ГАЛЬДШТЭ́ЙН (Элкано Маркавіч) (н. 28.3.1923, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—90). З 1990 узначальвае персанальныя творчыя майстэрні. Асн. работы ў Мінску: комплекс жылых дамоў па вул. Чырвонай (1952—53, у сааўт.), радыётэхнічны каледж (1956), Фундаментальная б-каАН Беларусі (1967), Дом настаўніка (1976), комплексы вучылішча кінамеханікаў і мед. ін-та на праспекце газ. «Праўда» (абодва 1979, у сааўт.); а таксама эксперым. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976); серыя тыпавых школ і дашкольных устаноў (1960—80); краязнаўчы музей у Касцюковічах, школа мастацтваў у Нароўлі (абодва 1989, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙ (Рам Мохан) (22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833),
індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літ. дзеяч. Скончыў вышэйшую мусульм. школу ў г.Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэліг. сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найб. адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэліг.-рэфарматарскае т-вы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Р. ў Калькуце адкрыта першая інд. свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газ. «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на перс. мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філас. твораў Стараж. Індыі, юрыд. даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.
іспанскі дзеяч міжнар.алімп. руху, дыпламат. Маркіз. Скончыў каледж у Германіі і Вышэйшы ін-т бізнесу ў Барселоне. З 1954 чл.Ісп.алімп.к-та (у 1967—70 яго старшыня), займаў пасаду міністра па справах моладзі і спорту ісп. ўрада. У 1973—77 старшыня муніцыпальнага савета Барселоны. У 1977—80 пасол Іспаніі ў СССР і Манголіі. З 1966 чл.Міжнар.алімп.к-та (МАК). У 1980—2001 прэзідэнт МАК. За гады свайго прэзідэнцтва ажыццявіў кардынальную перабудову алімп. руху, што выявілася ў прафесіяналізацыі Алімпійскіх гульняў, пераходу іх на камерцыйную аснову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МУЭЛЬСАН ((Samuelsson) Бенгт Інгемар) (н. 21.5.1934, г. Хальмстад, Швецыя),
шведскі біяхімік. Чл. Шведскай каралеўскай АН, замежны чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў мед.каледж Лундскага ун-та. З 1958 у Каралінскім ін-це (з 1972 праф., з 1982 рэктар), у 1967—72 праф. Стакгольмскага каралеўскага вет. каледжа. Вылучыў і ўстанавіў хім. структуру і біяхім. якасці некат. простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай к-ты, а таксама, што арахідонавая к-та і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядз. клетках жывёльных арганізмаў. Нобелеўская прэмія 1982 (разам з С.Бергстрэмам і Дж.Р.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ДА-КАШАЛЁВА,
горад у Беларусі, цэнтр Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. За 48 км ад Гомеля. Чыг. ст. Буда-Кашалёўская на лініі Мінск—Гомель. 9,5 тыс.ж. (1995).
Да 1861 вёска Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. З 1877 чыг. станцыя Лібава-Роменскай чыг. У 1888 заснавана прадпрыемства па вырабе драўляных дэталей ткацкіх станкоў. У 1897 — 517 ж. З 1924 цэнтр Буда-Кашалёўскага р-на. З 27.9.1938 гар. пасёлак. З да 27.11.1943 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 485 чалавек. У 1959 — 4,6 тыс.ж., у 1969 — 7,2 тыс.ж. З 31.12.1971 горад.
