцю свайго ўрада і прызначэннем надзярж. пасады пераважна аднаверцаў-католікаў (б.ч. насельніцтва Паўд. В’етнама — будысты). З 1961 вёў узбр. барацьбу з Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама. Забіты ў ходзе дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬТУС (Malthus) Томас Роберт (17.2.1766, Рукеры, каля г. Гілфард, Вялікабрытанія — 23.12.1834),
англ. эканаміст, дэмограф, святар; заснавальнік мальтузіянства. Скончыў Джэзус-каледж Кембрыджскага ун-та (1788). У 1805—34 праф. гісторыі і палітэканоміі каледжа ў Ост-Індскай кампаніі, дзе выконваў і абавязкі святара. У асн. працы «Вопыт пра закон народанасялення...» (1798) сфармуляваў палажэнне аб тым, што насельніцтва мае тэндэнцыю росту ў геам. прагрэсіі, а сродкі існавання могуць павялічвацца толькі ў прагрэсіі арыфметычнай. Нягледзячына «натуральнае» рэгуляванне колькасці насельніцтва шляхам эпідэмій, голаду, войнаў і да т.п., наступае «абсалютнае перанасяленне», з якім неабходна змагацца шляхам рэгламентацыі шлюбаў і рэгулявання нараджальнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУ́НА СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯ,
форма с.-г. вытворчага кааператыва ў першыя гады сав. ўлады. Ствараліся з канца 1917 вясковымі беднякамі, батракамі і рабочымі пераважна на аснове былых панскіх маёнткаў; сав. ўлада аддавала ім гасп. пабудовы, інвентар, жывёлу. У К.с. абагульваліся ўсе сродкі вытв-сці; землекарыстанне, размеркаванне было ўраўняльным — па едаках; практыкавалася таксама калект. бытавое абслугоўванне (агульная сталовая, яслі і інш.). У членаў К.с. поўнасцю адсутнічала асабістая гаспадарка, што дазваляла пазбегнуць прыватнаўласніцкіх памкненняў. Нягледзячына падтрымку дзяржавы і больш эфектыўнае развіццё ў параўнанні з інш. формамі калект. гаспадарак, камуны не сталі асн. формай калектывізацыі. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. ператвораны ў калгасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВО́НСКІЯ ХРО́НІКІ,
сярэдневяковыя гістарыяграфічныя творы, напісаныя натэр.Лівоніі у 13 — пач. 18 ст., пераважна з пазіцый ням. рыцарства. Найважнейшыя: «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага (завершана ў 1227), «Рыфмаваная хроніка» невядомага аўтара (падзеі да 1290), «Хроніка Прускай зямлі» П.Дусбурга (завершана ў 1326), «Хроніка Лівоніі» Г.Вартберга (падзеі да 1378), «Хроніка Ліфляндскай правінцыі» Б.Русава (падзеі да 1582), Хроніка Кельха (канец 17 — пач. 18 ст.). Прысвечаны ў асн. гісторыі ордэна мечаносцаў, Лівонскага ордэна і Лівоніі. Нягледзячына тэндэнцыйнасць, Л.х. маюць каштоўныя звесткі, у т. л. такія, якіх няма ў інш. крыніцах, па гісторыі суседніх з Лівоніяй дзяржаў, што змагаліся супраць крыжакоў: Полацкага княства, ВКЛ, Польшчы, Ноўгарада, Пскова, Маскоўскай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁРНЕР (Turner) Нат (2.10.1800, графства Саўтхемптан, штат Віргінія, ЗША — 11.11.1831),
баптысцкі прапаведнік у ЗША, негр-нявольнік. Лічыў сябе выканаўцам божай волі і выступаў з пропаведзямі супраць рабства. У жн. 1831 арганізаваў і ўзначаліў паўстанне неграў-нявольнікаў у графстве Саўтхемптан наПд штата Віргінія. Паўстанцы (каля 70 чал.), узброеныя сякерамі і косамі, знішчалі рабаўладальнікаў і іх маёнткі. Неўзабаве разбіты федэральнымі войскамі. 30.10.1831 Ц. схоплены і з 19 паплечнікамі павешаны. У турме прадыктаваў журналісту гісторыю свайго жыцця. Нягледзячына нязначныя маштабы, паўстанне Ц. набыло шырокі грамадскі рэзананс і стала штуршком для разгортвання руху супраць рабства неграў ва ўсіх штатах ЗША (гл.Абаліцыянізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ро́знасць, ‑і, ж.
1. Якасць, уласцівасць рознага (у 1 знач.); розніца. Нягледзячына рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным: нельга сядзець склаўшы рукі, трэба дзейнічаць.Навуменка.Рознасць пазіцый Багдановіча і Бадлера, можа, найвыразней раскрываецца якраз у тым, як паэты падаюць малюнкі зла.Лойка.
2. У матэматыцы — вынік адымання. Рознасць двух лікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.). Спрэчныя пытанні. □ Кніга С. Русака, .. нягледзячына спрэчныя мясціны, дае даволі поўнае ўяўленне пра творчасць А. Кулакоўскага.«Полымя».
2. Які з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.). Хто хутчэй засяваў свой участак — за тым і заставаліся гэтыя спрэчныя дзве баразны.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Замяніць адно другім; змяніць. Перамяніць тэму размовы. □ Скінь боты, надзень сухія шкарпэткі, перамяні бялізну!..Мележ.Рыба не клюе.. Трэба было б перамяніць месца, адысціся крокаў на дзесяць пад вярбу.Асіпенка.
2. Надаць іншую форму, зрабіць іншым; перайначыць. Перамяніць адносіны. Перамяніць голас. Перамяніць тактыку. □ Казанцаў пазнаў Аню Папову адразу, нягледзячына тое, што час перамяніў яе амаль да непазнавальнага...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́шмала, ву́шмъла ’пра чалавека (звычайна пра хлопчыка) з насунутай на вочы шапкай’ (мядз., міёр., Малько, вусн. паведамл., З нар. сл.), ву́шмалы ’вушы’ («дам па вушмалах», КСП). Падабенства да літ.ãšmalas ’рукавіца з футра’, нягледзячына семантычную аддаленасць, прымушае бачыць тут запазычанне, аднак сувязь з ву́ха, ву́шы не выклікае сумнення; экспрэсіўным характарам слова, відаць, тлумачыцца рэдкая суфіксацыя (інфікс ‑ма‑, як у таўсма́ты < тоўсты, параўн. вушлаты).