адна змер стрымання ў бел. крымінальным працэсе. Заключаецца ў адабранні ад падазронага або абвінавачанага абавязацельства не адлучацца з месца пражывання або часовага знаходжання без дазволу адпаведнай службовай асобы, якая праводзіць дазнанне, следчага, пракурора, суда. У выпадку парушэння гэтай меры да таго, хто даваў абавязацельства, можа быць ужыта больш строгая мера стрымання — пра што ён і папярэджваецца (арышт, зняволенне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЫМІНА́НТ [ад лац. discriminans (discriminantis) які распазнае, раздзяляе] алгебраічнага ўраўнення, выраз, які складаецца з каэфіцыентаў ураўнення і ператвараецца ў нуль у тым і толькі ў тым выпадку, калі сярод каранёў ураўнення ёсць роўныя. Напр., Д. квадратнага ўраўнення x2 + px + q = 0 роўны p2−4q, кубічнага ўраўнення x3 + px + q = 0 роўны −4p3−27q2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВІ́ЗСКАЯ ДУША́,
адзінка ўліку мужчынскага насельніцтва Рас. імперыі ў 1718—1887 (у Сібіры да 1899). Тэрмін узнік у сувязі з заменай падворнага абкладання падушным падаткам. У выніку рэвізій складаліся т.зв. рэвізскія сказкі на асоб. якія ўлічваліся рэвізіямі і атрымалі назву Р.д. Кожная Р.д. лічылася наяўнай да наступнай рэвізіі нават у выпадку смерці чалавека (адсюль — «мёртвыя душы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́НА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня шчасця, выпадку і ўдачы.
Першапачаткова шанавалася як апякунка ўраджаю, мацярынства і жанчын. Яе выяву змяшчалі на манетах амаль усе рым. імператары. Ф. ўяўлялі прыгожай статнай жанчынай з рогам дастатку ў руцэ, часам на шары або коле (сімвал пераменлівасці лёсу), ці з павязкай на вачах. У пераносным сэнсе Ф. — шчаслівая доля, удача, шанцаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ostateczność
ostatecznoś|ć
ж. крайнасць, неабходнасць;
w ~ci — у крайнім выпадку; у выпадку крайняй неабходнасці;
wpadać z jednej ~ci w drugą — пераходзіць з адной крайнасці ў іншую;
doprowadzić kogo do ~ci — давесці каго да крайнасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЯРЫСКО́П,
аптычная прылада для вызначэння ступені палярызацыі святла на аснове інтэрферэнцыі палярызаваных прамянёў.
Тыповы П. — П. Савара, які складаецца з 2 склееных пласцінак крышталічнага кварцу і аналізатара. Пласцінкі маюць аднолькавую таўшчыню і выразаны так, што іх аптычныя восі складаюць вугал 45°з воссю П. Пры падзенні часткова палярызаванага святла ў полі зроку прылады назіраюцца інтэрферэнцыйныя палосы. У выпадку поўнасцю непалярызаванага святла палосы адсутнічаюць пры любой арыентацыі прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫ АНСА́МБЛЬу фізіцы,
сукупнасць вялікай (у гранічным выпадку бясконцай) колькасці аднолькавых неўзаемадзейных фіз. сістэм («копій» дадзенай сістэмы), якія знаходзяцца ў аднолькавых макраскапічных станах. Пры гэтым мікраскапічныя станы сістэм, што складаюць С.а., могуць адрознівацца, аднак сукупнасць іх павінна адпавядаць зададзеным значэнням макраскапічных параметраў з дакладнасцю да неістотна малых флуктуацый. С.а. — адно з асноўных паняццяў статыстычнай фізікі, якое дазваляе выкарыстоўваць метады імавернасцей тэорыі для апісання ўласцівасцей фіз. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФІЛІЯ́ЦЫЯ (ад англ. affiliate далучаць, звязваць),
1) імкненне чалавека да аб’яднання, знаходжання ў супольнасці зінш. людзьмі. Тэндэнцыя да афіліяцыі ўзрастае ў выпадку ўцягнення суб’екта ў патэнцыяльна небяспечную, стрэсавую (гл.Стрэс) сітуацыю. Блізкасць да інш. людзей зніжае трывогу, змякчае фізіял. і псіхал. стрэсы. Блакіраванне афіліяцыі выклікае пачуццё адзіноты, адчужанасці, параджае фрустрацыю.
2) Прыём у члены; далучэнне ў якасці аддзялення, філіяла і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНАТА́Ф (ад грэч. kenotaphos пустая магіла),
магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж. Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка (напр., памерлага на чужыне) нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з уяўленнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць супакаення. К. трапляюцца пры раскопках стараж. могільнікаў, у т. л. курганаў на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБВЕ́НЦЫЯ (ад лац. subventio дапамога),
грашовая сума, якая выдзяляецца дзяржавай з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню на пэўны тэрмін і на канкрэтныя мэты для выраўноўвання сац.-эканам. развіцця адпаведнага нац.-дзярж. або адм.-тэр. ўтварэння. У адрозненне ад датацыі С. павінна быць выкарыстана строга па мэтавым прызначэнні і ва ўстаноўлены тэрмін; у адваротным выпадку С. падлягае вяртанню ў орган, які яе прадаставіў.