ГААЦЫ́НЫ (Opisthocomidae),

сямейства птушак атр. курападобных. 1 від — гаацын (Opisthocomus hoazin). Жыве на ПнУ Паўд. Амерыкі ў далінах рэк і іх прытокаў, у затопленых лясах; трымаецца чародамі (да 40 асобін).

Даўж. цела каля 60 см. Апярэнне зверху аліўкавае з белымі стракацінамі, знізу рыжаватае. Большая ч. грудзіны і грудной мускулатуры рэдукавана ў сувязі з наяўнасцю вял. валляка. Лятае дрэнна, таму лазіць па галінах дрэў. Корміцца лісцем трапічных раслін, пераважна ароідных, якое насычана каўчукавым сокам. Гнёзды на дрэвах над вадой. Птушаняты вылупліваюцца амаль голыя з 2 добра развітымі пальцамі з кіпцюрамі, пры дапамозе якіх лазяць па дрэвах; добра плаваюць і ныраюць (дарослыя не могуць). Маюць непрыемны пах.

т. 4, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ДЗЕВЫ МЁД,

салодкая густая клейкая вадкасць, у якую пчолы ператвараюць мядовую расу і падзь. Колер ад светла-бурштынавага (з піхты і некат. інш.) да амаль чорнага (з лісцевых дрэў і елак); мае слабы водар і непрыемны гаркаваты ці кіслы прысмак. Больш вязкі (у 2—3 разы) за кветачны мёд, мае менш вады (у сярэднім 16,7%) і інвертных цукроў — глюкозы і фруктозы (66,5%), больш алігацукрыдаў (у т. л. цукрозы 4%), дэкстрынаў (10,3%), азоцістых рэчываў (у т. л. бялковых 0,8%), мінер. і арган. кіслот. Часта змяшаны з кветачным мёдам. Таксічны для пчол, асабліва ў час зімоўкі (можа прыводзіць да гібелі цэлых сем’яў). Моцны інгібітар бактэрый. Для чалавека бясшкодны.

т. 11, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

brackish

[ˈbrækɪʃ]

adj.

1) саланава́ты (вада́)

2) нясма́чны, непрые́мны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ungracious

[ʌnˈgreɪʃəs]

adj.

1) няве́тлівы; грубія́нскі

2) непрые́мны; нязно́сны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Псінь ’гніль, гнілізна’ (Нас.), ’непрыемны (сабачы) пах’ (Нас., Нар. лекс., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад псіна або псіны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hoarse [hɔ:s] adj.

1. хры́плы, асі́плы;

I am hoarse. Я асіп.

2. гру́бы, рэ́зкі, непрые́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

offending [əˈfendɪŋ] adj.

1. непрые́мны; які́ прычыня́е (фізі́чны) боль

2. злачы́нны; вінава́ты ў парушэ́нні/злачы́нстве

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blare1 [bleə] n. рэ́зкі непрые́мны гук;

the blare of the brass гу́кі ме́дных інструме́нтаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unpleasant [ʌnˈpleznt] adj. непрые́мны; агі́дны, бры́дкі;

unpleasant odours непрые́мныя па́хі;

an unpleasant event пры́кры вы́падак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unsavoury [ʌnˈseɪvəri] adj.

1. нясма́чны; прэ́сны

2. fml непрые́мны, агі́дны;

an unsavoury reputation дрэ́нная рэпута́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)