Леснікі́ дзікія, лясныя яблыкі’ (в.-дзв., Шатал., Працы, 6). Шляхам універбізацыі са словазлучэння лясныя яблыкі. Пасля ад формы адз. л. леснік утворана в.-дзв.леснічыха ’дзікая яблыня’ (Шатал.). Гэтак жа і зах.-укр.лесниця, лісниця ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДРЭСІРО́ЎКА (ад франц. dresser выпраўляць, навучаць),
уздзеянне рознымі метадамі на жывёл для выпрацоўкі і замацавання ў іх пэўных умоўных рэфлексаў і навыкаў. Д. скарыстоўваюць пры падрыхтоўцы праграм у цырку, у службовай сабакагадоўлі. «Дзікая», ці болевая Д., калі жывёла выконвае практыкаванні пад страхам пакарання, панавала ў цырку да канца 19 ст. «Мяккая», гуманная Д. будуецца на прыёмах ласкавага абыходжання і заахвочвання ежай; яе заснавальнік — ням. дрэсіроўшчык К.Гагенбек, у Расіі — У.Л.Дураў. Комплексная Д. спалучае абодва прынцыпы, распаўсюджана ў сучасным цырку.
Д. ў цырку як жанр мастацтва вядома са старажытнасці (Кітай, Індыя, Егіпет, Стараж. Грэцыя і Рым, Візантыя). Дрэсіраваных сабак, мядзведзяў і інш. жывёл паказвалі ў сярэднія вякі ў Еўропе. У 13—14 ст. асабліва была развіта Д. коней. На Беларусі з 1-й трэці 16 ст. ўпамінаюцца скамарохі, якія выступалі з дрэсіраванымі звярамі. У 1770-я г. вядомы павадыр мядзведзя Т.Марачэўскі. Існавалі школы Д. мядзведзяў у наваколлях Гродна, Нясвіжа, Мінска і інш., найб. вядомая з іх т. зв.«Смаргонская акадэмія». Зберагліся выявы бел. дрэсіроўшчыкаў на вырабах 18 ст. Урэцкай і Налібоцкай гут, на франц. афішах, польск. і ням. гравюрах. У Мінскім і Гомельскім цырках паказваюць атракцыёны з удзелам дрэсіраваных жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (сапр.Лявонаў) Леанід Кірэевіч
(н. 14.9.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). З 1963 працаваў у рэдакцыях газет, час. «Неман», «Полымя», у 1980—82 гал. рэдактар літ.-драм. перадач Бел. тэлебачання. З 1984 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1955. Кнігі нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973) пра вёску. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зб. публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). Прататып аповесці «Валанцёр свабоды» (1983) Ф.Варанішча — удзельнік рэв. руху ў Аргенціне і Іспаніі, руху Супраціўлення ў Францыі. У цыкле раманаў-хронік пра пасляваен. вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць нар. душу, жыццястойкасць бел. нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Аўтар кн. «Вяртанне ў радыяцыю» (1997). Піша п’есы (аднаактоўка «Ці любіце вы грэчку?», 1972; драмы «Пасля разводу», нап. 1972; «Чабор», 1973, апубл. 1980; гераічная хроніка «Павел і Хуаніта», нап. 1974). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма «Дом майстроў» (1973) і інш.
Тв.:
Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста: Аповесць, п’есы. Мн., 1998.
Літ.:
Рагуля А. Святло знутры // Роднае слова. 1998. № 9;
Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мя́дзеліна ’канюшына палявая, Trifolium campestre Schreb.’, ’дзікая лясная канюшына Medicago sativa’, ’поле, дзе расла люцэрна’ (віц., Кіс.; маладз., Яшк.). З дзяцеліна пад уплывам літ.medelis ’лясок’. Сувязь з літ. словам дапускае Непакупны (Baltistica, 8 (1), 101–102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Казіна́1 ’вельмі жорсткая, дзікая трава’ (стаўбц., Прышч. дыс.). Сувязь з назвай жывёлы відавочная: параўн. іншыя назвы для Nardus stricta: казіная, казліная барада. Структурны адпаведнік — рус.соль-ілецк., чкалаўск.козина ’волас, які выдаляецца з казінага пуху’. Словаўтваральна не вельмі ясна: па аналогіі да казінец можна было б меркаваць аб прыметнікавай утваральнай аснове і адпаведнай суфіксацыі (‑а). Што датычыць старажытнай ‑а‑суфіксацыі, то праславянскія дэрываты ад прыметнікаў з ‑а‑суфіксацыяй адзінкавыя (гл. Слаўскі, SP, 1, 60).
Казіна́2 ’неўрадлівая, забалочаная сенажаць, дзе расце вельмі жорсткая дзікая трава’. (Яшк., Прышч. дыс.). Да папярэдняга слова; аб такім тыпе словаўтварэння параўн. і казінец4.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
звер, ‑а; мн. звяры, ‑оў; м.
1.Дзікая, звычайна драпежная жывёла. Драпежны звер. □ — Мядзведзь! — прахрыпеў Тадэўчык і адскочыў ад агню, каб лепей было з цемры ўглядацца ў звера.Бядуля./узнач.зб.Сібір багата пушным зверам.
2. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека. Ззялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча.Брыль.
•••
Глядзець (пазіраць) зверамгл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
goat
[goʊt]
pl. goats or coll. goat
1) каза́f.; казу́ля f. (дзі́кая)
2) го́рны бара́н
3) Sl. ахвя́рны казёл
get one’s goat, Sl. — дражні́ць, злава́ць каго́ знаро́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ляскоўка ’дзікая лясная яблыня; плод з яе’ (кір., Нар. сл.; чачэр., Мат. Гом.), ляскоўкі ’лясныя яблыкі’ (КЭС, Чыгрынаў). Утворана ад лясковы, якое ад лясок ’гай, невялікі лес’ (гл.). Параўн. ст.-польск.lasko ’тс’, н.-луж.lěsko ’малы ліставы лес’ < lěso ’ліставы лес’, ст.-чэш.les, lesy ’лістота’, ’парасткі’.