Гіст. У Вялікім княстве Літоўскім і феадальнай Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвала адміністрацыю павета або ваяводства. Крыху пазней .. [Слонім] стаў каралеўскай эканоміяй, тут жыў каралеўскі намеснік — староста.«Помнікі».Князь аддаў загад старасту арыштаваць хлопца.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
surrogate[ˈsʌrəgət]n.fml(for/of)
1. сурага́т, заме́ннік;
a surrogate of butter заме́ннік ма́сла
2.наме́снік;
a surrogate guardian суапяку́н
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЗАБЯРЭ́ЗІНСКІЯ,
дзяржаўныя дзеячы, герба «Ляліва» ў ВКЛ. Паходзілі са стараж. літоўскага баярства, роднасныя Манівідавічам, Гедыгольдавічам, Аляхновічам, Дарагастайскім. У сярэдзіне 15 ст. баярын Юрый Рымавідавіч ад вял.кн.ВКЛ Казіміра атрымаў маёнтак Забярэззе ў Ашмянскім пав. (адсюль прозвішча роду). Найб. вядомыя: Ян (каля 1440—2.2.1508), сын Юрыя, маршалак дворны ў 1486—92, намеснік полацкі ў 1490—96 і новагародскі ў 1496—98, кашталян у 1492—99 і ваявода ў 1498—1505 трокскі, маршалак земскі з 1498. Адзін з найбуйнейшых магнатаў у Беларусі. Забіты ў час Глінскіх мяцяжу 1508. Ян (каля 1480—1538), сын Яна Юр’евіча, намеснік ваўкавыскі і крычаўскі, маршалак дворны ў 1503—16, ваявода новагародскі ў 1509—31, староста драгічынскі ў 1514—16, маркаўскі ў 1518 і мерацкі ў 1520, маршалак земскі ў 1522—37, ваявода трокскі з 1531. Ян (мянушка Малодшы; каля 1510 — каля 1545), сын Яна Янавіча, маршалак дворны з 1529. Апошні з роду З., іх маёнткі перайшлі да Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Збаражскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮА́НЬ ШЫКА́Й (16.9.1859. пав. Сянчэн, прав. Хэнань, Кітай — 6.6.1916),
кітайскі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Кітая. Ваен. службу пачаў пад кіраўніцтвам Лі Хунчжана ў Аньхойскай арміі, якая ў 1882 уведзена ў Карэю; у 1885—94 намесніккіт. імператара ў Карэі. У час «ста дзён рэформ» (1898) напачатку далучыўся да рэфарматараў, потым адышоў ад іх. У 1901—08 намеснік сталічнай прав. Чжылі; узначальваў рэарганізацыю кіт. арміі на еўрап. ўзор. У час Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 з кастр. 1911 галоўнакаманд. войскамі Янцзыцзянскага раёна, з 2.11.1911 — прэм’ер-міністр Кітая. Пасля адрачэння дынастыі Цын з 2.2.1912 часовы, з 13.10.1913 пастаянны прэзідэнт Кітая. Імкнуўся ўсталяваць рэжым асабістай улады. У ліп.—жн. 1913 падавіў узбр. выступленне прыхільнікаў Сунь Ятсена («другую рэвалюцыю»), у студз. 1914 распусціў парламент, у снеж. 1915 абвешчаны імператарам, але ўзбр. выступленні ў правінцыях прымусілі яго ў сак. 1916 адмовіцца ад рэстаўрацыі манархіі. Раптоўна памёр у Пекіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ersátzmannm -(e)s, -männer і -leute наме́снік; вайск. рэзерві́ст
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Vizepräsident['fi:-]m -en -en
1) віцэ-прэзідэ́нт
2) наме́снік старшыні́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Béigeordnetesubm, f -n, -n гіст.наме́снік бургамі́стра; упаўнава́жаны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РЭГІМЕ́НТАР,
1) у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. часовы намеснікгетмана, які выконваў гетманскія абавязкі ў час яго адсутнасці (смерць, палон і інш.). Камандаваў усім войскам Польшчы або ВКЛ (генеральны Р.) ці яго часткай, у баявых дзеяннях або на зімовых кватэрах. Прызначаўся каралём.
2) Камандуючы ўзбр. сіламі шляхецкіх канфедэрацый у 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́РБНЫ, скарбнік,
службовая асоба ў феад. Польшчы і ВКЛ у 15—18 ст. С. ВКЛ да сярэдзіны 16 ст. зберагаў скарб ВКЛ, пасля Люблінскай уніі 1569 — намеснікпадскарбія земскага, вёў улік прыходу ў скарб грашовых сум. С. былі таксама ў ваяводствах і паветах, вялі перапіску па фінансавых пытаннях, складалі інвентары ўладанняў, якія падлягалі абкладанню падаткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУЛУНІ́ДЫ,
дынастыя ў Егіпце ў 868—905. Заснавальнік — намеснікАбасідаў у Егіпце Ахмед ібн Тулун [868—894]. Пры Т. Егіпет стаў фактычна незалежнай дзяржавай. У 878 Т. падпарадкавалі Сірыю. У час іх праўлення назіраўся ўздым егіпецкай гаспадаркі, вялося будаўніцтва. У 903 Т. пацярпелі паражэнне ад членаў радыкальнай ісмаіліцкай секты карматаў, у 905 пазбаўлены ўлады Абасідамі.