зна́чыць², -чу, -чыш, -чыць; незак., што.

Мець які-н. сэнс, важнасць, каштоўнасць, выражаць што-н.

Яго абяцанні мала значаць.

Нічога не значыць.

Адчуваю сябе цудоўна — вось што значыць добра адпачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зна́чыць¹, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., каго-што.

1. Памячаць, ставячы знак, метку і пад.

З. старонкі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вызначаць, указваць сабой шлях, дарогу і пад.

|| зак. пазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

значы́ць несов., разг.: каро́ва з. коро́ва пе́ред отёлом

зна́чыць II

1. несов. (иметь смысл, значение) зна́чить;

што гэ́та з.? — что э́то зна́чит?

2. вводн. сл., разг. зна́чит; сле́довательно;

3. в знач. союза ита́к, сле́довательно; по-э́тому;

нічо́га не з. — ничего́ не зна́чит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

зна́чыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

1. Памячаць, ставячы знак, метку і пад. Кастусь нарыхтаваў альховых пруткоў, і яны пачалі адбіраць і значыць кусты. Дубоўка. Авечку латкамі, бывае, значаць, каб распазнаць у табуне лягчэй. Таўлай.

2. Вызначаць, указваць сабой шлях, дарогу і пад. Твой сын болей гора не ўбачыць, Што зведалі маці і бацька, Бо сцяг яму Леніна значыць Дарогу ў заўтра, у вякі. Прыходзька. Дарогу значаць рэк і рэчак Ступені стромкія плацін. Гаўрусёў.

зна́чыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Мець той ці іншы сэнс, азначаць (пра словы, знакі, жэсты і пад.). Так, звузіла сваё значэнне слова бульба, якое ў лацінскай мове значыла клубень, караняплод (лац. bulbus — «клубень»), а ў беларускай толькі пэўны від караняплодаў. Юргелевіч. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. // Сведчыць аб чым‑н. Цётка маўчала, а гэта значыла: жыць было можна. Ракітны.

2. Мець значэнне, вагу, быць істотным; адыгрываць ролю. Цяпер Бондар рэдка думае пра Гэлю, а яшчэ чатыры, нават тры гады назад яна значыла для яго вельмі многа. Навуменка. У руках сініца значыць Больш за жураўля ў блакіце. Маляўка.

3. у знач. пабочн. Такім чынам, выходзіць. Удзень з дрэў капала. Надвячоркам жа на галінах выраслі тонкія ледзяшы. Значыць, пачало падмарожваць. Бяспалы. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.

•••

Нічога не значыць — не мець значэння, быць неістотным; не адыгрываць ролі. Коска для .. [Мікалая] нічога не значыла — нуль, не больш. Якімовіч.

Што значыць хто ці што — пры ўказанні на асаблівасць каго‑, чаго‑н., пры жаданні растлумачыць што‑н. уласцівымі каму‑, чаму‑н. якасцямі. — Вось што значыць Савецкая ўлада, — задаволена гаварыў Лазавік. — Папы і тыя стрыгуцца, ідуць нам служыць. Хомчанка.

значы́ць, ‑чы́ць; незак.

Абл. Паказваць на цельнасць (звычайна пра карову). Наста думае, што карова будзе цяліцца толькі ў канцы месяца, а можа аж пасля каляд, нядаўна значыць пачала. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́чыцьII

1. (абазначаць) beduten vt, Bedutung hben;

што гэ́та зна́чыць? was bedutet [heißt] das?, was hat das zu beduten?, was soll das hißen;

гэ́та нічо́га не зна́чыць das hat nichts zu sgen, das tut nichts zur Sche;

гэ́та што-н ды зна́чыць! das will schon (et)-was hißen!, das ist schon (et)was!;

2. (мець значэнне, сілу, вагу) wert sein, beduten vt, influss hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

зна́чыццаII, зна́чыцьI пабочн. слова разм lso, dahr; dshalb, flglich (такім чынам)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

пазна́чыць гл. значыць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вымеча́ть несов. зна́чыць, памяча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

viz [vɪz] adv. fml менаві́та, гэ́та зна́чыць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

зна́чит вводн. сл., разг. зна́чыць, зна́чыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)