Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
зго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Станоўчы адказ, дазвол на што‑н. Даць згоду. Кіўнуць у знак згоды. □ Цімка, не пытаючыся згоды, узяў Кіру і Лёдзю пад рукі і павёў на Цэнтральную плошчу.Карпаў.Мясцовая фабрыка.. закрылася, і Джыавані са згоды сям’і разам з групай суайчыннікаў паехаў за акіян.Лынькоў.
2. Узаемная дамоўленасць; дагавор. Прыйсці да згоды. □ Князі тым часам між сабою Праз пасланцоў перагаворы Вядуць, каб справу скончыць згодай.Бітэль.
3. Супадзенне думак; аднадушша. Выказаць згоду з рашэннямі з’езда.
4. Мірныя, сяброўскія адносіны. Жыць у згодзе. □ Няхай жа будзе Між намі згода, Дружба, людзі, Ад году ў год, Ад веку ў век!Бялевіч.Згода будуе, нязгода руйнуе.Прыказка.
5.безас.узнач.вык. Дамовіліся, пярэчанняў няма. Значыць — згода, значыць, не пярэчыш, значыць, дачакаюся сустрэчы.А. Вольскі.— Ну, што, згода? Едзем?.. Будзем разам працаваць на заводзе.Зарэцкі.
•••
У згодзезчым (кніжн.) — у адпаведнасці з чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тыкі — энклітычная часціца, што далучаецца да слоў для пацвярджэння сказанага: мне тыкі гэта на руку (Нас.), my ŭżo uwidzieli, szto tyki i praŭda (Ф. Багушэвіч). Параўн. макед.тики ‘ну вось’: така тики! ‘значыць так!’ (з адценнем недаверу). Аналагічныя па паходжанні з тыка1, такі2, ‑тка/‑ткі‑ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неабмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва абмежаванне ў чым‑н. Неабмежаваная колькасць. Неабмежаваная ўлада. □ Мастацкая літаратура заклікана адлюстроўваць усе сферы дзейнасці чалавека, значыць, і выяўленчыя сродкі яе практычна неабмежаваныя.Юрэвіч.[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя] стварыла ўсе ўмовы для неабмежаванага росквіту творчых сіл і магчымасцей чалавека.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагля́двацца, ‑аецца; незак.
1. Тое, што і праглядацца (у 1 знач.). Праз густы, засаджаны старымі ясенямі і кустамі сквер праглядваліся два дамы — каменны і драўляны.Місько.Новае сховішча.. [Весялову] не спадабалася. Яно праглядвалася наскрозь, а значыць, і прастрэльвалася.Шашкоў.
2.Зал.да праглядваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Зрабіцца круглейшым; набыць акруглую форму; акругліцца. Алёшка вымыў пражку ў расе і стаў абчышчаць яе ад іржы. Раптам вочы яго акруглелі, на твары з’явілася ні то здзіўленне, ні то спалох.. Значыць, тут ён, бацька, загінуў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку.Каршукоў.
2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой‑н. справы. Тупаніны было на цэлы месяц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрышчо́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад хрысціць.
2.узнач.прым. Які мае адносіны да абраду хрышчэння, падвергнуты абраду хрышчэння. Хрышчоны бацька. □ — Як няма? Што значыць няма? Кожны хрышчоны чалавек павінен мець метрыку... Ты што, згубіў яе? — запытаў старшыня.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суча́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да сваёй эпохі. У сучаснай беларускай мове шмат службовых слоў для ўстанаўлення сувязей паміж членамі сказа.Цікоцкі.Для сучаснага чытача гэта ўжо ў значнай ступені мастацкі дакумент пачуццяў і спраў мінулых дзён.Гіст. бел. сав. літ.Раіса іграла мелодыі сучасных песень, а гэта было зразумела і проста.Шамякін.
2. Які знаходзіцца на ўзроўні свайго веку, адпавядае патрабаванням свайго часу. Дасягненні сучаснай навукі. Сучаснае абсталяванне. Сучасныя хуткасці. □ Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць.Самуйлёнак.Значыць, мы з табой адсталыя, Значыць, несучасныя: Месім гурбы не расталыя Напрадвесні ў лесе часта мы .. І зрываем на праталінах Сонтравы зеанкі зубчастыя... Гэта значыць: не адсталыя, Значыць, мы з табой сучасныя.Жычка.// Важны для цяперашняга моманту; выкліканы патрабаваннямі свайго часу; актуальны. Сучасная тэма.
3. Які адбываецца цяпер, у дадзены час; цяперашні. [Міколка:] — Сучаснае жыццё, яно ў нашых руках!Нікановіч.Сучаснымі крыніцамі жыўлення азёр з’яўляюцца дажджавыя, снегавыя, рачныя і грунтавыя воды.«Прырода Беларусі».
4.узнач.наз.суча́снае, ‑ага, н. Цяперашні час; падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час. Гадае той аб прышласці далёкай, Хто верыць у сучаснае душой.Глебка.[Якаў] расказаў мне пра ўсё сваё мінулае, а тое сучаснае, пра што будзе ісці гаворка далей, адбылося, як кажуць, на маіх вачах.Кулакоўскі.
•••
Сучаснае пяцібор’егл. пяцібор’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
héißen
*
1.
vt
1) называ́цца, клі́каць
j-n willkómmen ~ — віта́ць каго́-н.
2) зага́дваць
2.
vi
1) называ́цца, мець імя́ [на́зву]
er heißt Paul — яго́ заву́ць Паўль
2) зна́чыць
das heißt — гэ́та зна́чыць
was soll das ~? — што гэ́та зна́чыць?
was heißt das auf Belarússisch? — што гэ́та азнача́е па-белару́ску?
das will schon (étwas) ~! — гэ́та ўжо́ не́шта зна́чыць!
3.
:
vimp
es heißt… — як ка́жуць…
hier heißt es entwéder – óder — тут прыхо́дзіцца выбіра́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)