channel [ˈtʃænl] n.

1. пралі́ў; кана́л; рэ́чышча;

the (English) Channel Ла-Манш

2. кана́л (на радыё, тэлебачанні); крыні́ца (перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

контражу́р

(фр. á contrejour = супраць святла)

фота- або кіназдымка, калі крыніца святла знаходзіцца ззаду аб’екта здымкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мінскае арэнднае прадпрыемства па вырабе піва і безалкагольных напіткаў «Крыніца»

т. 10, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гэ́та, часц.

1. указ. Служыць для выдзялення, падкрэслівання таго ці іншага слова ў сказе.

Г. мы прыйшлі.

2. Удакладняе сэнс выказніка, які выражаны назоўнікам, прыметнікам, інфінітывам ці прыслоўем.

Праца — г. крыніца нашага багацця.

Жыццё — г. барацьба.

3. узмацн. Узмацняе сэнс, значэнне папярэдняга займенніка, прыслоўя, часціцы ў пытальных, клічных і даданых сказах.

Ці г. ты яшчэ з работы ідзеш?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zaczyn, ~u

м.

1. рошчына;

2. перан. зародак; крыніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

bugbear [ˈbʌgbeə] n.

1. крыні́ца стра́хаў

2. ця́жкасць, перашко́да;

The main bugbear of the government is inflation. Галоўная праблема ўрада – інфляцыя.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кланда́йк

(англ. klondike, ад Klondike = назва залатаноснага раёна на паўночным захадзе Канады)

невычэрпная крыніца даходаў, прыбыткаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ГІПАКРЭ́НА, Іпакрэна,

у грэчаскай міфалогіі крыніца натхнення. Лічылі, што ўзнікла ад удару капыта крылатага каня Пегаса на гары муз Гелікон (літар. «конская крыніца»). Музы, якія выкупаліся ў гэтай фіялкава-цёмнай крыніцы, вадзілі карагоды і спявалі дзівосныя песні; Арэст пасля забойства маці ачысціўся ў гіпакрэне.

т. 5, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нефтяно́й на́фтавы;

нефтяно́й фонта́н на́фтавы фанта́н;

нефтяно́й исто́чник на́фтавая крыні́ца;

нефтяна́я промы́шленность на́фтавая прамысло́васць;

нефтяно́й дви́гатель на́фтавы рухаві́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

parent

[ˈperənt]

n.

1) ба́цька -і m. або́ ма́ці f., indecl. parentsбацькі́ pl.

2) першапача́так -ку m., крыні́ца, прычы́на f.

Envy is the parent of hate — За́йздрасьць — крыні́ца няна́вісьці

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)