Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
камуніка́цыя, ‑і, ж.
1.часцеймн. (камуніка́цыі, ‑ый). Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга‑, цёпла‑, газа- і водазабеспячэння. Падземныя камунікацыі. □ Магутным артылерыйскім агнём і масіраванымі налётамі авіяцыі разгромлены важнейшыя камунікацыі праціўніка.Жычка.
2.толькіадз. Абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы. Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.
[Лац. communicatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́гарадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыгарада; знаходзіцца ў прыгарадзе. Прыгарадныя жыхары. Прыгарадны завод. Прыгарадны раён.// Які знаходзіцца паблізу горада. Прыгарадны лес. Прыгарадная зона. □ Пачалася аблава па ўсім гарадку і па прыгарадных вёсках.Чорны.
2. Які мае адносіны да транспартных зносін паміж горадам і прыгарадам. Прыгарадныя касы. Прыгарадны поезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ АКТ,
дзеянне або заява органаў знешніх зносін і службовых асоб суб’ектаў міжнар. права, якія цягнуць за сабой міжнар.-паліт. або прававыя вынікі. Міжнар. практыка выпрацавала разнастайныя Д.а. (устанаўленне дыпламат. адносін, уручэнне даверчых грамат, заявы з выкладаннем пазіцыі і да т.п.). Іх выкарыстанне вызначаецца міжнар. звычаямі і пагадненнямі, пратакольнымі правіламі і нормамі ўнутрыдзярж. права па пытаннях дыпламат. службы. Пад Д.а. разумеюцца таксама пісьмовыя дыпламат. дакументы (дагавор міжнародны, нота, мемарандум і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПІ́НІ (Carpini) Джавані дэ Плана (1182, г. Перуджа, Італія — 1252),
італьянскі падарожнік, манах-францысканец. У 1245 па даручэнні папы Інакенція IV здзейсніў падарожжа з г. Ліён (Францыя) у Манголію з мэтай устанаўлення з ёй дыпламат.зносін. Яго шлях прайшоў праз Чэхію, Кракаўскае ваяв., Кіеў, нізоўі Волгі, узбярэжжа Аральскага м., Сямірэчча, пустыні і горы Цэнтр. Азіі. У творы «Гісторыя манголаў» апісаў прыроду, гаспадарку, гісторыю і дзярж. лад краін, якія наведаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМО́ЎНІК,
даведачнае кніжнае выданне, прызначанае для зносін на замежных мовах у розных жыццёвых сітуацыях. Пабудаваны ў выглядзе тэматычна аб’яднаных рэплік рознага тыпу і найб. частотнай агульнаўжывальнай лексікі. Бывае двух- («Руска-беларускі размоўнік» А.Я.Міхневіча, 1991; «Англа-беларускі размоўнік» Міхневіча і Н.М.Навічэнка, 1992) і шматмоўны («Ілюстраваны англа-французска-нямецка-рускі размоўнік Сольмана», 1991). Можа выкарыстоўвацца ў якасці падручніка для першапачатковага вывучэння замежнай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́СЦКІЯ КА́РТЫ.
Адлюстроўваюць аб’екты турыстычнага значэння і абслугоўвання турыстаў. На іх паказаны архітэктурныя і гіст. помнікі, запаведнікі, нац. паркі, музеі, гасцініцы, турысцкія базы, кемпінгі на фоне агульнагеагр. элементаў (шляхі зносін, нас. пункты, гідрасетка, лясы і інш.). Адрозніваюць Т.К.: агульныя, спецыялізаваныя (для аўтамабільнага, пешаходнага турызму), аглядныя (ахопліваюць буйныя рэгіёны), карты асобных мясцовасцей (нац. паркі, гарады і інш.), пешаходных, лыжных, аўтамабільных, водных маршрутаў і інш. Суправаджаюцца тэкстам, фотаздымкамі, малюнкамі, паказальнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лагагра́ма
(ад гр. logos = слова + -грама)
скарочаная форма мовы, неабходная ў некаторых сітуацыях зносін (напр. тэлеграма, ваенная каманда, рэклама і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРТНО́ЎСКІ Дзмітрый Піліпавіч (1.11.1902, в. Цярэшкавічы Гомельскага р-на — 11.3.1970),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў Гомельскі тэхнікум шляхоў зносін (1922), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У ВМФ з 1922. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну нач. штаба ВПСВМФ, удзельнік арганізацыі абароны Севастопаля, Ленінграда, Запаляр’я, вызвалення Севастопаля, Прыбалтыкі. З 1945 нач. штаба і камандуючы ВПС флоту, з 1952 нач. Вышэйшых афіцэрскіх курсаў. У 1954—61 у апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ Генадзь Міхайлавіч (н. 1.11.1945, Мінск),
бел. псіхолаг. Д-рпсіхал.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). З 1974 у БДУ (з 1992 заг. кафедры). З 1993 прэзідэнт Бел.рэсп.т-ва псіхолагаў. Навук. працы па псіхал. праблемах свядомасці асобы, мыслення, мовы як сродку зносін паміж людзьмі.
Тв.:
Диалог и мышление. Мн., 1983;
Психология внутреннего диалога. Мн., 1988;
Псіхалогія ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы // Адукацыя і выхаванне. 1993. № 10.