Ко́пустка ’лапатачка для размешвання цеста’ (З нар. сл., Бір.). Параўн. копысць (гл.). Да капаць (гл.). Кантамінацыя з капуста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куралём ’дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’кулём’ (Жыв. сл.). Да кулём. Мабыць, кантамінацыя з куражыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адзеву́ліць ’здзівідь, абмарочыць, ашукаць’ (Нас.), ададзівуліць (словаўтваральная мадэль, як у абакуліць). Магчыма, кантамінацыя з дзявуля дзяўчынка’. Гл. аздзівяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акы́з ’вокліч для адгону коз’ (Грыг.), акызя ’тс’ (КЭС, лаг.). Магчыма, кантамінацыя каза і акыш (гл.). Гл. кыз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцу́к ’таўстатвары чалавек; пацук’ (Нас.; в.-дзв., глыб., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя пуцаты ’мардаты’ і пацук, гл. пуца, пуцак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ра́капыціна, ра́копуціна, ракопу́ціна ’капыт у свінні, авечкі, каровы’ (ТС). Кантамінацыя ра́котка, рако́тка (гл. ракацень) і копыт ’капыт’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рухля́вы ’рухавы’ (саліг., Нар. словатв.; Сл. Брэс.), рухля́вый ’рухавы’ (Сл. Брэс.). Магчыма, кантамінацыя рухавы і рухлівы, гл. рухаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скры́дня ‘крыга’ (валож., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя скрыга з асновай скрыд-, якая ў скрыдэль (гл.), аформленае суф. ‑н(я).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слюпата́ ‘вялікая слота’ (люб., Нар. словатв.). Кантамінацыя слота (гл.) і хлюпаць (гл.); параўн. таксама хлю́па ‘слота, непагадзь’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́шы 1 ’штаны’ (Яўс.). Кантамінацыя клышэнь (гл.) і клёш 1 (гл.).

Клы́шы 2 ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клышавы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)