drogocenny

drogocenn|y

каштоўны;

~e kamienie — каштоўныя каменні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

драгоце́нный

1. (высокоценимый) кашто́ўны;

драгоце́нные ка́мни кашто́ўныя камяні́ (самацве́ты);

2. перен. дарагі́;

драгоце́нный друг дарагі́ друг.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

груз в разн. знач. груз, род. гру́зу м.;

подня́ть груз падня́ць груз;

це́нный груз кашто́ўны груз.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АКСІНІ́Т (ад грэч. axinē сякера),

мінерал падкласа сілікатаў, бораалюмасілікат (Ca, Mn, Fe)3Al2Bo3(Si4O12)OH. Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, зялёнага, жоўтага, карычневага і інш. колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактна-метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў. Другасны каштоўны камень.

Аксініт.

т. 1, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДУЛЯ́Р (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі),

мінерал, адносна чыстая разнавіднасць артаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Характэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. Адуляр з ірызацыяй у блакітнавата-сініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вытв-сці.

Адуляр.

т. 1, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБЛЕ́Т (франц. doublet ад double двайны),

1) адзін з 2 аднолькавых прадметаў; другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, б-цы і інш. 2) Падроблены каштоўны камень, склеены з 2 частак, з якіх толькі верхняя з’яўляецца сапраўднай.

3) 2 выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа.

4) У музыцы — падвойны рэгістр у аргане.

т. 6, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ПРА,

высушаны алеісты эндасперм арэхаў какосавай пальмы. Белыя ці жаўтаватыя кавалачкі таўшчынёй 6—12 мм, пакрытыя скуркай. Мае ў сабе ў сярэднім (у %): вады 5,8, тлушчу 67, вугляводаў 16,5, бялку 8,9. Гарачым прасаваннем з К. атрымліваюць легкаплаўкі алей (tпл 20—27 °C), які выкарыстоўваюць для вырабу какосавага алею, маргарыну, мыла. Макуха — каштоўны корм для жывёл.

т. 8, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nugget [ˈnʌgɪt] n.

1. самаро́дак (пра каштоўны метал);

a gold nugget залаты́ самаро́дак

2. крупі́нка чаго́-н. кашто́ўнага;

nuggets of information крупі́нкі інфарма́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

brut

[bru:t]

adj.

1) ве́льмі сухо́е (віно́)

2) не шліфава́ны (кашто́ўны ка́мень)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

carbuncle

[ˈkɑ:rbʌŋkəl]

n.

а) карбу́нкул -а m.

б) цёмна-чырво́ны кашто́ўны ка́мень

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)