Jux

m -es, -e

1.

жарт, вясёлая вы́хадка

sich (D) inen ~ mit j-m mchen — паджартава́ць над кім-н.

2.

дро́бязь

~ triben*жартава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчак ’пошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъ ’песня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać so ’кпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stroić

незак.

1. выстройваць; прыгожа апранаць; упрыгожваць;

2. настройваць, наладжваць;

stroić miny — капрызіць;

stroić figle — сваволіць; пракудзіць; гарэзнічаць;

stroić żarty — жартаваць; паджартоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Глум, глумі́цца, глумі́ць ’псаванне; адходы’, ’псавацца, псаваць’, ’жартаваць і да т. п.’ (БРС, Шат., Касп.). Вельмі разгалінаванае сямейства слоў, вядомае ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. *glumiti (), *glumъ, *gluma (агляд вялікага матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 147–149). Зыходным для дзеяслова *glumiti лічацца назоўнікі *gluma, *glumъ, якія даследчыкі суадносяць з *glupъ. Услед за Бернекерам (1, 308) лічыцца роднасным са ст.-ісл. glaumr ’шумная забава’, ст.-англ. glēam ’забава, жарты, гульня’, грэч. χλεύη ’жарт’ і г. д. Іншыя версіі лічацца не вельмі надзейнымі. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 416; Слаўскі, 1, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

jest

[dʒest]

1.

n.

1) жарт -у m.

2) по́сьмех -у m., насьміха́ньне, высьме́йваньне n., насьме́шка f.

3) прадме́т насьме́шак, пасьме́шышча n.

in jest — жа́ртам, непава́жна, не ўсур’ёз

2.

v.i.

1) жартава́ць, дасьці́пнічаць

2) паджарто́ўваць з каго́

3.

v.t.

высьме́йваць, насьміха́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kid

I [kɪd]

1.

n.

1) казьляня́ n.

2) мя́са або́ фу́тра з казьляня́ці

3) ску́ра казьлі́ная, ла́йка f.

4) informal дзіця́ n.

2.

adj.

1) ла́йкавы

2) informal мало́дшы

kid brother — мало́дшы брат

- kids

II [kɪd]

v.

дражні́цца, жартава́ць, дабраду́шна падцьве́льваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

silić się

незак. сіліцца, намагацца;

silić się na uśmiech — сіліцца на ўсмешку, спрабаваць усміхнуцца;

silić się na dowcip — намагацца жартаваць (строіць жарты, кпіць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паві́нен, ‑нна, у знач. вык. (часцей з інф., з дзеясл. «быць» або без апошняга).

Абавязан, вымушан што‑н. рабіць, або мець якую‑н. якасць. Мы павінны змагацца за мір. □ Чалавек! Ён павінен быць варты свайго месца на зямлі. Карпаў. // Аб тым, што абавязкова здарыцца. Зацменне месяца павінна быць у 11 гадзін вечара. □ [Васіль:] — Мінут праз дзесяць тут па графіку павінен прайсці наступны поезд... Васілёнак. // Ужываецца для вырашэння магчымасці, непазбежнасці чаго‑н. Ён павінен хутка з’явіцца. □ [Муляры] павінны будуць сабрацца неўзабаве, перад закладкаю галоўнага будынка. Чорны. Не мае права жартаваць .. [Марына сваім] лёсам. Яна маладая, яна павінна быць шчаслівая па-сапраўднаму. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грані́ца, ‑ы, ж.

1. Прыродная або ўмоўная лінія, якая раздзяляе два сумежныя ўчасткі зямлі, дзве адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і пад.; мяжа. Рэчка паўставала перада мной не толькі як граніца сенажацей двух калгасаў, а як нейкая своеасаблівая мяжа паміж двума светамі: цяжкім мінулым і шчаслівым сённяшнім днём. Шуцько. // Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Дзяржаўная граніца. □ Цяпер мяне кліча Радзіма, І я на граніцу іду. Панчанка.

2. Мера дазволенага; край, рубеж. Аўгіння жартаваць жартавала, але граніц у сваіх дурасцях не пераступала. Колас.

•••

За граніцай — у замежных дзяржавах.

За граніцу — у замежныя дзяржавы.

З-за граніцы — з замежных дзяржаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трылу́дзіць ‘трызніць’, ‘хлусіць’ (Касп.), трылю́дзіць ‘балбатаць, пустазвоніць’ (Юрч.), трілю́дзіцца ‘пустазвоніць’, ‘здавацца, невыразна ўяўляцца’ (Юрч. Вытв.), турлю́дзіць ‘гаварыць лухту’ (Мат. Маг.); сюды ж трілю́да ‘бязлуздзіца, лухта’ (Юрч., Юрч. СНЛ), ‘бяссэнсіца відавочная’ (Юрч. Сін.), трілю́дзішча ‘тс’, ‘пустамеля’ (Юрч. Вытв.), трілю́дзіна ‘бязглуздзіца, лухта’ (Юрч. СНЛ), ‘пустамеля’ (Юрч.), трілю́джыньнік, трілюдзіньнік, трілюднік ‘балбатун, пустаслоў’, трілю́джыньня, трілюдзіння, трілю́дзіца ‘пустазвонства; бязглуздзіца’ (там жа). Пры параўнанні загалоўнага слова з лу́дзіць (гл.) у значэнні ‘кпіць, жартаваць, смяяцца’ (Нас.), ‘трызніць’ (Касп.), ‘маніць’ (мядз., Нар. словатв.), лудзі́ць ‘марнатравіць час’ (Шат.), ‘сварыцца’ (Сл. ПЗБ), несумненна, выяўляецца генетычная і тыпалагічная тоеснасць з другой часткай слова, што дае падставы суаднесці яе з укр. луди́ти ‘заманьваць’, рус. дыял. лу́ди́ть ‘красці плады і гародніну ў садах’, польск. łudzić ‘падмазваць’, чэш. louditi ‘выманьваць, выпрошваць’, славен. lúditi ‘маніць, дурачыць’; ‘праводзіць час’ і інш., што выводзяцца з прасл. *ludъ (ЭССЯ, 16, 167, 169). Палаталізаваныя варыянты слоў, прадстаўленыя на Магілёўшчыне і ў рус. дыял. трелю́дить ‘сваволіць, гарэзнічаць’, трелю́дитьсяжартаваць’, ‘здзекавацца’ і інш., могуць быць патлумачаны другасным збліжэннем з коранем люд‑, параўн. рус. дыял. трелю́дник — ‘аб пераборлівым, капрызным человеку’ (СРНГ). Спроба Мяркулавай (Этимология–1983, 60) вывесці іх з *trь‑juditi (j > l) падаецца менш прымальнай. Параўнанне з укр. трою́дити ‘раз’ятрываць, раздражняць’ выклікае фармальныя цяжкасці пры ідэнтыфікацыі пачатковага тро‑ з узмацняльнай прыстаўкай тре‑ < ц.-слав. трь‑ для перадачы траічнасці і вышэйшай ступені якасці (ЕСУМ, 5, 653), якая выступае ў пачатку рускіх слоў і якой у беларускай мове адпавядае тры‑ (трі‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)