1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова.Сабаленка.// Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.
2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́ства, ‑а, н.
1. Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. Пачаўся сход, і ад мноства людзей загула, загаманіла хата.Адамчык.Насупраць, куды свяціла сонца, бераг быў высокі, абрывісты, .. [з] мноствам пячорак, каля якіх з гуллівым і заклапочаным шчэбетам увіхаліся стрыжы.Брыль.
2. У матэматыцы — сукупнасць элементаў, якія вылучаны ў асобную групу па якой‑н. агульнай прыкмеце. Тэорыя мностваў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супрацьле́глы, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны насупраць; які ідзе, вядзе ў адваротным кірунку. [Шыпшына] квітнее перад акном, з якога відаць рака і далёкая роўнядзь супрацьлеглага нізкага берага.В. Вольскі.Лабановіч спыніўся, сказаўшы: «Стой!», і зірнуў у супрацьлеглы бок.Колас.
2. Які супярэчыць чаму‑н., карэнным чынам адрозніваецца ад чаго‑н., не сумяшчальны з чым‑н. Самаахвярнасць і карыслівасць — паняцці супрацьлеглыя.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каапера́цыя, ‑і, ж.
1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.
2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.
3.Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць.Барашка.
[Ад лац. cooperatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус.прямой, укр.прямій, ст.-рус.прямъ ’прамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш.přímý ’прамы’, славац.priamy ’тс’, славен.prẹ̑m ’прамы’, ст.-слав.прѣмь ’прамы, правільны’; сюды ж польск.uprzejmy ’ветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв.према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і eпрасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч.πρόμος ’пярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл.framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням.fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аслупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Знерухомець ад моцнага ўзрушэння; анямець ад здзіўлення і інш. Раптам Гарпіна схамянулася і ўся аслупянела ад здзіўлення — гэта ж па радыё называлі яе імя, звярталіся да яе!Краўчанка.Усхапіўшыся, ён [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.На дзядзьку-кухара глядзелі, Як бы яны [дзеці] аслупянелі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філармо́нія, ‑і, ж.
Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры. Атрымаўшы права запрасіць у 1960 годзе адзін з лепшых калектываў СССР на святкаванне 950‑годдзя свайго горада, Яраслаўская філармонія запрасіла нашу капэлу.«Звязда».У 1932 годзе адкрыліся кансерваторыя, вялікі сімфанічны аркестр пры радыёкамітэце, філармонія і інш.«Беларусь».Доўга стаяў.. [танк] на Камароўскай развілцы, прыкладна насупраць таго месца, дзе цяпер узвышаецца будынак Дзяржаўнай філармоніі.Беразняк.
[Ад грэч. philos — сябар і harmonia — гармонія, музыка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супрацьле́глы
1. (які знаходзіцца насупраць) gegenüberliegend;
супрацьле́глы бе́раг das gegenüberliegende Úfer, das ándere Úfer;
у супрацьле́глым напра́мку in entgégengesetzter Ríchtung;
2. (пра думкуі г. д.) entgégengesetzt, gégensätzlich, gégenteilig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
буркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Утвараць характэрныя для галубоў гукі. Саша сумна сядзела на лаўцы каля бальнічных варот і бяздумна сачыла, як на даху дома, што насупраць, буркуюць галубы.Шамякін.//перан.Жарт. Лагодна і пяшчотна размаўляць. З усімі.. [Ліза] гаварыла ласкава і мякка. Ну проста не гаварыла, а мурлыкала, як каток, ці буркавала, як галубка.Арабей.Сядзела на лаўцы Пад фрэнчам хлапечым І ўсё буркавала Каханку аб нечым.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбрысці́ся, ‑брыдзецца; ‑брыдзёмся, ‑брыдзяцеся, ‑брыдуцца; пр. разбрыўся, ‑брылася, ‑брылося; зак.
Разысціся з аднаго месца ў розныя бакі, у розных напрамках. Статак разбрыўся па пашы.Гурскі.Дзверы дарожнага аддзела на калідоры насупраць. У ім таксама пуста — работнікі разбрыліся хто куды.Навуменка.//Разм. Разышоўшыся, раз’ехаўшыся, перастаць быць, жыць разам. У сыноў ужо свае дзеці растуць. Толькі мала Ганне ад гэтага ўцехі: сыны разбрыліся па белым свеце...Гроднеў.//перан. Рассеяцца (пра думкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)