просмотре́ть сов.

1. (ознакомиться) прагле́дзець;

2. (пропустить) прапусці́ць, прагле́дзець, недагле́дзець, не заўва́жыць;

3. (какое-то время) праглядзе́ць;

все глаза просмотре́ть усе́ во́чы прагле́дзець;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

frner

1. a дале́йшы

2. adv дале́й; апрача́ таго́;

~ ist zu bemrken… акрамя́ таго́, трэ́ба заўва́жыць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацеміцьзаўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміць ’разумець’. Як і рус. тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр. тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч. τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прастрэ́ч, прострэ́ч ’прастуда ад ветру’ (ТС). Фармальна і семантычна можна параўнаць з укр. пристрі́т, при́стреч ’хвароба, якая, па павер’ях народа, здараецца ад благой сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’сурокі’. Далей да сустрэча, устрэць з іншай прыстаўкай: *про‑стрэт‑jъ. Сюды ж, магчыма, простро́чыц ’прапусціць, не заўважыць’: не прастрачы воўка (тураў., Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Схамяну́цца ’раптам успомніць, заўважыць памылку’, ’падхапіцца, здрыгануцца’ (ТСБМ), ’спахапіцца, апамятацца’ (Нас., Касп., Растарг., Янк. 3., Сержп.), ’супакоіцца, сціхнуць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’страпянуцца’ (Нар. Гом.), схамыну́тысь ’адумацца, апамятацца’ (Клім.). Параўн. укр. схаменутися ’тс’. Узыходзіць да *sъ‑xa‑menǫti sę (Мяркулава, Этимология–1983, 62), паводле ЕСУМ (5, 490), з с.-в.-ням. schamen, schëmen ’саромецца’. Гл. хамянуцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hasten [ˈheɪsn] v.

1. спяша́цца; ху́тка, не адклада́ючы рабі́ць (што-н.);

hasten to remark адра́зу/не адкла́дваючы заўва́жыць

2. fml падганя́ць, прыспе́шваць (каго-н.)

3. паскара́ць (крокі, ад’езд і да т.п.)

hasten away [ˌheɪsnəˈweɪ] phr. v. : hasten away home паспяша́цца да ха́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

cop2 [kɒp] v.

1. атрыма́ць або́ перажы́ць што-н. непрые́мнае

2. заўва́жыць, прыме́ціць

3. infml злаві́ць, заста́ць, накры́ць, засту́каць;

cop smb. at it злаві́ць каго́-н. на ме́сцы злачы́нства

cop it BrE, slang атрыма́ць на ганя́й; тра́піць у непрые́мнае стано́вішча

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

будзёншчына, ‑ы, ж.

Штодзённыя клопаты; жыццё, нецікавае сваёй аднастайнасцю. [Клаўдзя:] — У жыцці ёсць праца, ёсць будзёншчына. І вельмі цяжка бывае заўважыць, памыліўся ты [ці] зрабіў правільна. Савіцкі. [Рыгор:] — Я радуюся, таварыш Міхась, што папаў у гэтыя ўмовы жыцця; я шчаслівы, што не закалыхала мяне мястэчка сваёю будзёншчынаю. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умя́ціна, ‑ы, ж.

Паглыбленне, утворанае ўдарам, ціскам. На абшыўцы катла [паравоза] і цяпер яшчэ можна было заўважыць сляды ўмяцін ад былых варожых абстрэлаў. Васілёнак. У пакоі нікога не было, пусты быў і ложак, толькі ўмяціна на белай капе сведчыла, што на ім нядаўна нехта ляжаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)