КО́АНЕН (Аліса Георгіеўна) (17.10.1889, Масква — 20.8.1974),
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1935). Жонка А.Я.Таірава. Скончыла школу Маскоўскага Маст.т-ра (вучаніца К.Станіслаўскага). З 1905 у трупе Таірава, з 1913 у маскоўскіх Свабодным, у 1914—49 Камерным т-рах. Атрымала вядомасць як трагедыйная актрыса. Сцэн. майстэрству ўласцівы інтэлектуальнасць, меладычная распрацоўка сцэн. мовы, пластычная выразнасць. Сярод роляў: Саламея («Саламея» О.Уайльда), Федра («Федра» Ж.Расіна), Адрыена Лекуўрор («Адрыена Лекуўрор» Э.Скрыба), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Эма Бавары («Мадам Бавары» паводле Г.Флабера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНКО́ВІЧ (Сцяпан Сцяпанавіч) (13.5. 1905, в. Беразіно Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.4.1978),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1946). З 1929 на сав. і гасп. рабоце, з 1939 сакратар Бягомльскага райкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну ў тыле ворага, з сак. 1942 у партызанах, камісар атрада, у вер. 1942—снеж. 1943 — партыз. брыгады «Жалязняк», адначасова сакратар Бягомльскага падп. райкома КП(б)Б. Пасля вайны на сав. і парт. рабоце. На радзіме перад школай пастаўлены бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНО́Н (Крышна) (3.5.1896, г. Калікут, Індыя — 6.10.1974),
індыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі. У 1929—47 сакратар інд. лігі ў Лондане — мясц. аддзялення Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Вялікабрытаніі. У 1947—52 вярх.камісар (пасол) Індыі ў Вялікабрытаніі. З 1953 чл.інд. парламента. У 1952—62 прадстаўляў Індыю на ген. асамблеях ААН. Разам з Дж.Нэру адзін са стваральнікаў знешнепаліт. курсу Індыі і ініцыятараў палітыкі недалучэння. З 1957 міністр абароны, пасля кіт.-інд.ўзбр. канфлікту 1962 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКЛЮ́ДАЎ (Валянцін Леанідавіч) (30.7.1910, г. Омск, Расія — 20.5.1979),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Віцебскай і Вілейскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Новасібірскі камуніст.ін-т (1931). З 1933 у органах НКДБ. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. З лют. 1942 камісар, са жн. камандзір партыз. спецатрада НКДББССР «Баявы», які дзейнічаў на тэр. Асвейскага, Дрысенскага, Полацкага, Расонскага, Ашмянскага, Докшыцкага, Мядзельскага р-наў. У 1944—58 у органах Мін-вадзярж. бяспекі БССР, МУС Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАПО́РТ (Рыгор Якаўлевіч) (1890, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 10.2.1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (1935). З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прам-сці СССР. Чл.ЦККП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНСАН ((Robinson) Мэры) (н. 21.5.1944, г. Баліна, Ірландыя),
ірландскі грамадскі і дзярж. дзеяч. Скончыла Трыніты-каледж Дублінскага ун-та і Гарвардскі ун-т (ЗША). Доктар права. У 1969—75 праф. Дублінскага ун-та. Набыла вядомасць як буйны спецыяліст у галіне еўрап. канстытуцыйнага і крымінальнага права, заснавальнік і дырэктар Ірл. цэнтра еўрап. права. Адна з актывістак жаночага руху Ірландыі. Чл.ірл. Сената (1969—89), да 1985 чл. Лейбарысцкай партыі Ірландыі. У 1990—97 прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі. З 1997 вярх.камісарААН па правах чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ГМАН (Аляксандр Абрамавіч) (псеўд.Жалязняк; 1895, г. Мазыр Гомельскай вобл. — 1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. З ліп. 1917 чл. Бабруйскіх Савета і к-таРСДРП(б), з кастр. 1917 нач. чырвонагвардзейскай камендатуры пры к-це РСДРП(б). У 1918 на падп. рабоце на акупіраванай герм. войскамі тэр. Беларусі. Адзін са стваральнікаў Барысаўскага, старшыня Магілёўскага падп. райкомаў РКП(б), чл. Магілёўскага рэўкома, сакратар Магілёўскага пав.к-та РКП(б), чл. губрэўкома. З лют. 1919 на Зах. фронце, камісар брыгады Мазырскай групы войск. Закатаваны польск. інтэрвентамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЯ́ЕЎ (Дзмітрый Цімафеевіч) (5.11.1915, с. Іванаўка Кіраваградскай вобл., Украіна — 5.9.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Чаркаскі дарожна-буд. тэхнікум (1934), вучыўся ў Маскоўскім ваенна-паліт. вучылішчы. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 у партызанах: да крас. 1942 камісар, потым камандзір атрада, з чэрв. 1943 камандзір 101-й партыз. брыгады імя Аляксандра Неўскага, якая дзейнічала на тэр. Старобінскага р-на Мінскай вобл. Загінуў у баі. На месцы гібелі ў в. Калініна Слуцкага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫЯ́Н (Іван Якаўлевіч) (27.4.1913, в. Какошчыцы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.1.1970),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Чл.КПЗБ з 1933. У 1935 сакратар падп. Чамяроўскага раённага, Слонімскага і Навагрудскага акр. к-таў КСМЗБ, чл.ЦК КСМЗБ. Дэлегат II (1935) з’езда КПЗБ. У ліст. 1935 арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў турмы. Пасля вызвалення Зах. Беларусі ў 1939 дэп.Нар. сходу. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў партыз. руху на Слонімшчыне, камісарпартыз. атрада імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага. Пасля вайны на сав. і гасп. рабоце ў Слоніме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНКО́ВІЧ (сапр.Калянковіч) Мікалай Мікалаевіч
(15.1.1951, в. Цна Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.7.1990),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1968. Пісаў на бел. і рус. мовах. Аўтар кніг дакумент. аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не абрываецца зямная сувязь» (1982), «Імя маё — Свабода» (1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Не павінен невядомым быць салдат» (1989), п’ес «Ліпеньскае зарыва» і «Камісар Закаспія» (паст. на туркм. радыё, 1982 і 1985). Даследаваў бел.-рус., бел.-туркм. сувязі, жыццё і службу А.С.Грыбаедава на Беларусі, палескі перыяд жыцця Я.Коласа.