дубо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дуба (у 1 знач.). Дубовы лес. Дубовы ліст. Дубовы корань. // Зроблены з дубу. Дубовы стол. Дубовыя дзверы. Дубовая паля.

2. перан. Разм. Грубы, нязграбны, няскладны. Дубовы стыль. Дубовая мова. □ Толя злуе, што ў мяне тупы слых і дубовыя пальцы. Скрыган. // Нячулы, чэрствы, абыякавы да іншых. — У вашага сына, мабыць, такое дубовае сэрца, што нічым яго не прасвідруеш. Бядуля.

•••

Дубовая галава гл. галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., каго-што.

Знішчаць, разбураць, пустошыць, не даваць развівацца. Агонь перакідваўся з хаты на хату, без жалю спапяляў і нішчыў усё на сваім шляху. Шчарбатаў. Раз’юшаныя безвыніковай барацьбой з народнымі мсціўцамі, акупанты нішчылі паселішчы. «Звязда». Хмара чорная не будзе Нішчыць градам каласы! Васілёк. / у перан. ужыв. У вобразе струхлелага дуба Я. Колас паказаў царскі лад, які душыў і нішчыў усё жывое ў краіне. Казека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Надзець, прыкласці для вызначэння адпаведнасці (па памеру, колеру і пад.). Прымераць боты. Прымераць сукенку. □ — Ніякі дурань не дагадаўся б падняць на дуб вала, каб там прымераць, ці выйдзе з дуба ярмо. Чарнышэвіч. [Платон] прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць. Ракітны. // Рашыць, прыкінуць. Мы з жонкай даўно прымералі: будзе хлопец — значыць, Якуб, а калі дзяўчына — назавём іменем вашай маці. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

leaf​1 [li:f] n. (pl. leaves)

1. ліст (дрэва);

oak leaves лі́сце ду́ба;

come into leaf распуска́цца;

in leaf пакры́ты лісто́тай

2. ліст (кнігі, металу)

♦

shake like a leaf калаці́цца/дрыжа́ць як асі́навы ліст;

take a leaf from smb.’s book браць пры́клад з каго́-н.;

turn over a new leaf пача́ць жыць па-но́ваму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Капо́ра 1 ’ланцуг для прывязвання лодкі’ (петрык. Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, у выніку распадабнення з какора (гл.) ’крывы камель, корань дрэва’, семантыка якой развівалася наступным чынам: ’крывы камель (дуба), які выкарыстоўваўся ў якасці шпангоўта лодкі’ > верхняя частка шпангоўта, за якую прывязвалі лодку’ > ’ланцуг’.

Капо́ра 2, напора ’а нічога, дармо’, ’няхай сабе, ліха з ім’ (пін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Відавочна, з’яўляецца працягам укр. капар. якое з іўрыцк. kappärä ў пераносным значэнні ’варты жалю’, ’мізэрны’, ’нічога не варты’, якое з дзеяслова карат ’пакрываць’ кірзгг ’выбачыць, пакрыць віну’ (ЕСУМ, 2, 369).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накпі́ць, ‑кплю, ‑кпіш, ‑кпіць; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.

Злосна пасмяяцца, паздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Ашукаць або хоць накпіць з акупанта быў немалы гонар. Лужанін. А дзед сядзе каля дуба, Кій паложыць на траву, Люльку возьме ў рот бяззубы І пахіліць галаву, Ды пачне сваё казанне, Як павінен жыць Сымон, Каб праз тое навучанне Лепш прыбраць яго ў палон, Бо таму не збыць пакуты, Хто б над старасцю накпіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падду́б'е Месца каля дуба або пад дубам (Слаўг.). Тое ж падду́ббе, падду́бенне, падду́бічча, падду́бні́чча, паддубкі́, паддубе́нства, паддубы́ (Слаўг.).

□ ур. Паддубы́ (поле), Паддубкі́ (поле, сенажаць), Падду́б'е (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг., Падду́бічча (поле) каля в. Папоўка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пры́месь, ‑і, ж.

Не галоўны, дадатковы элемент у складзе чаго‑н.; дамешак. Ачысціць насенне ад прымесей. □ Прымесь дуба ў лясах поўначы БССР складае ўсяго 0,2–0,4%. Прырода Беларусі. Але і фізічны, і хімічны аналізы не паказалі якіх-небудзь шкодных для чалавека прымесей у наваколлі. Шыцік. // перан. Разм. Дадатак да чаго‑н. Даследчык устанаўлівае, што гэта была ў сваёй аснове беларуская літаратурная мова XVI ст. з прымессю да яе стараславянскіх і чэшскіх слоў. Алексютовіч. Прымесь гаркаватага скепсісу адчувалася дзе-нідзе ў творах [паэта]. Перкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падва́л ’брус, на які насцілаецца падлога, памост’; абл. ’падруба’ (ТСБМ), падва́ліна ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падва́ліна, пудва́ліна ’тс’ (Сл. ПЗБ), падва́ліны ’ніжні ’вянок зруба’ (Інстр. II), подва́ліны, подва́льнік ’тс’ (ТС), падва́лак ’падаконнік, падваліна’ (Бяльк., Мат. Гом.), пудва́лак ’папярочнае бервяно пад падлогай’ (Шатал.), падва́ліны ’чатыры бервяны, пакладзеныя на плыце, якія служаць асновай для ўмацавання шарыгі’ (Нар. лекс.). Ад падваліць < валіць з рознымі суфіксамі. Аналагічна ў інш. слав. мовах: рус. подва́лок ’пень, ніжняя частка дуба, якая падкладаецца пад вуглы вясковых будынкаў’, укр. підва́ліна ’тоўсты брус, які служыць асновай драўлянай сцяны’, польск. podwalina ’ляжак, закладны брус’, чэш. podval(a) ’тс’, славен. podvàl ’нясучы, апорны брус, бервяно’, серб.-харв. по́двалак ’падкладка пад бочку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

про́бка ж.

1. (кора пробкового дуба) ко́рак, -рку м.;

2. (для закупорки) ко́рак, -рка м.; за́тычка, -кі ж.;

3. эл. про́бка, -кі ж.;

4. перен. (скопление) зато́р, -ру м., про́бка, -кі ж.;

◊

глуп как про́бка дурны́ як пень (як бот);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)