У Буда-Кашалёве харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Буда-Кашалёўскі аграрна-тэхнічны каледж. Брацкія магілы сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́ФІ (Муамар) (н.вер. 1942, г. Сірт, Лівія),
палітычны і дзярж. дзеяч Лівіі. Скончыў Лівійскі ун-т, ваен.каледж (1965). Стварыў і ўзначаліў арг-цыю «Свабодныя афіцэры юніяністы-сацыялісты» (1964). Удзельнік рэвалюцыі 1.9.1969, якая скінула манархію. У 1969—79 старшыня Савета рэв. камандавання (вышэйшы орган улады), галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. У 1970—72 прэм’ер-міністр і міністр абароны, у 1977—79 ген. сакратар Усеагульнага нар. кангрэса (вышэйшы орган заканад. улады). У 1979 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад. Фактычна з’яўляецца кіраўніком краіны, галоўнакаманд. узбр. сіламі, мае неабмежаваную ўладу як кіраўнік Рэвалюцыі 1 верасня. Аўтар «Зялёнай кнігі» (1976—79), у якой выклаў сваю грамадска-паліт. праграму (т.зв. трэцяя сусв. тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЕ РЭА́ЛЬНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА,
агульнаадукацыйная сярэдняя навуч. ўстанова ў 1885—1918 у Магілёве. Уваходзіла ў Віленскую навуч. акругу. Утрымлівалася за кошт казны, збораў за навучанне і сродкаў мясц.т-ва ўзаемнага крэдыту. Мела 7 класаў і падрыхтоўчае аддзяленне. У 1907 навучалася 236 юнакоў, у 1915—321. Працавалі выкладчыкі з ун-таў Парыжа, Масквы, Пецярбурга, Варшаўскага політэхн. ін-та і інш. Выкладаліся: рус., ням. і франц. мовы, геаграфія, прыродазнаўства, гісторыя, хімія, заканазнаўства, матэматыка, фізіка, касмаграфія, маляванне, чарчэнне, асновы ваен. навукі, музыка, гімнастыка. Выпускнікі мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхн. і с.-г.навуч. ўстановы, на фізіка-матэм. ф-ты ун-таў. Цяпер у будынку М.р.в. пед.каледж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́МЧАНД (сапр.Дханпатрай Шрывастаў; 31.7.1880, Ламхі, каля г. Варанасі, Індыя — 8.10.1936),
індыйскі пісьменнік. Скончыў Алахабадскі каледж (1904). Пісаў на мовах урду і хіндзі. Творчасць П. развівалася пад уздзеяннем інд.нац.-вызв. руху. Аўтар рэаліст. раманаў «Прытулак» (1918), «Прыстанак кахання» (1922), «Арэна» (1925), «Поле бітвы» (1932), «Ахвярная карова» (1936) і інш. Апавяданні (зб-кі «Сем лотасаў», 1914, «Ратны шлях», 1932, «Саван», 1937) і публіцыстыка адзначаны антыкалан. і антыфеад. накіраванасцю.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Дрэва вады. Мн., 1959;
Рус.пер. — Избранное. М., 1989;
Рассказы. Нирмала. М., 1958;
Ратный путь: Рассказы. М., 1969.
Літ.:
Рахбар Х. Жизнь и творчество Премчанда: Пер. с хинди. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́Н Муджыбур, шэйх Муджыб (17.3.1920, Тунгіпура, Індыя — 15.8.1975), палітычны і дзярж. дзеяч Бангладэш. Скончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідэр) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усх. Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваен. ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усх. Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. З 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Нар. Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сац. пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканам. крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х г. Забіты ў выніку дзярж. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІГМЕН ((Seligman) Бен Барух) (20.11.1912, г. Ньюарк, ЗША — 1970),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Бруклінскі каледж (1934), ступень магістра атрымаў у Калумбійскім ун-це (1936). У 1941—45 працаваў ва ўрадавых установах ЗША, выкладаў у Бруклінскім каледжы (1947—49). У 1950—60-я г.эканам. эксперт шэрагу прафс. арг-цый ЗША. З 1965 праф. эканомікі і дырэктар даследчага цэнтра па праблемах прац. адносін Масачусецкага ун-та. Аўтар манаграфій па пытаннях працы, цэн, гісторыі эканам. вучэнняў, навук. працы па розных аспектах сац. адносін у сучасным грамадстве — праблемах беднасці, уплывах аўтаматызацыі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Основные течения современной экономической мысли. М., 1968;
Сильные мира сего: бизнес и бизнесмены в американской истории. М., 1976.