уплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Запырскаць чым‑н.; запэцкаць. Уплюхаць фартух у раствор гліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапэ́цкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазапэцкваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уке́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Упэцкаць, запэцкаць, умазаць у што‑н. Укеўзаць касцюм у дзёгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уму́рзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць, замурзаць у што‑н. Умурзаць твар у чарніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́дзгаць ’пэцкаць, брудзіцца’ (Касп.). У выніку кантамінацыі бел. вэдзгаць, вэзгаць (гл.) і рус. (эа)мыэгаць ’завэдзгаць, запэцкаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць брудным, запэцкаць.

2. перан. Зусім сапсаваць; зрабіць дрэнным, непрыгодным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашмальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Запэцкаць да бляску, працягла або неахайна карыстаючыся. Зашмальцаваць камбінезон. Зашмальцаваць вокладку кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Забрудзіць, запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазабруджваць кнігі. Пазабруджваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасу́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Запэцкаць слінай усё, многае.

2. і без дап. Сусліць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́чкать сов. запэ́цкаць, мног. пазапэ́цкваць, забру́дзіць, мног. пазабру́джваць; зама́заць, мног. пазама́зваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)