ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Злучаць, звязваць што‑н. з чым‑н. пэўным чынам. Ядналі мы воды: з ракою раку, І мора да мора цягнула руку. Кляшторны.

2. Злучаць, збліжаць каго‑, што‑н. з кім‑, чым‑н., утвараючы адзінае цэлае. Аксана любіла вячэры, яны хораша ядналі сям’ю, збліжалі дзяцей з бацькамі, з бабуляй. Шамякін. // Змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе. Маладая паэзія, якая моцна стаіць на родным грунце, арганічна яднае ў сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы. Рагойша.

3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей. Сташэўскі. Спачатку камсамольцы займаюцца культурна-асветнымі справамі, яднаюць вакол сябе вясковую беднату. Хведаровіч.

4. Ствараць паміж кім‑н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. І дружба верная з табой, І роднасць нас яднае. Камейша. Нас з гэтай дзяўчынай яднала нешта адно, і гэта адно была наша маладосць. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zusámmenstecken

1. vt ско́лваць, злуча́ць, змацо́ўваць;

die Köpfe ~ гамані́ць, шапта́цца

2.* vi быць неразлу́чным

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Суна́дзкі ’вяровачкі для падвешвання нітоў’ (калінк., Сл. ПЗБ), су́назкі ’дзве планкі, як часткі набілак, са шпарамі, у якія ўстаўляюцца бёрда’ (Янк. 1), су́назка ’кій, які ўсаджваецца ў “вушы” кубла’ (мазыр., ГЧ). Слова таго ж кораня, што і снадзь (гл.), да прасл. *snaditi ’злучаць, змацоўваць’; магчыма, ад незахаванага *сунадзіць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bridge​3 [brɪdʒ] v.

1. будава́ць мост;

The river was bridged last year. Летась праз раку быў пабудаваны мост.

2. злуча́ць

♦

bridge the gap/gulf/divide пераадо́лець разыхо́джанне (у поглядах, ідэях і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

merge [mɜ:dʒ] v.

1. (into/with) аб’ядно́ўвацца; злуча́цца; зліва́цца;

The two countries merged into one. Абедзве краіны аб’ядналіся ў адну;

Her life merged with his. Яе жыццё злучылася з яго (жыццём).

2. аб’ядно́ўваць; злуча́ць; зліва́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

assoziíeren

1. vt злуча́ць, ядна́ць

2. ~, sich (mit D) увахо́дзіць у кампа́нію [тавары́ства] (з кім-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і ме́шаны; незак.

1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.

М. кашу.

2. што з чым. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.

М. пясок з цэментам.

3. Замешваць корм для жывёлы.

4. перан., каго-што ў што. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).

Не мяшай мяне ў гэту справу.

5. што і без дап. Пераворваць глебу (разм.).

|| зак. памяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і -ме́шаны (да 1 знач.) і змяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і зме́шаны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыць, шы́ю, шы́еш, шы́е; шы́ты; незак.

1. што. Вырабляць, змацоўваючы ніткай краі скроенай тканіны, скуры.

Ш. касцюм.

Ш. боты.

2. што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай і інш. матэрыялам.

Ш. альбом.

Хірургу даводзіцца больш ш., чым рэзаць.

3. чым і па чым. Вышываць, расшываць.

Ш. гладдзю.

◊

Шыта-крыта (разм.) — пра што-н. дрэннае, несамавітае, што застаецца ў тайне.

|| зак. сшыць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты (да 1 знач.).

|| наз. шыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. шве́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Швейная майстэрня.

Швейная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

link​2 [lɪŋk] v. (to/with) звя́зваць, злуча́ць;

Success in business is closely linked with self-confidence. Поспех у бізнесе цесна звязаны з непахіснай верай у сябе;

link one’s arm through another’s узя́ць каго́-н. пад руку́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verzáhnen vt тэх.

1) счапля́ць, зніто́ўваць

2) злуча́ць у зубцы́

3) нараза́ць зубцы́ (на чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)