вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст.н.э.) і курганны могільнікдрыгавічоў (11—12 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́ЎКА,
археалагічныя помнікі (гарадзішча, курганны могільнік) штрыхаванай керамікі культуры (7—6 ст. да н.э. — 4—5 ст.) каля в. Васількоўка Лагойскага р-на Мінскай вобл. На гарадзішчы, умацаваным 2 кальцавымі валамі і ровам паміж імі, выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў слупавой канструкцыі; сярод знаходак фрагменты гліняных пасудзін, прасліцы, жал. сярпы, шылы, абломкі каменнай сякеры і грузіка дзякоўскага тыпу. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; знойдзены невял. гаршчок конусападобнай формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙ,
курганны могільнік (7 — пач. 6 ст. да н.э.) мілаградскай культуры каля в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Больш за 80 насыпаў. Зафіксаваны незвычайны для мілаградскай культуры на тэр. Беларусі пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце галавой на ПдУ (1—3 нябожчыкі ў кургане), побач клалі інвентар, над магілай рабілі драўляную дамавіну, зверху насыпалі курган. Сярод знаходак жал. наканечнікі дзід, залатая завушніца, вял. грушападобныя пасудзіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАВЕ́ЛЬ,
археалагічная стаянка сожскай культуры позняга мезаліту (6—5-е тыс. да н.э.) каля в. Журавель Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож. Выяўлены больш за 6 тыс. адзінак інвентару, у т. л. 290 прылад працы, агнішча і майстэрня па апрацоўцы крэменю. На ПдЗ ад стаянкі курганны могільнік (1977, 43 насыпы).
Літ.:
Копытин В.Ф. Поздний мезолит Посожья // Изыскания по мезолиту и неолиту СССР. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́СКІ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Ведрыч. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 80 км ад Гомеля, 1 км ад чыг. ст. Ліскі. 687 ж., 290 двароў (1999). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай культуры, курганны могільнікдрыгавічоў, селішча бронзавага і жал. вякоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧЭ́ЛЬНІК,
курганны могільнік 10—13 ст. каля в. Пчэльнік Барысаўскага р-на Мінскай вобл. 146 курганоў выш. 0,5—2,5 м, дыям. 5—9,5 м (самы вял.выш. 3,5 м, дыям. 20 м). Каля буйных курганоў ёсць раўкі. У адным выяўлены жаночы касцяк, арыентаваны галавой на З, знойдзены шкляныя залачоныя пацеркі, бронзавыя скроневыя кольцы з заходзячымі канцамі, гаршчок. У інш. курганах пахавальны абрад — трупапалажэнне, рэчы не знойдзены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНО́Е,
вёска ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., на р. Добасна, каля аўтадарогі Жлобін—Светлагорск; чыг. ст. на лініі Жлобін—Светлагорск. Цэнтр сельсавета і Жлобінскай птушкафабрыкі. За 8 км на Пд ад г. Жлобін, 101 км ад Гомеля. 1464 ж., 487 двароў (2001). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (11 ст.).
Знайсці для сябе месца; стаць або рассесціся на месцах. Падпалкоўнік загадаў батальёнам размясціцца ў прыбярэжным лесе.Мележ.Нарэшце стол быў накрыты, усе размясціліся, і гаворка сціхла.Ваданосаў.// Уладкавацца на жыхарства, спыніцца па прыбыцці ў якім‑н. месцы, памяшканні. Землякі размясціліся ў адным пакоі з Кастусём.С. Александровіч.// Заняць сабой якое‑н. месца, прастору. Між засценкамі Малінаўкай і Жывіцамі на невялікім пагорку размясціўся стары могільнік.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІ́РКА (Birka),
рэшткі стараж. горада (гарадзішча, могільнік) на в-ве Б’ёркё ў паўн.-ўсх. частцы воз. Меларэн (Швецыя). Горад заснаваны каля 800, знішчаны пажарам каля 975. Складаўся з замка на скале і вакольнага горада. На могільніку даследавана больш за 1200 пахаванняў (большасць курганныя), у т. л. багатых гараджан з рабынямі, коньмі, зброяй, каштоўнымі ўпрыгожаннямі, начыннем і інш.
А.В.Іоў.
Да арт.Бірка. Варажскі коннік ва ўсходнееўрапейскім узбраенні. Рэканструкцыя паводле матэрыялаў могільніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МЕНКА,
селішча і бескурганны могільніккіеўскай культуры (паводле Л.Д.Побаля — позназарубінецкай) на Беларусі, каля в. Адаменка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. (у л-ры вядома і пад назвай Абідня), ва ўрочышчы Абідня. Раскапана каля 25% плошчы селішча і 12 пахаванняў з трупаспаленнем на могільніку. Выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак зрубнай канструкцыі, шкляныя пацеркі, фібулы, манета Геты (209—212), падвескі з эмаллю (гл.Абідзенскія эмалі) і інш.