1. Такі, што цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы. Няўцямныя думкі прыгняталі Андрыяна.Марціновіч.Базыль нешта няўцямнае мармытнуў і заспяшаўся даганяць Піліпа.Сачанка.// Які выклікае недаўменне; загадкавы. Здарылася нешта няўцямнае. Адбыўся неверагодны выпадак, верыць якому не хацелася.Лупсякоў.
2. Які выяўляе неразуменне чаго‑н. або адсутнасць думак аб чым‑н. На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных.Пальчэўскі.Надзя расплюшчыла вочы, няўцямным поглядам абвяла клець.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сфінкс, ‑а, м.
1. У старажытным Егіпце — каменная скульптура ляжачага льва з чалавечай галавой, якая ўвасабляла магутнасць фараона.
2. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — крылатая істота з тулавам ільва, з галавой жанчыны, якая забівала падарожнікаў, што не маглі разгадаць зададзеную загадку. // Пра таго, хто (або тое, што) з’яўляецца загадкай, хто (што) незразумелы (незразумела) для іншых. Вікця — дзяўчына, якую чакае Веньямін, — таксама казка. Сфінкс.Навуменка.
3. Малпа з роду павіянаў.
4. Род буйных матылёў.
[Грэч. sphinx.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Батлажка ’біклага’ (Сцяшк. МГ). Параўн. бакла́га і бікла́га. Незразумела, адкуль тут ‑т‑ (замест ‑к‑). Ці не лепш думаць пра рум. крыніцу слова (параўн. тлумачэнне ‑і‑ ў бікла́га)? Тады батла́жка < *батла́га < *бутла́га. Параўн. рум.butlagă ’бачонак’, bâtlag, bîtloagă, bătlag ’тс’. Як вядома, пра ўплыў рум. мовы на ўкр. формы тыпу баклаг(а), боклаг думаў Шалудзька, Rum., 126. Некаторае пацвярджэнне ўплыву рум. мовы на бел. ёсць: параўн. ‑і‑ ў форме біклага (гл.) і спалучэнне ‑тл‑ (замест ‑кл‑) у слове батла́жка. Але незразумелы шлях румынскіх уплываў. Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
obscure1[əbˈskjʊə]adj.
1. малавядо́мы;
an obscure Italian writer малавядо́мы італья́нскі пісьме́ннік
2.незразуме́лы, няя́сны, невыра́зны, цьмя́ны;
an obscure feeling няя́снае адчува́нне;
for some obscure reason па незразуме́лай прычы́не;
an obscure vowelling. мо́ц на рэдукава́ны (гук), нейтра́льны гало́сны (гук)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
таямні́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны таямніцы (у 1 знач.), загадкава-незразумелы. Наўкола ляжалі абшары лесу, заўсёды такія ваб[н]ыя і таямнічыя.Шчарбатаў.Я думаў і думаю часта пра яшчэ адну таямнічую недарэчнасць жыцця: ну, дзе ён ходзіць і што ён марудзіць — той, каму так радасна было б назаўсёды, на ўсё жыццё падзяліцца шчасцем з гэтай харошай, яшчэ ўсё самотнай дзяўчынай?..Брыль.//Незразумелы, загадкавы (пра чалавека). Вясковы каваль Сымон Кушнер здаваўся Васілю нейкім таямнічым чалавекам, траха што не чарадзеем.Кулакоўскі.
2. Які стаіць па-за мяжой пазнання чалавекам; недасягальны, незвычайны. У нас сустракаюцца яшчэ людзі, якія вераць у «таямнічыя сілы».«Маладосць».// Які мае цудадзейную сілу. Калісьці цёмны чалавек верыў у таямнічую сілу слова-праклёну, слова-малітвы.Юрэвіч.
3. Які сведчыць пра наяўнасць таямніцы; які заключае ў сабе таямніцу (у 2 знач.). — А потым [Сцёпка] скаваў паміж рэчкаю і Гнілым балотам! — бабка Агапа гаварыла гэта таямнічым голасам.Колас.Чуліся нейкія таямнічыя, прыглушаныя гукі летняга вечара.Новікаў.Пры сустрэчы з калегам .. [Запольскі] надаваў свайму твару таямнічы выгляд і ціхенька апраўдваўся.Пальчэўскі.Таямнічая ўсмешка з хітрынкай застыла на твары [Малашкіна].Пестрак.
