Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Úntatf -, -en (жу́даснае) злачы́нства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Blúttatf -, -en крыва́вае злачы́нства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
misconduct[ˌmɪsˈkɒndʌkt]n.fml
1. дрэ́нныя паво́дзіны; парушэ́нне дысцыплі́ны
2. службо́вае злачы́нства
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ЛАМБРО́ЗА (Lombroso) Чэзарэ (6.11.1835, г. Верона, Італія — 9.10.1909),
італьянскі судовы псіхіятр і крыміналіст, заснавальнік антрапалагічнай школы права. Скончыў Павійскі ун-т (1858). З 1862 праф. Павійскага, з 1896 Турынскага ун-таў. Л. сцвярджаў, што злачынства звычайная з’ява, што існуе асобы тып «прыроджанага злачынцы», які не можа не рабіць злачынства; ён валодае асобымі фіз. прыкметамі («стыгматамі»), напр., у яго нізкі лоб, сплюшчаны нос, рэдкая барада і да т. п. Пазней Л. прызнаваў значэнне сац. прычын злачыннасці, што дало падставу лічыць яго тэорыю біясацыялагічнай. Паводле сваіх паліт. поглядаў Л. — прыхільнік расавай тэорыі.
Тв.:
Рус.пер. — Гениальность и помешательство: [Сб. работ]. М., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЗІ́МАСЦЬу праве,
юрыдычныя вынікі, якія звязаны з вынясеннем абвінаваўчага прыгавору і дзейнічаюць пасля адбывання вінаватым устаноўленага пакарання. С. разглядаецца як абцяжваючая адказнасць, акалічнасць пры ўчыненні новага злачынства. Наяўнасць С. можа пацягнуць пэўныя абмежаванні ў выбары месца пражывання і месца працы. Паводле КК Рэспублікі Беларусь за асуджаным пры пэўных умовах на працягу тэрміну С. можа ажыццяўляцца прафілактычнае назіранне або прэвентыўны нагляд. Тэрміны пагашэння С. ўстаноўлены заканадаўствам з улікам характару ўчыненага злачынства, віду і тэрміну пакарання. Пагашэнне або зняцце С. анулюе ўсе прававыя вынікі, звязаныя з С. Гл. таксама Рэцыдыў злачынстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСАЛО́ГІЯ (ад франц. trace след + ...логія),
раздзел крыміналістыкі, які вывучае сляды і распрацоўвае прыёмы, метады і навук.-тэхн. сродкі іх выяўлення, фіксацыі і даследавання. Адрозніваюць сляды: чалавека, прылад злачынства, інструментаў, вытв. механізмаў, трансп. сродкаў. Трасалагічная ідэнтыфікацыя аб’екта ажыццяўляецца шляхам супастаўлення яго агульных і прыватных прыкмет з прыкметамі, што адбіліся ў следзе. Трасалагічная экспертыза дазваляе ідэнтыфікаваць чалавека па слядах рук, ног, зубоў; абутак — па яго слядах; прылада злачынства і інструменты — па слядах злому, разрэзу, рассячэння і г.д.; трансп. сродак — па слядах ад хадавой часткі, ад выступаючых дэталей. шырока выкарыстоўваецца ў практыцы расследавання злачынстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыміна́л
(польск. kryminał < ням. Kriminal, ад лац. criminalis = злачынны)
крымінальная справа, злачынства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крыміна́льнік, ‑а, м.
Той, хто ўчыніў злачынства супраць жыцця або маёмасці. [Цімох Будзік] адбыў два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы, сядзеў як крымінальнік.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)