расцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Разабраць, разнесці ў некалькі прыёмаў у розныя месцы.

Р. паркан на дровы.

2. Раскрасці (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расты́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Уваткнуць у розныя месцы ўсё, многае.

Р. кніжкі па паліцах.

|| незак. растыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ibid. [ɪˈbɪd] (скар. ад лацін. ibidem) там жа, у тым жа ме́сцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

off-key

[,ɔfˈki:]

adj.

1) ня ў то́н, негарманійны

2) не на ме́сцы, недарэ́чны

off-key remark — заўва́га не на ме́сцы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абвы́кнуць, -ну, -неш, -не; -вы́к, -кла; -ні́; зак.

Прывыкнуць да чаго-н., звыкнуцца з чым-н.

А. на новым месцы.

|| незак. абвыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасо́вачны, -ая, -ае.

1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння.

П. столік.

2. Які дзейнічае, функцыянуе не на адным месцы, які перамяшчаецца.

Перасовачная выстаўка.

Перасовачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасса́джвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассесціся — пра ўсіх, многіх.

П. на свае месцы.

Госці парассаджваліся вакол стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́цемак, -мку, м.

Паўзмрок, паўцемра пасля заходу сонца ці перад яго ўсходам або ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы.

Набліжаўся п.

У гэтым пакоі заўсёды п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фразі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.).

Выдзяляць у вымаўленні або пры выкананні выразныя месцы фраз.

|| наз. фразіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ялча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы).

У цёплым месцы масла ялчае.

|| зак. з’ялча́ць, -а́е і паялча́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)