4. Тайны, сакрэтны, што хаваецца ад іншых. Для [хлопцаў] гэта была таямнічая гульня, пра якую ніхто не павінен ведаць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубо́вы
1.éichen, Éichen-; aus Éichenholz;
дубо́вы гайÉichenwäldchen n -s, -; Éichenhain m -s, -e;
2.перан., разм. klótzig; schwérfällig, schwer [lángsam] von Begríff (незразумелы);
дубо́вы стыль hölzerner Stil;
дубо́вая галава́разм., лаянк Hólzkopf m -es, -köpfe
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сфінкс
(гр. sphinks)
1) гіганцкая каменная фігура ляжачага льва з чалавечай галавой як увасабленне магутнасці фараона ў Стараж. Егіпце;
2) крылатая істота з тулавам льва і галавой жанчыны ў старажытнагрэчаскай міфалогіі;
3) перан. загадкавая істота, незразумелы чалавек;
4) малпа з роду павіянаў з доўгай чырванавата-карычневай поўсцю; гвінейскі павіян;
5) буйны матыль сям. бражнікаў, мёртвая галава.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
dark
[ˈdɑ:rk]1.
adj.
1) цёмны
a dark night — цёмная ноч
dark red — цёмна-чырво́ны
2) сму́глы, чарня́вы, цёмнавало́сы
a dark complexion — сму́глы ко́лер тва́ру
3) Figur. няя́сны, незразуме́лы
a dark chapter in a book — незразуме́лы разьдзе́л у кні́зе
4) та́йны, сакрэ́тны
a dark plan — та́йны плян
5) Figur. цёмны, неадукава́ны; бескульту́рны
6) злы, ліхі́, дрэ́нны; агі́дны
a dark deed — агі́дны ўчы́нак
7) пану́ры, су́мны, невясёлы
a dark look — пану́ры вы́гляд або́ по́зірк
2.
n.
1) це́мра f.; це́мень, це́мрадзь f.
2) змрок -у m.
3) цёмны ко́лер
•
- after dark
- keep dark
- in the dark
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пры́хамаць ’капрыз, недарэчнае, надуманае жаданне’ (ТСБМ), ’забабонны сродак; забабоны’; ’чароўныя веды’ (Нас., Гарэц.), ’забабоны, лячэнне нагаворамі’ (Бяльк.), при́хамить ’сімвалічны знак, абрад, які мае агульныя рысы з чарадзействам і незразумелы для пабочнага гледача’ (Мядзв.), прихамети ’забабоны’ (Кос.), прыхаме́ты ’тс’, прыхаме́та ’прыкмета’ (Бяльк.), прыхамати ’байкі, забабоны’ (Растарг.), пры́хаматлівы ’прымхлівы, які верыць забабонам’, пры́хаматны ’знамянальны па якіх-небудзь забабонных прыкметах’ (Нас.), прыхаме́тнік ’вядзьмак’ (Бяльк.). Рус.смал., бранск.при́хомоть ’забабонная прыкмета, забабоны, павер’е’, бранск.при́хомати, при́хомять, смал.прихоме́ты, прихомётка ’тс’, прихоме́тник ’вядзьмак’, прихоме́тница ’вядзьмарка’. Цёмнае слова. Можна выказаць толькі некалькі меркаванняў. Пры‑, відавочна, прыстаўка, параўн. яшчэ пры́шамець ’незвычайная з’ява’ (Варл.), што дазваляе выдзеліць экспрэсіўны элемент ха‑, які чаргуецца з ‑ша‑ (параўн. Махэк₂, 203: пад chomrstati). Няяснай застаецца фіналь слова (ад *męti?). Не выключае, што разглядаемае слова — гэта вытворнае ад пры́мха (гл.) з суф. ‑от і ‑ь (гл. аб суфіксацыі Карскі 2–3, 30–31): *прымх‑оть і з наступнай метатэзай і о ўстаўным — *прыхомоть > прыхамаць. Але гэта няпэўна.